Друкаваць Камэнтары (1) RSS

Кароткiя рэцэнзii




Археалогія.

блогер kryviec

Так, здымаць знаходкі таксама трэба ўмець!

У кнігарнях з'явілася новае выданне - першы том энцыклапедычнага даведніка "Археалогія". Напэўна, варта цешыцца з гэтай нагоды, бо ад новага заўсёды чакаеш нейкага развіцця. На жаль, у гэтым выпадку я ўжыў бы слова стагнацыя. Найперш адзначу, што ў плане паліграфіі ніякага прагрэсу ў параўнанні з "Энцыклапедыяй археалогіі і нумізматыкі" 1993 г. няма, - тая ж самая галімая якасць. Толькі ў 2010 годзе гэта ўжо недаравальна, асабліва памятаючы, што была прыстойна выдадзеная "Энцыклапедыя ВКЛ".



Фотаздымкі навукоўцаў адфаташопленыя гэтак, што перад намі паўстане не шэраг даследчыкаў, а нейкая зомбі-галерэя. Здымкі знаходак, рэчаў немагчыма выкарыстоўваць, пры сканаванні і гэтак не надта добрая якасць ператворыцца ў трэш. Замалёўкі некаторых знаходак проста здзіўляюць сваім прымітывізмам і адсутнасцю мастацкага густу. 



Я ўсё разумею, мабыць, грошай ды часу не надта шмат на выданне было, але ж чаму ўрэшце не зрабіць якасны прадукт, хай сабе троху пазней. Прабачце, але аддаваць 40 тыс. за гэты том няма ніякага жадання. У Літве за такія грошы можна набыць проста шыкоўныя кнігі, я ўжо не кажу пра тое, як там з якіх-небудзь краменных наканечнікаў могуць зрабіць фатаграфічны шэдэўр з першабытных часоў. Так, здымаць знаходкі таксама трэба ўмець!



Адмыслова не чапаю змест артыкулаў, хаця ўражанне такое, што яны ўвогуле сталі менш інфарматыўнымі. Але карта арэалу кіеўскай культуры сапраўды ўразіла. Цяпер яна ахоплівае дакладна амаль усю тэрыторыю Беларусі ды яшчэ і на Пскоўшчыну залазіць. Я разумею, што зараз фішка - прывязаць да яе першых славянаў і нацягнуць туды, куды толькі можна, але ж калі па адзінкавых знаходках гэтак вызначаць арэалы, то пра навуку можна забыцца.

 

http://kryviec.livejournal.com




12 лютага 2010




Камэнтары(1)


Алег:

11 лютага 2010

Аляксей, а чаму Вы так дзіўна падпісаліся? :)


Паслаць камэнтар












Каб атрымліваць інфармацыю пра новыя тэксты, што выстаўляюцца на arche.by, увядзіце свой э-адрас сюды

   
Email *      
   падпісацца
спыніць падпіску
   
 

Каб даслаць ліст рэдактару ARCHE, упішыце тэкст і ўвядзіце свой э-адрас тутака.

Contact

Увядзiце код