Друкаваць Камэнтары (2) Пераслаць на э-адрас RSS
Крытыка
magazeta.com
Літаратура і электроніка: чужыя посьпехі і праблемы
Андрэй Жвалеўскі, пісьменьнік, які больш вядомы ў Расеі, чым у Беларусі, дзе ён нарадзіўся, распавёў газеце “Рэспубліка” (№ 140-2010) аб сёньняшнім і заўтрашнім дні кніжнага рынку. У сэгмэнце мастацкай літаратуры ўсё кепска. Наклады падаюць з году ў год, кнігі прыстойна выдаюцца толькі ў “Харвесьце” (уваходзіць у расейскую групу “АСТ”). Як адзначае А. Жвалеўскі, “калі ўзьнікнуць якія-небудзь бар’еры між краінамі, наш рынак згубіць літаратуру для вну, нотную, высокамастацкую”. Выхад з сітуацыі экспэрт бачыць у развіцьці электроннага кніжнага бізнэсу, але і тут не без цяжкасьцяў: букрыдэры — дарагія, культура электронных плацяжоў ня склалася. Карацей, выхад, здаецца, ёсьць, але сьвет у канцы тунэлю вельмі далёка.
А ў гэты час на Дзікім Захадзе ўсё ОК: Amazon.com прадае на 80% больш электронных кніг, чым выданьняў у цьвёрдай вокладцы, да таго ж месяц таму гэты інтэрнэт-магазін зьнізіў кошт уласнага прыстасаваньня для чытаньня Kindle на траціну да $189. У выніку продажы Kindle павялічыліся ўтрая і папулярнасьць электронных вэрсыяў кніг рэзка павялічылася. Вынікі Amazon.сom — адзін з яскравых прыкладаў агульнай тэндэнцыі. Як прагназуюць аналітыкі, на фоне падзеньня апошнім часам продажаў папяровых кніг сусьветны гандаль электронных кніг у гэтым годзе ўзрасьце ў параўнаньні з 2009 г. на 60% і дасягне $1,6 млрд.
Нягледзячы на павелічэньне попыту на электронныя кнігі сярод расейскіх чытачоў, рынак электронных выданьняў Расеі на сусьветным фоне амаль незаўважны і ў 2010 годзе складзе $6 млн. У прыбытках расейскіх выдаўцоў гэтая лічба таксама неістотная: на электронныя кнігі прыпадае меньш чвэрці адсотка ад продажаў папяровых выданьняў (да прыкладу, у ЗША гэта частка складае 1,3%). Яшчэ прыклад: Ozon.ru зараз прапаноўвае 370 000 звычайніх кніг і толькі 22 000 найменьняў электронных — папяровыя выданьні па-ранейшаму руляць. Расейскія аналітыкі ўпэўненыя, што як толькі рэзка зьнізяцца кошты на прылады для чытаньня, сытуацыя з электроннымі кнігамі карэнным чынам зьменіцца (сярэдні кошт на букрыдэр у Расеі зараз складае 9 000 руб.). Ну і яшчэ трэба нешта рабіць з правамі на электронныя вэрсыі кніг, дакладней, з іх адсутнасьцю ў выдаўцоў (магазін lib.rus.ec пераканаўча засьведчыў, што расейскія чытачы гатовыя плаціць грошы за пампаваньне кніг), а таксама з аўтарскімі ганарарамі: выдавецтвы не гатовыя плаціць аўтарам значныя авансы за электронныя вэрсыі ў адрозьненьні ад папяровых кніг.
Такім чынам, у Расеі ўсё ўпёрлася ў эканоміку і аўтарскія правы. А з гэтымі рэчамі там заўсёды было і будзе складана. Лічу, сэгмэнт электроннай літаратуры ў Расеі ўсё ж будзе нетаропка і няўхільна павялічвацца, але пераважна не выходзячы з ценю.
Што тычыцца беларускай літаратуры на беларускай мове, то тут ўсё значна горш і агідней, таму што кіруючы рэжым верыць у моц друкаванага слова і таму кантралюе яго на ўсіх узроўнях, а камэрсанты-“друкары” і маладыя літаратары вераць у моц русского слова і таму працуюць пераважна на ўсходнім рынку. Патрэбна мадэрнізацыя дзяржавы і грамадзтва, іх беларусізацыя і англізацыя — бяз гэтага ў нас будуць адны перажываньні наконт магчымых “бар’ераў між Расеяй і Беларусьсю”. А пакуль мы сасьпеем да клясычнай электроншчыны, Amazon.com ужо будзе пасьпяхова таргаваць нечым іншым — з пахамі, гукамі, 5D-прыбамбахам. Нечым зусім не падобным на кнігі, але, безумоўна, мастацка-літаратурным.
29 лiпеня 2010
Паслаць камэнтар
Каб атрымліваць інфармацыю пра новыя тэксты, што выстаўляюцца на arche.by, увядзіце свой э-адрас сюды
Каб даслаць ліст рэдактару ARCHE, упішыце тэкст і ўвядзіце свой э-адрас тутака.
Рассылка ад "Новай Эўропы"
Фестываль неафолка CRIVIA AETERNA
Набор у Беларускі Калегіюм
Усе абвесткі



Камэнтары(2)
Димыч:
29 лiпеня 2010
Патрэбна мадэрнізацыя дзяржавы і грамадзтва, іх беларусізацыя і англізацыя
====================
Да идите вы со своей белорусизацией знаете куда...
Здесь банально рынок русскоязычных потребителей книг в разы больше чем беларускамоуных. Мы голосуем деньгами за книги. И белорускоязычные книги в полном пролете. Так что запретим, усилим, надавим?
А давилка выдержит? Однажды националисты уже надавили- получили Лукашенко в президенты как ответ социума. Будете снова давить? Ну, если вы такие идиоты, пробуйте.
дыміч:
30 лiпеня 2010
Да идите вы со своей русификацией ... знаете куда? да? Дык вы ўжо даўно там. А нам туды не хочацца. Мы яшчэ пажывём.