Друкаваць Камэнтары (0)Пераслаць на э-адрас RSS
Лiтаратура
middlezonemusings.com
Узыходзіла поўня
там дзе 100-ты аўтобус
лянотна паўзе угару...
там дзе 100-ты аўтобус
лянотна паўзе
угару
я з табой
праз мабільнік стары
гавару
ты ў Ванкувэры
розьніца дзесяць гадзінаў
як табе
удалося
зрабіцца адзінай?
як табе
удалося
за месяц прысьніцца
шэсьць разоў?
нават мы
у брусьніцы
хадзілі
й мядзьведзя сустрэлі
а ці помніш
зламаныя тыя арэлі?
а ці помніш
тэкілу бяз солі
зато з шакалядам?
а заместа лімона
быў плод авакада
а ці помніш
як ліст
ты звычайнаю поштай
прыслала
з таго самага гораду
Менску
аднекуль з вакзалу?
а ці помніш
сьпякоту
чарэшню
і ягадных мушак?
а ці помніш
прысутнасьць
зьнявераных душаў
у Чырвоным касьцёле
і ў бары “У Янкі”?
а ці помніш урэшце
разьбітыя шклянкі
па дарозе на Коўна?
(кандуктарка злосна чакае)
узыходзіла поўня
ты помніш?
у Ванкувэры вашым
у вашым сусьвеце
што на дзесяць гадзінаў адстаў
засьмяяліся дзеці
go to sleep
кажаш ты і маўчыш
узыходзіла поўня!
я крычу
узыходзіла поўня!
ты помніш?
(я вас высаджу
кажа кандуктарка ці завязу
у Навінкі)
мы пілі
у аўтобусе вінчык
чылійскі
і поўня
усплывала над лесам
і сьпела
як жоўтая сьліва
як жаданьне
аўтобус
зусім быў няпоўны
і зьліва
набліжалася...
помніш
як поўня?..
і дыхнула з мабільніка
шчасьцем
я помню!
ГЭТЫ ВЕРШ НАДРУКАВАНЫ У № 11-12 ЗА 2010 ГОД
8 лютага 2010
Паслаць камэнтар
Каб атрымліваць інфармацыю пра новыя тэксты, што выстаўляюцца на arche.by, увядзіце свой э-адрас сюды
Каб даслаць ліст рэдактару ARCHE, упішыце тэкст і ўвядзіце свой э-адрас тутака.
Літаратурныя чытанні з “ПрайдзіСветам”-2: Несіметрычныя музы А. Хадановіча
Увага! Шукаем акцёраў!
Абвяшчаецца конкурс на лепшы эскіз дошкі ў гонар Ларысы Геніюш
Усе абвесткі



Камэнтары(0)