Друкаваць Камэнтары (2) RSS

Эсэiстыка




svabodaby.net

svabodaby.net

Дзіцячы лопат

Франц Чарнышэвіч

Небяспека бягучай інфармацыйнай вайны палягае на тым, што беларусам прапануюць зрабіць адначасова маральны і геапалітычны выбар. Нават накірунак паказваюць.

Краіну калоціць, краіна ўзбуджана. Спачатку "Хросныя бацькі", нібы кіслотныя дажджы, абрынуліся з нетраў НТВ на галовы беларусаў.

 

Пасля чарговы шок. На Галоўным Канале Ўсея Беларусі з'явілася "гаварашчая галава" Міхаіла Саакашвілі, які зрабіў усю працу за беларускіх прапагандыстаў - адлупіў расійскія каналы. Сапраўды, вораг майго ворага - мой сябра, няхай бы ён быў самім чортам. Ну і напрыканцы тыдня, як пісала мая былая калега, "пацешыла роднае ОНТ", паказаўшы тых, каму гадамі было забаронена з'яўляцца на айчынных каналах. Спёка падагрэла эмоцыі, і пад гукі трубы з Грунвальдскіх палёў глядач пачаў хвалявацца - няўжо насамрэч грымне бура?

 

Што меў на мыслі "Белсат", "самы беларускі і без цэнзуры", калі абраў галоўнай тэмай тыдня … парад сэксуальных меншасцяў у Варшаве? Магчыма, маладыя журналісты хацелі вылучыцца на аднастайным інфармацыйным фоне, які ўтварыўся з пачаткам інфармацыйнай вайны? Дык ёсць жа Грунвальд, якога дзяржаўныя СМІ ўзгадалі хіба паўсловам. А можа гэта была вялікая просьба польскіх еўрадэпутатаў, якія прагнулі пазнаёміць нашага гледача з канонамі еўрапейскай талерантнасці? Аднак, спроба беларускага гей-прайду адбылася больш за месяц таму, а ў калонах маніфестантаў на варшаўскіх вуліцах нават паўсотні "нетрадыцыйных" суайчыннікаў не набралася.

 

Дзе ж тут інфармацыйная нагода?

 

Стомленасць беларусаў гарачай расейска-беларускай урадавай лаянкай пад не менш пякучым сонцам яшчэ не азначае, што ім гэта абрыдла, і яны хочуць чагосьці арыгінальнага і нетрадыцыйнага ва ўсіх сэнсах гэтага слова. У галовах нашых грамадзян каша. Масква, нібы беларуская апазіцыя дзесяць гадоў таму, выкрывае злачынствы Лукашэнкі, спрабуючы разгайдаць традыцыйны пратэстны электарат. А Лукашэнка бароніць незалежнасць з выкарыстаннем рытарычнай спадчыны Зянона Станіслававіча з разлікам на той самы электарат. Выглядае, што абодва бакі спрабуюць уздзейнічаць на розныя паўкулі адзінага мозгу.

 

Мяркую, што калі б калегі з "Белсату" вырашылі прынцыпова замоўчваць расейскія інфармацыйныя абстрэлы, гэта можна было б прыняць і нават падтрымаць. Мінімум увагі - мінімум вынікаў для праціўніка.

 

Аднак праграма "Аб'ектыў" цягам тыдня спраўна паведамляла пра падзеі з фронту. І вось напрыканцы тыдня, лясь, песня пра "вясёлых" зайцаў. А хацелася зусім іншага.

 

Небяспека бягучай інфармацыйнай вайны палягае на тым, што беларусам прапануюць зрабіць адначасова маральны і геапалітычны выбар. Нават накірунак паказваюць. Маўляў, справядлівая і магутная Расія абароніць нас ад злачынцы і такі прывядзе ва ўлонне дэмакратыі. Айда, маляты, рабіце правільны выбар. І шмат хто зробіць, не заўважаючы падмены паняццяў. Не забывацьмеся, што паўкулі мозгу дзейнічаюць па-рознаму, таму і рэакцыя пацыента ў нашым выпадку непрадказальная. А маўчанне адзінага незалежнага тэлеканала толькі спрыяе такой непрадказальнасці ды яшчэ больш узмацняе "раздрай", пакідаючы поле бітвы малаадукаваным тролям з інтэрнэт-форумаў і сацыяльных сетак.

 

Хочацца адно запытацца: "Дзеці, што вы робіце на тэлебачанні?" Вы не для таго туды пайшлі, каб піярыцца з дапамогаю скандалаў і гей-парадаў. Бываюць сітуацыі, калі трэба выказвацца, незалежна ад настрою, надвор'я, пахмельнага сіндрому і колеравых упадабанняў. Гэта якраз і ёсць сталасць - інтэлектуальная і духоўная.

 

susvet.info




21 лiпеня 2010




Камэнтары(2)


Яўген Мурашка:

21 лiпеня 2010

А гэтых "дзяцей" і на "Белсаце" някепска харчуюць


Нацыяналіст:

21 лiпеня 2010

Аўтар абсалютна мае рацыю.


Паслаць камэнтар












Каб атрымліваць інфармацыю пра новыя тэксты, што выстаўляюцца на arche.by, увядзіце свой э-адрас сюды

   
Email *      
   падпісацца
спыніць падпіску
   
 

Каб даслаць ліст рэдактару ARCHE, упішыце тэкст і ўвядзіце свой э-адрас тутака.

Contact

Увядзiце код