Апублікавана ў Arche (http://www.arche.by)
dzivactva.blog.tut.by
У часы ўніяцкія Новы Сьвержань быў знакаміты між іншага культам пэўнага (ужо тады відаць даволі старажытнага) абраза Багародзіцы.
З колішняй летняй вандроўкі застаўся сярод здымкаў у Вашага Сузіральніка здымак былое ўніяцкае царквы ХVІІ ст. ў Новым Свержні, зь яе адметнай замураванай вежай-званіцай. Цяпер у будынку праваслаўная царква, вельмі кананічная ў сярэдзіне, хоць збольшага захоўвае рысы свайго арыгінальнага выгляду звонку...
У часы ўніяцкія Новы Сьвержань быў знакаміты між іншага культам пэўнага (ужо тады відаць даволі старажытнага) абраза Багародзіцы. Мясьціўся знакаміты абраз у гэтай акурат царкве — што сталася цэнтрам культу ня толкі мясцовага, але й мэтаю пілігрымак хворых, у пошуках ацаленьня, з шырэйшых абшараў (асабліва з Наваградзкага ваяводзтва); ды ня толкі ўніятаў, але й рымскіх каталікоў і праваслаўных: аб чым падрабязна распавядаецца ў адмысловай кніжцы, надрукаванай „ „w Nieświżu w Drukarni Jego Xiążęcey Mści Roku 1754”...
„Długo czasu przewlokłem czyniąc piłne staranie około tego: azalibym się był mogł informować, y dowiedzieć o początku tego łaskami słynącego MATKI Boskiej Obrazu, jak dawno? od kogo? zkądby? y jako był? ale (okrom słowney powieści z dawnych tradycyi miedzy pospolstwem będącey, iż około Roku 1500, w lesie na drzewie, na tymże samym mieyscu, na ktorym teraz Cerkiew zostaie, był naleziony) żadnym sposobem nizkąd pewnego dowodu, y wiadomości dostać niemogłem. Nieskończona albowiem Mądrość Boska z skrytych sądow swoich przed nami utaić to raczyła, gdy pod czas wielu rożnych w Oyczyźnie inkursyi przy złupieniu z ostatniey substancyi ludzi nędznych y onych rożnemi torturami, dręczeniu, zabijaniu, paleniu, wszystkim też starodawnym dokumentom, Funduszom, y innemu nieśmiertelney pamięci godnych rzeczy opisaniu, w plon nieprzyiacielowi, lub też na ogień się dostać dopuściła.”
Толькі-ж чытача тае кніжкі, які спадзяваўся б знайсьці ў тамтэйшай царкве якойсьці стара-уніцкай аўтэнтыкі па-за каменьнем муроў, чакае пэўнае разчараваньне: нажаль, у Новым Сьвержні ніякіх сьладоў славутага абраза цяпер не знайшлося. Зрэшты, як Ваш Сузіральнік ня ехаў туды менавіта ў пошуках цудоўнага ацаленьня ад цудадзейных абразоў, то й ня быў гэткім фактам занадта засмучаны. А толькі падумаў быў сабе: ну дык, пажары, войны, рэвалюцыі... ці мала страчана ўсялякіх здабыткаў, даўно і нядаўна, от і гэты абраз сярод безьлічы стратаў; звычайная рэч.
...Аднак толькі цяпер выпадкова натрапіў, у расповедзе карыстальніка ЖЧ dmitrij_kr, на зьвесткі аб тым, які-ж то дакладна няслаўны канец напаткаў паў-тысячагадовую гісторыю славутага нова-сьвержаньскага абраза:
„Новосверженская святыня пережила все войны, пожары, конфессиональные перемены, столь часто посещавшие это местечко, пережила даже послевоенное советское время. Не вынесла она только одного – дикарской богоборческой кампании по закрытию церквей в Столбцовском районе 1961-63 гг... По «идеологически выверенному» плану в районе должна была остаться только одна церковь в Столбцах, в которую надлежало впихнуть то ненужное «строителям светлого будущего» имущество, которое будет растаскано из других закрывающихся церквей. Церковь Успения Богородицы в Новом Свержене как раз относилась к последним... По свидетельству очевидцев древняя икона просто «рассыпалась», когда её швырнули в кузов грузовика, чтобы отвезти в столбцовскую церковь.”
Што-ж тут яшчэ дадаць-бы... добрага... Дык калі камусь надарыцца завітаць у Новы Сьвержань ды распавядаць аб тамтэйшых радзівілаўскіх помніках, — маўлаў, яскрава эўрапейская культурная спадчына нашай тутэйшай адвечна-эўрапейскай нацыі, — не забываймася напрыканцы так і сказаць: абраз, з прынамсі ХV стагодзьдзя, „швырнули в кузов грузовика” ды паехалі ў Стоўбцы. — Калі-ж раптам якое неўразуменьне, то можна без зьбянтэжаньня запэўніць, што — дык а ў нас такіх абразоў Багародзіцы ХV ст. яшчэ ёсьць ды-й нават некалькі штук (— мы-ж эўрапейская краіна...) ... прычым усе вельмі адзін да другога надта падобныя: на ўсіх паказана кабета, пераважна зь дзіцёнкам... а вось у Третьяковке дык такога дабра і ўвогуле процьма!..