Друкаваць Камэнтары (1) Пераслаць на э-адрас RSS
Крытыка
Фальшывыя абліччы гісторыі
Выданне, якое аглядаецца ў артыкуле: Алег Латышонак, Яўген Мірановіч. Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны ХVIII ст. да пачатку ХХІ ст. Вільня: Інстытут беларусістыкі; Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2010. 368 старонак.
Кніга беларускіх гісторыкаў з Падляшша Алега Латышонка і Яўгена Мірановіча выклікала вялікую цікавасць публікі. Аўтары асвятляюць апошнія прыкладна 250 гадоў айчыннай гісторыі, пачынаючы крыху раней за падзелы Рэчы Паспалітай і даводзячы свой аповед у другім беларускамоўным выданні да 2006 г. Адной з малавядомых вех айчыннай гісторыі, ад якой пачынаецца аповед у кнізе, аўтары лічаць спробу смаленскай шляхты 1768 г. захаваць свае прывілеі, што было абяцана яшчэ ў 1654 г., пры анексіі гэтага рэгіёну Аляксеем Міхайлавічам (с. 23). Наколькі кепска мы ўяўляем сабе Смаленшчыну той эпохі, пацвярджае і яшчэ адзін прыведзены ў кнізе малавядомы факт — беларуская інтэрмедыя ў пастаноўцы тэатру праваслаўнай духоўнай семінарыі ў Смаленску ў 1750-я (с. 21). Ліквідацыя рудыментаў нават не смаленскай аўтаноміі, але самабытнасці, амаль сінхронная з скасаваннем аўтаноміі Украіны, і пачынае ў кнізе адлік няўмольнай кацярынінскай экспансіі. Такія ўдала выбраныя часовыя рамкі даюць магчымасць разгледзець генезіс і развіццё сучасных праблем беларускага грамадства на ўсім працягу Новага і Найноўшага часу, пры ўсіх палітычных і цывілізацыйных рэжымах, у якіх адбывалася фармаванне гэтага грамадства.
Цікавасць публікі да кнігі цалкам заслужаная і абумоўленая, бадай, тым, што шмат у якіх аспектах кніга Латышонка і Мірановіча адступае ад стэрэатыпаўадраджэнскай» міфалогіі. Ад самага пачатку аўтары, следам за польскім гісторыкам Юзафам Шуйскім, сцвярджаюць, што «фальшывая гісторыя — гэта настаўніца фальшывай палітыкі» (с. 14), і абяцаюць не шкадаваць беларускіх нацыянальных міфаў. Часткова гэтае абяцанне яны выконваюць, хоць некаторыя міфы, як падаецца рэцэнзенту, аберагаюцца імі асабліва раўніва.
Кніга надае шмат увагі такім блокам праблем, якія звычайна не закранаюцца ў сінтэзах беларускай гісторыі гэткага кшталту. Напрыклад, вельмі добрае ўражанне пакідае «эканамічны блок» — сціслае, але досыць паслядоўнае асвятленне галоўных праблем эканамічнага развіцця Беларусі ў розныя перыяды разгледжанага часу. Звычайна ў такіх сінтэзах гэты аспект або ігнаруецца, або разглядаецца вельмі павярхоўна і схематычна. У дадзеным выпадку ўсе асноўныя праблемы і дасягненні эканомікі ў рэтраспектыве схопленыя ўдала, адэкватна. Зразумелая і іх іерархія. Напрыклад, выдзеленая важная роля сусветнага аграрнага крызісу 1880-х у перабудове сельскай гаспадаркі, заўважанае сінхроннае яму разарэнне цэлых галінаў прамысловасці (металургія, цукровая вытворчасць), якія не вытрымалі канкурэнцыі з украінскімі і расійскімі вытворцамі. Магчыма, варта было б дадаткова прасачыць сувязь гэтых зменаў у эканоміцы са зменамі ў ментальнасці насельніцтва Беларусі, асабліва тых групаў, з якіх выйшлі першыя палітычныя дзеячы нацыяналістычнага кірунку, зрэшты, як і іх канкурэнты. Але гэта, бадай, тэма асобнага даследавання, вельмі актуальнага для Беларусі, і закідам аўтарам гэта лічыць нельга.
Гэтаксама паслядоўна і метадычна, перыяд за перыядам, разглядаецца стан адукацыі ў нашых краях, што складае арганічную частку задумы кнігі, якая старанна фіксуе ўсе асноўныя вехі фармавання ўяўлення пра будучую Беларусь як у акадэмічных колах, так і сярод «паспалітага» люду (...)
Поўны тэкс артыкула чытайце ў друкаванай версіі часопіса "ARCHE" № 11-12 за 2009 год.
Алесь Белы - гісторык. У выдавецтве "ARCHE" рыхтуецца да друку яго кніга "Імагалёгія Беларусі"
9 лютага 2010
Паслаць камэнтар
Каб атрымліваць інфармацыю пра новыя тэксты, што выстаўляюцца на arche.by, увядзіце свой э-адрас сюды
Каб даслаць ліст рэдактару ARCHE, упішыце тэкст і ўвядзіце свой э-адрас тутака.
Стажыроўкі ў Польшчы
Святочная вечарына «Збіраўся скарб: 50 тамоў “Беларускага кнігазбору”»
Літаратурныя чытанні з “ПрайдзіСветам”-2: Несіметрычныя музы А. Хадановіча
Усе абвесткі



Камэнтары(1)
Ясь Цясьмін:
12 лютага 2010
З артыкулу не надта зразумела, у чым "фальшывыя абліччы гісторыі" - ?! (Магчыма, гэта вынікае з кнігі, ды не надта з вашай гэтай анатацыі...)
Паміж тым, "стэрэатыпаўадраджэнская міфалогія" найперш тычыцца Літвінства. Ці не так, пан Літвін?