Друкаваць Камэнтары (0)Пераслаць на э-адрас RSS
Эсэiстыка
ulsu.files.wordpress.com
“Стымулятары” – як стратэгія волі да творчасці
Першапачаткова, дадзенае эсэ мной планавалася як свайго роду хвала, так сказаць даніна прамоўніцкаму мастацтву, а таксама і ўзвышэнне заняпаду ў творчасці. Але гэта было ўвосень, я тады і ўявіць не мог, што калі-небудзь прыйду менавіта да іншай высновы. Я нарэшце знайшоў той сэнс існавання, той выхад з крызісу, якога баяўся не знайсці ўсё жыццё. Зараз я стала стаю на кропцы апоры, як у "Вучэнні" Кастанеды, і гэтая кропка мне толькі ў радасць...
Тэма, у саманазве якая гучыць як газетны загаловак, не выпадковая, бо перад мною стаіць задача ў тым, каб выкрыць усе міфы вакол творчасці не толькі бітнікаў, але і блізкіх ім па духу мастакоў. Гэтым самым я спрабую адбіць жаданне шматлікім маладым ды пачынаючым пісьменнікам і мастакам пошуку натхнення ў творчасці з дапамогай розных наркатычных і алкагольных сродкаў, пачынальна ад падручных – "народных", заканчываючы наймоцнымі галюцынагенамі, ужывальнымі як сакрэтная зброя ў войсках.
Праблема якая асвятляецца, зусім і не з'яўляецца праблемай, а дакладней яе не варта разглядаць як праблему, гэта хутчэй непаразуменне, недахоп цяперашняга пакалення ў ведах і ўменнях, сказаў бы я педагагічна. Адчуваецца вострая неабходнасць адукоўваць творчых людзей у некаторых спрэчных пытаннях, і адно тое, што я гэта напісаў, кажа, што мне не абыякава, як успрымаць таго ж Бероуза ці Букоўскі, блазнамі або геніямі!
Арцюр Рэмбо шчыра верыў у сваю тэорыю, што чалавеку для творчага шчасця і дабрабыту, неабходна стаць дзіцем Сонца. А для чыстай і вялікай паэзіі неабходна пашыраць прытомнасць, адводзіць яе ўглыб уласнага мыслення. Але якімі сродкамі гэтага дамагчыся, як знайсці і без таго паэтычнаму Моцарту паэзію?! І Рэмбо пачаў свае пошукі ў куфлі сакавітага віна і ў чароўным опіуме. Што ж, калі б не яго выключная геніяльнасць, хто ведае, можа, ён не стварыў бы ніводнага верша, але, ён быў незвычайны чалавек, і выняў з сваіх несвядомых (ірацыянальных) досведаў мноства карыснага. Але, так і не апраўдаў тых намаганняў, на якія пайшоў.
Ён пазнаў праўду жыцця, праўдзівы бруд існавання, але не пазнаў чыстай паэзіі, якой шукаў, паэзіі якая выходўзіць каранямі ад самога паняцця бясконцага і несвядомага, паэзіі Логасу, Быцця. І ужо ў дваццаць адзін год паставіў кропку – больш ні радку, пасля чаго ён стрымаў абяцанне, і назаўжды падаўся ў цёплыя краіны, як быццам збег ад чагосьці, магчыма ад расчаравання. Ён памёр у трыццаць з невялікім, так і не паверыўшы ў тое, што чалавецтва здольна на подзвігі, і стымулятары ў творчасці з'яўляюцца ідэалам для мастака...
Да яго і пасля яго было вельмі шмат людзей, якія, як і ён, былі ў пошуках такіх жа адказаў, з такімі ж пытаннямі на вуснах, але з гэтага нічога не выйшла, збольшага хтосьці няправільна тлумачыў дэкаданс, хтосьці не разумеў бітнікаў, а хтосьці акунаўся з галавой у несвядомае і захапляўся сюррэалізмам, нараджаючы на святло нячосаныя і шурпатыя словы ды радкі, якія не пратрымаліся ў памяці мастацтва і гадзіны, забытыя ў вялізным Сусвеце.
Я не сцвярджаю некампетэнтнасць пакаленняў, іх непісьменнасць і памылкі, а толькі агучваю памылкі мінулага, з дакладнасцю паўтаральныя ў кожным новым пакаленні. Крайнасці не нясуць з сабою ніякіх выдатных ідэй, акрамя адзінкавых выпадкаў як Рэмбо, Бероуз, Хантэр Томпсан, ды Букоўскі. Усе гэтыя мастакі ад Бога аб'яднаныя адным – "метафізічнай абсурднай творчасцю", (тэрмін Альбера Камю ў "Бунтары"), пошукам натхнення ў куфлях і хіміі. Прычым кожны з іх не дайшоў да вызначанай кропкі, кожны з іх сарваўся, сыйшоў з шляху і праклаў іншы шлях, хтосьці не хутка зразумеў пра тое, што ўжо рухаецца ў іншым накірунку, хтосьці прыйшоў да гэтага адразу, але факт застаецца фактам, яны стваралі свае бясцэнныя помнікі, калі былі ў адэкватным розуме, пакідаючы пры сабе толькі выяву паводзін, стыль жыцця.
Творчасць пад наркатычным або алкагольным рэчывам толькі машынальны запіс успрымання імгненнага, калі ірацыянальная частка нашай прытомнасці распаўзаецца ў розныя бакі, яе раздзірае на шматкі ад усяго, што яна ў той момант успрымае. Таму гэта ўжо не творчасць, гэта з разраду неспрактыкаванага і танненькага сюрэалізму.
Калі прыслухацца да слоў Сартра, які сказаў: “Чым бессэнсоўней існаванне, тым жудасней думка пра смерць” , то на бітнікаў гэта мацуецца як клішэ, калі яны існавалі бязмэтна, то ў страху разгубленнасці ды смерці яны стваралі шэдэўры, калі ж у іх з'яўляліся мэты, то яны пускаліся ў прыгоды і несвядомыя эксперыменты, яны станавіліся ўжо не бітнікамі, а сіндромам заняпаду, тварам сваёй эпохі, часу паміж двума Сусветнымі войнамі, і Халоднай вайны, часам дэпрэсій і тэхнакраціі. Таму, калі яны гублялі сябе ў струмені прытомнасці і бясконцага чаду, зацягнутага на месяцы, яны тварам да твару сутыкаліся з бессэнсоўнасцю і мізэрнасцю сваёй сутнасці, а да гэтага і з існаваннем. І менавіта гэта накіроўвала іх да творчасці, да чыстай свядомасці, да перанясення на паперу таго, што прыйшло ў галаву, але часцей, таго, што склалася ў выніку досведу філасофіі, у выніку цяжкіх патугаў разумовага працэсу, але не несвядомага.
Хто ў наш час можа сказаць нешта пра Уільяма Бероўза, пра Джэка Керуака і Алена Гінзберга?! Пра іх ведае толькі невялікая жменька людзей, якая дасць вам агульную характарыстыку, што бітнікі – страчанае пакаленне, пабітае пакаленне, праклятае пакаленне (іх куміры і прыклад для пераймання, (факт, нажаль))! Пакаленне, якое знішчыла сябе знутры, якое прагніло наскрозь, якое апынулася ў тупіку і заняпадзе з-за сталага пошуку невядомага! А што гэта такое – "невядомае"? Ніхто з іх не ведаў, але кожны бітнік быў упэўнены, што ўсё робіць правільна, што ён рухаецца ў патрэбным накірунку. Іх калектыўны бог – “джанкі” , прапаноўваў ім праўдзівасць паводзін, абнадзейваў іх самымі казачнымі ідэямі. У іх было галоўнае – мара рамантыка!
Маё эсэ можа здацца песімістычным, але паверце, я ніколі не стану сцвярджаць, што бітнікі былі песімістамі. Так, шматлікія з іх скончылі жыццё сумна, не так як ім хацелася бы, шматлікія проста згнілі духоўна і фізічна, шматлікія здурэлі ад наркотыкаў і спіртнога. Зараз нам лёгка вось з гэтых самых месцаў, дзе мы сядзім, ляжым, снедаем, займаемся сексам, наўпрост жывем, сцвярджаць, што яны памыляліся, што яны зусім заблыталіся і страціліся ў пошуках.
Эксперыменты Бероўза з яхе, пейотлем, мескаліта і не толькі з прыроднымі, але і з сінтэтычнымі наркотыкамі для яго самога былі ключом да дзвярэй, за якімі крыецца таямніца ўсяго яго жыцця, усяго мастацтва і літаратуры! Ён ведаў, што за імі знаходзіцца ісціна, але як да яе дабрацца, для яго было невядомым. Жыцця не хапіла, каб даведацца, усе распачатыя спробы апынуліся пустымі, а пасля бітнікі наогул сталі па-за законам: лсдэшнікаў прызналі наркаманамі.
Для Гінзберга і Керуака “бензедрын” і рэлігія былі таксама ключом, але ад іншых дзвярэй!
Вакол бітнікаў панавала чароўнае адчуванне таго, што ўсё ідзе правільна і яны ў верным накірунку. Для іх час быў сімвалічным, а наркотыкі з'яўляліся каталізатарам да ірацыянальнай творчасці і ведаў. Мы зараз і ўявіць не можам літаратуру постмадэрнізму без новаўвядзення Бэроўза – метаду нарэзкі тэкстаў і нелінейнага пісьма! Але, хто з іх мог ведаць, што яны адной нагой ужо былі на сцежцы вядучай не да сакрэту бясконцага несвядомага, а да бясконцай загубленнасці. Бероўз у кнізе "Джанкі" і "Гамасэксуаліст" кажа, што ён чуў пра нейкую памылку ў сваім жыцці, што ён шукае не там, але ён ведаў, што ў гэтым і крыецца свой выхад, знаходзяцца галоўныя адказы на пытанні, знаходзіцца свой шарм рамантызму.
І хай мы лічым, што ўсе яны памыляліся, але яны разам здолелі стварыць свой добры свет надзей і пошукаў Вялікай Змены Сусвету ў аптымістычны бок, а значыць, ніхто з іх не памыліўся, яны мелі рацыю! І Бероўз раман "Джанкі" напісаў як і ў XIX стагоддзі Томас Дэ Куінсі "Споведзь ангельца, які курыў опіўм", дзеля навучання і прыкладу будучым, пакаленням, такім жа страчаным… у імя пазбягання памылкі, але, як гаворыць адзін вядомы афарызм, кожны вучыцца на сваіх памылках. Шкада!
Бітнікі стварылі вялізную сцэну для выхаду пасля іх наступнага пакалення, яны перадалі ім свой досвед, свае пачуцці і надзеі. І гэтае пакаленне новых геніяў – гэта Кен Кізі, Кэсадзі, Том Вулф і Хантэр Томпсан і шматлікія-шматлікія іншыя...
Але, калі бітнікі шукалі адказы ў джанке ды пяйотле, то для наступнага пакалення наступіла кіслотна-сінтэтычная эпоха. Эпоха хіпі, шматлікія падумаюць, але я скажу, што трэба думаць не пра тых хіпі, якія супраць войнаў або яшчэ чагосьці, не пра тых, якія пасіўныя дзеткі-кветкі, а трэба думаць пра людзей дзеяння і эксперыменту, людзей высокага палёту і высокіх мараў. Гэтыя людзі параўноўваюцца да бітнікаў, але я вылучаю іх як хіпі, таму што гэта ўжо зусім маладыя людзі, гэта сапраўды новае пакаленне, якое ў вялікай колькасці загінула ад эксперыментаў з ЛСД. Яны ўпершыню пра сябе заявілі ў Сан-Францыска, радзіме бітнікаў, і Лос-Анджэлесе. І у гэтым месцы прывяду вам словы з рамана «Электропрохладительный кислотный тест» Тома Вулфа: «Вера! Дальше! Да, крайне необычное ощущение возникает, когда сидишь в окружении светящихся красок на жалкой, пузырящей от нарывов Харриет-стрит и вдруг осознаешь, что, сидя в этом неправдоподобном хлебозаводе-складе-гараже, находишься в среде общины, исповедующей манихейство, вероучение Цон-Иша-па… в среде истинно мистического братства... Только пребывают братья в несчастной Америке шестидесятых, заваленной полиэтиленом фирмы «Формика», без единой песчинки пустыни, без единого пальмового листа, без единого кусочка плода хлебного дерева, без манны небесной, лишь ловя флюиды, исходящие из магнитофона «Ампекс» и фокусов с кувалдой «Уильямс Лок-Хед», глотая приготовленные с математической точностью в лабораториях наркотики ЛСД-25, Ит-290, ДМТ. А вовсе не напиток «сома», устремляясь вдаль в аэропортовских комбинезонах с американскими флагами и в автобусе «интернейшнл харвестер» – да мало того! – средь скопления зефирных лиц и до блеска начищенных черных туфель...» Далей том Том Вулф дадае: «Добропорядочные люди называли их битниками. Возможно, Чудесные люди и разделяли возбуждение, владевшее в конце пятидесятых годов бит-поколением, но не стоит забывать, что в их специфической богемной социальной среде появился новый важнейший лейтмотив, а именно – психеделические наркотики. ... У них не было никакой собственной философии – лишь доставшиеся им от битников крохи буддизма да теория Хаксли об открывании дверей разума, никакого особого образа жизни, за исключением всё той же Безногости...»
Бясспрэчны факт – Кен Кізі галоўнага героя рамана "Палёт над гняздом зязюлі" убачыў у галюцынацыі, сумесі ЛСД і індзейскага пяйотля – ядзернай сумесі, якая ледзь не накіравала самога аўтара ў псіхлячэбніцу. Але старонку за старонкай Кізі выціскаў з сябе, толькі калі быў у розуме, ён нават ахвяраваў сямейным дабрабытам і дзеля рамана ўладкаваўся прыбіральнікам у псіхлячэбніцу на цэлых паўгода. Гэта быў моцны ход і подзвіг з яго боку. Але фактам застаецца і тое, што пасля выхаду рамана, Кізі сабраў каманду, якую назваў Праказнікамі (гарэзамі), і, стаўшы для іх Правадыром адправіўся калясіць па дарогах ЗША, спыняючыся ва ўрадлівых месцах і прымаючы тонамі ЛСД. Кізі быў блізкім сябрам Цімаці Ліры, ён добра ведаў байкераў Анёлаў Ада, якія трымалі ў жаху ўсю Амерыку. З гэтых байкераў потым здымалі фільмы і Хантэр Томпсан прысвячаў ім цэлыя рубрыкі. Але, паўтараю фактам застаецца тое, што пасля гарэз разам з Кізі, пісьменнік не стварыў нічога, што было бы годна ўвагі, усе сілы сыйшлі на незлічоныя эксперыменты за наркотыкамі і жыццём. І толькі калі ён стаў старым, яго рука адважылася на дзесяткі радкоў пра свае падарожжы, але гэта выглядала ўжо няўпэўнена і дурна, як паніхіда па Гарэзах. Хоць Том Вулф, агульны сябра гарэз, журналіст, а потым і пісьменнік, наадварот, з гэтых эксперыментаў вылучыў масу карыснага і напісаў шмат раманаў, але гэта ўжо іншая гісторыя. Па сутнасці, вынік напрошваецца песімістычны для тых, хто лічыць сябе творчымі людзьмі, якія вызнаюць бітнікаўскую выяву жыцця, усяму свой час і месца. Скажу я вам, Кізі ўжо даказаў, што без працы ніякія наркотыкі не дапамогуць. Але гарэзам прыналежаць іншыя адкрыцці – яны прыдумалі страбаскоп для начных клубаў і знялі тысячы кіламетраў кінаплёнцы а-ля канцэптуальнасць!
Гарэзы эксперыментавалі з творчасцю ў ірацыянальным ключы. Але нажаль, след у гісторыі гэта не пакінула, іх кіламетры знятай плёнкі ў наркатычным трызненні былі незразуметыя нават імі самімі, тымі, хто пасля гэтага кіслотна-жоўтага-школьна-аўтобуснага тура застаўся пры сваім розуме. Іх галюцынагенныя і п'яныя вершы не ўспрымаліся у творчай прасторы. Толькі Кэсадзі змог пазней напісаць раман "У дарозе" ды пару жменек энтузіястаў, такіх як Том Вулф, дамагліся прызнання ў багемнай кампаніі мастакоў-пісьменнікаў. Акрамя шызафрэніі і істэрыі такі выгляд творчасці нічым не скончыўся, прыйшлося брацца за пяро і шліфаваць неацёсаныя радкі словаў, шмальцуючы на языке словазлучэнні ў розным парадку, пакуль скрозь пот не з'яўляўся цуд прозы або верша.
Завяршаючы сваё эсэ, хочу прывесці яшчэ адну цытату вядомага французскага пісьменніка Рамэна Гары, вось частка дыялогу з яго рамана "Бывай, Гары Купер!": “Як я разумею маладых амерыканцаў вашага ўзросту, якія ратуюцца ад матэрыялізму сваёй краіны! Вы страчанае пакаленне. Буг Моран гаварыў: "Кожнае пакаленне - страчанае пакаленне. Менавіта так яно сябе распазнае, пакаленне гэтае. Калі ж адчуваеш сябе яшчэ больш страчаным, вось гэта ўжо дрэнна. А пакаленні, якія не адчуваюць страчанасці, яно поўнае лайно. Мы, дзеці мае, цалкам страчаныя! Гэта даказвае, што ў нас ёсць нешта”
І, ў заканчэнне скажу толькі тое, што мы павінны памятаць тых, хто стварыў для нас культуру, тых, хто ахвяраваў цэлым жыццём дзеля гэтага! Хто ішоў на дзёрзкія эксперыменты, але ўсё роўна заставаўся самім сабою, заставаўся філосафам і пісьменнікам, хто выразна падзяляў жыццё грамадскае ад жыцця творчага, як сказаў Даўлатаў у аповесці "Запаведнік": «Борька трезвый и Борька пьяный настолько разные люди, что они даже не знакомы между собой...» А таксама паважаныя чытачы, не забывайце словы Рамэна Гары, пра тое, што мы таксама страчанае пакаленне! Або неіснуючае! Дакладна не ведаю, але гэта і не нам вырашаць!
Творчасць залежыць ад стану розуму,бо калі б "стымулятары" дапамагалі ў мастацтве, то кожны другі алкаголік і наркаман прэтэндаваў бы на Нобелеўскую прэмію.
http://beatnik-kalenda.livejournal.com
8 лютага 2010
Паслаць камэнтар
Каб атрымліваць інфармацыю пра новыя тэксты, што выстаўляюцца на arche.by, увядзіце свой э-адрас сюды
Каб даслаць ліст рэдактару ARCHE, упішыце тэкст і ўвядзіце свой э-адрас тутака.
Стажыроўкі ў Польшчы
Святочная вечарына «Збіраўся скарб: 50 тамоў “Беларускага кнігазбору”»
Літаратурныя чытанні з “ПрайдзіСветам”-2: Несіметрычныя музы А. Хадановіча
Усе абвесткі



Камэнтары(0)