Друкаваць Камэнтары (68) Пераслаць на э-адрас RSS
Гiсторыя
Палітычная нацыя Вялікага Княства Літоўскага
УВОДЗІНЫ
Ужо другое дзесяцігоддзе запар у сучаснай гістарыяграфіі актыўна адбываецца «дзяльба» спадчыны Вялікага Княства Літоўскага, з розных перспектываў абмяркоўваюцца суадносіны сучасных нацый і створаных імі нацыянальных дзяржаў з мінулым. Гэта складаны працэс, які абцяжарваецца яшчэ і тым, што дагэтуль не сфармавалася інфармацыйная сістэма гістарычнай «прасторы Вялікага Княства Літоўскага» [1]. У кантэксце гэтых дыскусій, развіваючы прапанаваны Альфрэдасам Бумблаўскасам дыскурс стварэння інфармацыйнай сістэмы «прасторы Вялікага Княства Літоўскага» як фактара, што фармуе гістарычную свядомасць сучаснага грамадства, умацоўвае абгрунтаваныя гістарычнымі ведамі сучасныя ўстаноўкі грамадзянскасці і патрыятызму, можа паслужыць пазнанне сацыяльна-палітычнага феномена Вялікага Княства Літоўскага — палітычнай нацыі.
Паняцце палітычная нацыя не мае гістарычных каранёў, яно з’яўляецца канструктам палітычнай філасофіі мадэрнага часу. Гісторыкі дыскутуюць наконт зместу гэтага паняцця і абгрунтаванасці яго ўжывання ў даследаваннях пасацыяльна-палітычнай і сацыяльна-культурнай гісторыі Сярэднявечча і ранняга Новага часу. Якое рашэнне яны абіраюць у кожным выпадку, абумоўлівае абраная гісторыкамі стратэгія даследавання. Паняцця палітычная нацыя прытрымліваюцца прыхільнікі стратэгіі канструктывізму, якія стараюцца не паўтараць ужываных у крыніцах паняццяў і тэрмінаў, а стварыць сваю, зразумелую сучаснаму чытачу канцэптуальную мову [2].
Гісторыя вывучэння палітычнай нацыі Вялікага Княства Літоўскага не з’яўляецца доўгай. Польскі гісторык Ежы Сухоцкі, распачаўшы даследаванне яе фармавання і структуры, у 1983 г. сфармуляваў разуменне гэтага феномена. На думку Е. Сухоцкага, у перыяд 1385—1569 гг., які ён называе познім Сярэднявеччам, палітычную нацыю Вялікага Княства Літоўскага складалі кіруючыя дзяржавай верхнія пласты грамадства (польск. wspólnota państwowa) — князі і магнаты, якія займалі найвышэйшыя дзяржаўныя пасады, і духавенства, якое складала інтэлектуальную эліту. Даследчык падае пайменныя спісы родаў, якія, паводле яго, складалі палітычную нацыю, паказвае змены яе складу пасля ўлівання ў яе шэрагі праваслаўных прадстаўнікоў рускіх зямель Вялікага Княства Літоўскага [3].
Літоўскія гісторыкі (Эдвардас Гудавічус, Рыта Трыманене, Мячыславас Ючас), пачаўшы разглядаць праблему фармавання палітычнай нацыі Вялікага Княства Літоўскага, у 90-я гг. XX ст. сфармулявалі першыя літоўскія падыходы ў яе разуменні [4].
Э. Гудавічус і Р. Трыманене прааналізавалі акалічнасці з’яўлення палітычнай нацыі і зрабілі вывад, што палітычная нацыя Вялікага Княства Літоўскага склалася разам з фармаваннем саслоўнай манархіі. Аднак, адрозна ад Заходняй Еўропы, дзе «палітычнае цела» склалі духавенства, шляхта і бюргеры, і ад Цэнтральнай Еўропы, дзе яго аснову складала духавенства і шляхта, у Літве, якая належала да ўсходняй перыферыйнай часткі Цэнтральнай Еўропы, у палітычную нацыю ўваходзілі толькі феадальныя вярхі. Даследчыкі падкрэсліваюць, што ў XV—XVI стст. у працэс фармавання палітычнай нацыі ўключыліся не толькі літоўцы, але і феадалы іншых народнасцей. Аднак прыярытэт Літвы, як дзяржаўнага палітычнага цэнтра, абумовіў фармаванне менавіта літоўскай палітычнай нацыі.
Развіваючы канцэпцыю шляхецкай літоўскай нацыі, Э. Гудавічус і Р. Трыманене звярнулі ўвагу на тое, што шляхту першай паловы XVI ст. атаясамліваць з палітычнай нацыяй наўрад ці можна. У гэтае паняцце ўваходзяць толькі яе вярхі — князі, паны. З іншага боку, шляхта, якая была ўцягнута ў падрыхтоўку дзяржаўных прававых актаў і ўдзельнічала ў вырашэнні эканамічных і палітычных пытанняў краю, пачала ўсведамляць сябе як civilis societate — грамадзяне. А гэта апошняя прыступка для ўваходу ў структуру conventiones generales. У другой палове XVI ст. шляхта ўлілася ў палітычную нацыю. Дзеля таго, што ў Вялікім Княстве Літоўскім сфармавалася аднасаслоўная манархічная структура, аснову якой складала шляхта, то з XV ст. было б больш дакладна казаць пра шляхецкую літоўскую нацыю. Даследчыкі падкрэсліваюць, што тэмпы цэнтралізацыі літоўскай дзяржавы, а таксама ўплыў знешніх фактараў на ўнутранае жыццё абумовілі ход фармавання палітычнай нацыі ў маштабе ўсёй дзяржавы, таму ў другой палове XVI ст. ужо можна казаць пра стварэнне шляхецкай літоўскай нацыі, куды была ўцягнута і арыстакратыя беларускіх зямель [5].
У сінтэзе гісторыі Літвы да 1569 г. Э. Гудавічус яшчэ раз падкрэслівае, што ў сярэдзіне XVI ст. шляхецкая літоўская нацыя стала гістарычнай рэчаіснасцю, і прыводзіць паняцце шляхецкая палітычная літоўская нацыя (bajoriškoji politinė lietuvių tauta) [6].
Мячыславас Ючас абраў больш шырокую перспектыву для вывучэння феномена палітычнай нацыі. Яе разуменне ён звязаў не толькі з працэсам пашырэння палітычных і грамадзянскіх правоў, але і з развіццём шляхецкага землеўладання, і разглядаў гэтыя звязаныя паміж сабой з’явы ў кантэксце польска-літоўскіх уніяў.
На думку гэтага аўтара, асноўныя прынцыпы фармавання палітычнай нацыі былі наступныя: выцісканне ніжэйшага звяна нобіляў у сялянства, увядзенне выключнай вайсковай службы для нобіляў, аднолькавы юрыдычны імунітэт для ўсяго саслоўя, судовае самакіраванне, палітычныя правы саслоўя. Генезіс палітычнай нацыі заняў два стагоддзі — з канца XIV да канца XVI ст. Нацыя фармавалася зверху пры дапамозе прывілеяў гаспадара. Яе асноўныя рысы былі такія: 1) права цалкам распараджацца спадчыннымі і атрыманымі ад дзяржавы дварамі; 2) трайны імунітэт — падатковы, адміністрацыйны і прававы ў сваіх даменах; 3) выключнае права займаць дзяржаўныя пасады і адміністраваць (да самай смерці) атрыманыя ад дзяржавы дварамі; 4) суды, складзеныя паводле тэрытарыяльнага прынцыпу для ўсяго саслоўя, якое мела ў тым павеце зямлю, і прававое самакіраванне на падставе мясцовага індыгенату; 5) павятовы соймік — асноўная ячэйка ўсяго парламенцкага жыцця. Законы прымаліся ў сойме са згоды ўсёй нацыі, якая выўлялася праз соймікі; 6) вайсковая служба для ўсяго саслоўя шляхты-зямян, не падзяляючы яго на асобныя групы. Палітычная нацыя складала амаль 9 % ад усіх жыхароў краю. Яна не з’яўлялася этнічнай літоўскай нацыяй. Яе аб’ядноўвалі не этнічныя, а грамадзянскія і саслоўныя прынцыпы. Праваслаўны беларус называў сябе літвінам, г. зн. грамадзянінам літоўскай дзяржавы [7].
Абагульняючы напрацоўкі гісторыкаў, можна сцвярджаць, што ў гістарыяграфіі Вялікага Княства Літоўскага разгляданая праблема феномена палітычнай нацыі, стратэгія яе даследавання, ужыванне паняццяў і тэрмінаў не разгледжаны ў поўнай меры. Для характарыстыкі сацыяльна-палітычнай з’явы гісторыкі адначасова выкарыстоўваюць некалькі нераўназначных у змястоўным сэнсе паняццяў — палітычная нацыя, шляхта, шляхецкае саслоўе, шляхецкая нацыя, шляхецкая палітычная літоўская нацыя. Гэтая разнастайнасць ускладняе поле для дыскусій, можа стаць прычынай самага звычайнага непаразумення. Адкрытым застаецца пытанне, ці з’яўляюцца гэтыя тэрміны ў змястоўным сэнсе ідэнтычнымі, ці з’яўляюцца паняцці шляхта, шляхецкае саслоўе або паняцце палітычная нацыя тоеснымі і ці трэба іх ужываць як сінонімы?
Гэтыя нявырашаныя, дыскусійныя пытанні, а таксама даследаванні па гісторыі шляхты за апошняе дзесяцігоддзе, якія ўвялі ў навуковы зварот новыя матэрыялы, і заахвочваюць нас на падставе напрацовак гістарыяграфіі пашырыць сэнсавае поле даследавання, дапоўніць разуменне палітычнай нацыі Вялікага Княства Літоўскага новымі бачаннямі, прадставіць сфармуляваную з літоўскай перспектывы інтэрпрэтацыю гэтага сацыяльна-палітычнага феномена. У артыкуле мы пастараемся тэарэтычна змадэляваць паняцце палітычнай нацыі Вялікага Княства Літоўскага; выявіць яе гістарычныя карані, фармаванне, структуру і змены, змест і формы яе выяўлення ў грамадскім жыцці; паказаць яе асаблівасці і вызначыць фактары, якія іх абумовілі, прасачыць сувязь з тымі працэсамі, якія адбываліся на прасторы Цэнтральна-Усходняй Еўропы; абгрунтаваць мэтазгоднасць ужывання паняцця палітычная нацыя ў даследаваннях грамадства ранняга Новага часу.
РАЗУМЕННЕ ПАНЯЦЦЯ ПАЛІТЫЧНАЯ НАЦЫЯ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА
Паняцце палітычная нацыя Вялікага Княства Літоўскага разумеецца як своеасаблівая сацыяльна-палітычная супольнасць, члены якой розным чынам прымалі ўдзел у грамадскім жыцці дзяржавы. Палітычная нацыя на прасторы Цэнтральна-Усходняй Еўропы (памежжы ўсходняй і заходняй цывілізацый) пачала складацца ў познім Сярэднявеччы. Яе склад і памеры змяняліся. Аднак палітычная нацыя ніколі не ахоплівала ўсёй шляхты Вялікага Княства Літоўскага і не з’яўлялася адпаведнікам шляхецкага саслоўя. Статус шляхціца толькі адчыняў шлях у палітычную нацыю, сапраўднае ж членства ў ёй было індывідуальным, яго прадвызначала рашэнне асобы, яго ўласны выбар актыўна ўдзельнічаць у грамадска-палітычным жыцці дзяржавы, прымаць адказнасць за яе лёс. Духавенства розных канфесій, будучы ўдзельнікам грамадскага жыцця, у розны час таксама ўключалася ў стварэнне i развіццё палітычнай нацыі. Прадстаўнікоў культурнай эліты, нават нешляхецкага паходжання, дзеля характару сваёй грамадскай дзейнасці і ўплыву на палітычную культуру сацыяльна-палітычнай супольнасці таксама варта адносіць да палітычнай нацыі. У далейшых даследаваннях неабходна вырашыць пытанне індывідуальнага членства мяшчан.
Склад членаў разгляданай палітычнай нацыі змяняўся. Пасля ўлівання ў яго прадстаўнікоў былых зямель Русі ён стаў яшчэ больш разнастайным, таму, замест ужыванай у літоўскай гістарыяграфіі характарыстыкі літоўская палітычная нацыя, варта выкарыстоўваць паняцце палітычная нацыя Вялікага Княства Літоўскага. Яно дазваляе без спецыяльнага тлумачэння не атаясамліваць этнічна, рэлігійна і культурна неаднародную сацыяльна-палітычную супольнасць толькі з адным літоўскім народам, не надае гістарычнаму паняццю ранняга Новага часу адцення, характэрнага для мадэрных нацыяналізмаў, прадстаўляе магчымасць раскрыць тыя спецыфічныя сувязі, што аб’ядноўвалі і гуртавалі гэтую частку складанай структуры грамадства, якая ўдзельнічала ў кіраванні дзяржавай, дапамагае зразумець яе прыроду.
Найважнейшымі распазнавальнымі крытэрыямі прыналежнасці асобы або групы асоб да палітычнай нацыі Вялікага Княства Літоўскага маглі б стаць наступныя:
— праца ў адміністрацыйным, прававым выканаўчым апараце, дзяржаўных органах грамадскага кіравання, на дыпламатычнай службе. Ад паводзін і рашэнняў гэтых службовых асоб залежала грамадскае жыццё;
— сістэматычны ўдзел у грамадска-палітычным працэсе на дзяржаўным і мясцовым (павятовым) узроўнях, праца ў соймах і павятовых сойміках;
— разнастайная творчая дзейнасць, пісьмовыя і вусныя прадукты якой фармавалі каштоўнасную арыентацыю палітычнай супольнасці і дзяржаўна-грамадзянскую свядомасць.
Гэтак разумеючы палітычную нацыю, узнікае пытанне: ці магчыма ўсталяваць яе памер? Матэрыялы крыніц не дазваляюць апераваць лічбамі. Можна толькі гаварыць пра агульныя тэндэнцыі змянення памеру і персанальнага складу палітычнай нацыі, прычыны гэтых зменаў. Верагодна, што колькасць удзельнікаў грамадска-палітычнага працэсу змянялася ў залежнасці ад сітуацыі, была звязана з напружаннямі ў палітычным жыцці. Сацыяльна-палітычная актыўнасць вырастала ў крытычныя, лёсавырашальныя для дзяржавы і грамадства моманты, калі ўзнікала пагроза.
З гледзішча гістарычнай перыядызацыі для акрэслення вывучанага сацыяльна-палітычнага феномена мы абралі паняцце палітычная нацыя ранняга Новага часу, разумеючы пры гэтым, што ў яго развіцці можна адшукаць рысы, якія перайшлі з Сярэднявечча, і прасачыць сітуацыю так званага «інкубатара» Новага часу [8]. Пагадзіўшыся з тэзісам, што літоўскае Сярэднявечча не завершылася, што нярэдка тыповыя для Сярэднявечча феномены развіваліся і ў XVI або нават у XVII ст. [9], падкрэслім, што асобныя сувязі з сярэднявечнымі традыцыямі не заглушылі дух Новага часу ў шляхецкім грамадстве Вялікага Княства Літоўскага XVI ст. і вынашанай ім палітычнай нацыі.
ВЫТОКІ ПАЛІТЫЧНАЙ НАЦЫІ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА
Вытокі палітычнай нацыі Вялікага Княства Літоўскага знаходзяцца ў асяродку літоўскай знаці канца XIV — першай паловы XV ст. Распазнаць яе можна, скарыстаўшыся празапаграфічным даследаваннем літоўскай арыстакратыі позняга Сярэднявечча, выкананым Рымвідасам Пятраўскасам. З яго даследавання вынікае, што гаспадары літоўскай дынастыі ўключалі прадстаўнікоў літоўскай арыстакратыі, якая паўстала яшчэ ў племянны час, у вырашэнне дзяржаўных спраў, удзел у перамовах, зацвярджэнне складзеных міжнародных дамоў, працу ў ствараным апараце дзяржаўнай адміністрацыі [10]. Гэтых людзей можна назваць папярэднікамі палітычнай нацыі Вялікага Княства Літоўскага. Канкрэтныя ж вытокі ўсе даследчыкі аднадушна звязваюць з дзвюма падзеямі 1386—1387 гг., якія істотна змянілі далейшае развіццё Літоўскай дзяржавы і яе грамадства — узыходжанне вялікага князя літоўскага Ягайлы на польскі каралеўскі пасад і хрост Літвы.
Пасля таго, як Гедымінавічы пачалі кіраваць дзвюма дзяржавамі — вотчынным Вялікім Княствам Літоўскім і набытым праз дынастычную унію Польскім Каралеўствам, унутры быў ажыццёўлены ўзгоднены падзел улады паміж Ягайлам і Вітаўтам. У гэты перыяд і з’явілася спрыяльнае для складання палітычнай нацыі Вялікага Княства Літоўскага асяроддзе.
Хрост 1387 г. быў іншым важным штуршком, які паскорыў з’яўленне палітычнай нацыі Вялікага Княства Літоўскага. Прававы і матэрыяльны падмурак распачатага працэсу з’яўлення палітычнай нацыі быў закладзены прывілеем Ягайлы 1387 г. для прыняўшай хрост каталіцкай шляхты. У грамадстве Вялікага Княства Літоўскага склаліся перадумовы для ўзнікнення прывілеяванага сацыяльна-палітычнага пласта, былі створаны ўмовы для яго ўмацавання.
Пасля таго, як Вітаўт стаў вялікім князем літоўскім, ён працягваў працу па ўмацаванні літоўскай (у этнічным сэнсе) арыстакратыі і шляхты. Падкрэслім — літоўскай, бо не вядомыя факты, якія б сведчылі, што ў канцы XIV — першай палове XV ст. каталіцтва распаўсюджвалася б і на рускіх землях Княства.
Дынастычная сувязь з пасярэдніцай хросту Польшчай, хутка выяўленыя памкненні яе палітычнай эліты інкарпараваць літоўскую дзяржаву ў склад Каралеўства ў першай палове XV ст. стварылі сітуацыю, у якой новаахрышчаныя літоўцы і жамойты сталі патэнцыйным апірышчам гаспадароў Літвы, гарантамі суверэнітэту дзяржавы. Таму Вітаўт, стаўшы вялікім князем літоўскім, каб зацвердзіць свае пазіцыі ў якасці суверэннага ўладара і нейтралізаваць палітычны ціск кіроўнай эліты Польшчы, працягваў умацаванне палітычнага і эканамічнага становішча каталіцкай арыстакратыі і шляхты ядра літоўскіх зямель. Пра гэта сведчыць пашырэнне бенефецыйнага землеўладання шляхты. Таксама заахвочваўся ўдзел каталіцкай шляхты Літвы ў палітычным жыцці дзяржавы, пра што яскрава сведчыць удзел людзей з акружэння вялікага князя літоўскага Вітаўта ў Салінскім (1389), Гарадзельскім (1413) і Канстанцкім (1414—1418) палітычных працэсах. Уплыў літоўскай шляхты быў павялічаны і пры ажыццяўленні тэрытарыяльна-адміністрацыйнага пераўтварэння ўнутранай прасторы дзяржавы і яе кіравання. Разам з стварэннем новых інстытуцый дзяржавы і пашырэннем ахопу іх дзейнасці, для людзей, аснову дабрабыту якіх да таго часу складалі паспяховыя вайсковыя паходы і землеўладанне, у першай палове XV ст. адкрыліся новыя магчымасці. Яны змаглі выбіраць сабе кар’еру каталіцкага духоўніка, шукаць прыбытковую і ўплывовую службу пры двары гаспадара або ў ствараным новым апараце дзяржаўнай адміністрацыі, судах.
Канкурэнцыя з пануючай элітай Польшчы і шляхтай, што падтрымлівала яе, узмацняла прыхільнасць магнатэрыі і шляхты Вялікага Княства Літоўскага да ўласнай дзяржавы, патрыятызм, фармавала ўстаноўку захоўваць яго суверэнітэт, спрыяла зараджэнню тэарэтычнай палітычнай думкі. Нягледзячы на фармальна дзейныя забароны на ўдзел некаталікоў у кіраванні дзяржавай, у першай палове XV ст. у гэты працэс паволі пачалі ўцягвацца і прадстаўнікі праваслаўнай знаці рускіх зямель.
Намаганні Вітаўта атрымаць статус каралеўства для літоўскай дзяржавы, рознабаковая актыўныя і выніковая замежная палітыка стымулявалі пануючую магнатэрыю і шляхту, павялічвалі зацікаўленасць грамадскай дзяржаўнай дзейнасцю.
Смерць Вітаўта ў 1430 г. не перапыніла распачатага ўмацавання пазіцый сацыяльна-палітычнай супольнасці, якая ўсё яшчэ працягвала фармавацца. Наадварот, калі разгледзець акалічнасці абвяшчэння Свідрыгайлы ў 1430 г. вялікім князем літоўскім, арганізацыю змовы супраць Жыгімонта Кейстутавіча ў 1440 г. і абвяшчэнне Казіміра Ягайлавіча ў 1440 г. вялікім князем літоўскім, можна прыйсці да высновы, што у 30—40-я гг. XV ст. у Вялікім Княстве Літоўскім ужо існавала сацыяльна-палітычная супольнасць, здольная самастойна ацэньваць палітычную сітуацыю, прымаць і ажыццяўляць дзяржаўныя рашэнні.
Коратка падсумоўваючы, можна сказаць, што ў канцы XIV — першай палове XV ст. у Вялікім Княстве Літоўскім былі створаны перадумовы для складання палітычнай нацыі. Новы этап выспявання разгляданай сацыяльна-палітычнай супольнасці распачаўся ў сярэдзіне XV ст., калі ў 1447 г. вялікі князь літоўскі Казімір Ягайлавіч стаў каралём Польшчы. У Вільні пачалі самастойна дзейнічаць паны-рада, якія рэпрэзентавалі ўладу дзяржавы, а падчас працяглай адсутнасці гаспадара ў літоўскай дзяржаве і кіравалі ёй. У склад Рады ўваходзілі найвышэйшыя дзяржаўныя службовыя асобы, каталіцкае духавенства і свецкія прадстаўнікі. Рада стала згуртавальным ядром палітычнай нацыі, што ўсё яшчэ працягвала фармавацца.
РАЗВІЦЦЁ САЦЫЯПАЛІТЫЧНАЙ СУПОЛЬНАСЦІ: АД ЯДРА ДА ПАЛІТЫЧНАЙ НАЦЫІ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА
Тэндэнцыя развіцця сацыяльна-палітычнай супольнасці Вялікага Княства Літоўскага стала выразнай у другой палове XV ст. і зрабілася найбольш інтэнсіўнай у XVI ст. Працэс фармавання палітычнай нацыі адбыўся з першаснай ячэйкі разгляданага сацыяльна-палітычнага арганізма, у якую ўваходзіла арыстакратыя з акружэння дынастыі Гедымінавічаў і якая паходзіла з ядра дзяржавы — Літоўскай зямлі. Яна «абрастала» новымі членамі, прадстаўнікамі шырокіх пластоў шляхецтва і прамежкавых груп, сярод якіх усё больш было праваслаўных з рускіх зямель Вялікага Княства Літоўскага. Палітычная нацыя пачала аб’ядноўваць і гуртаваць вакол сябе ўдзельнікаў грамадскага жыцця дзяржавы — этнічных літоўцаў і русінаў, каталікоў і праваслаўных. Склалася дзейсная структура, якая канцэнтравала ўнутраную сацыяльна-палітычную і сацыяльна-культурную прастору дзяржавы.
У грамадскім жыцці спрыяльныя ўмовы для ўнутранага развіцця палітычнай нацыі стваралі кліенцкія адносіны, якія пачалі складацца ў грамадстве ў XVI ст. [11] Важнасць гэтага фактара для фармавання і развіцця палітычнай нацыі Вялікага Княства Літоўскага ў ранейшай гістарыяграфіі не абмяркоўвалася. Між тым, у еўрапейскай гістарыяграфіі падкрэсліваецца, што ў Польшчы і Літве патрон-кліенцкія сувязі былі больш шчыльныя, чым у іншых месцах. У гэтых краінах яны не толькі канкуравалі з іншымі формамі грамадскага жыцця альбо дапаўнялі іх, тут кліенцкая сістэма ўплывала на развіццё самой дзяржавы, нават скажала прадугледжаны нормамі пісьмовага права лад [12].
Вышэйшыя службовыя асобы дзяржавы, члены Рады рабіліся патронамі, якія шукалі працоўныя рукі і асобаў разумовай працы. У сваю чаргу, сярэдняя і дробная шляхта, колькасць якой пастаянна расла, шукаючы сабе новых магчымасцяў эканамічнага і сацыяльнага авансу, усё часцей станавілася кліентамі, якія розным чынам служылі лідэрам грамадскага жыцця — магнатам. У шляхецкім грамадстве рос прэстыж двароў магнатаў і вышэйшых службовых асобаў дзяржавы. Вялікі ўплыў на гэта мела і адсутнасць у сталіцы Вялікага Княства Літоўскага — Вільні — пастаяннага двара-рэзідэнцыі гаспадара дзяржавы. Кароткачасовае перабыванне двара вялікага князя Аляксандра ў Вільні ў 1492—1501 гг. стану істотна не змяніла. У сталічных дварах магнатаў і па-за іх межамі засяроджвалася духоўнае жыццё выспяваючай палітычнай нацыі. Мецэнацтва магнатаў дазволіла ў XVI ст. адначасова ў розных галінах выспеліць і рэалізаваць свой талент на культурнай прасторы Вялікага Княства Літоўскага асобам творчай эліты палітычнай нацыі, якія пакінулі інтэлектуальную спадчыну некалькім народам Цэнтральна-Усходняй Еўропы, актуальную да гэтых дзён.
Фармаванне на сутыку XV—XVI стст. сойму Вялікага Княства Літоўскага як інстытуцыі, што прадстаўляла саслоўе, стала яшчэ адной важнай крыніцай павялічэння палітычнай нацыі. Сойм і соймікі, якія з’явіліся пасля адміністрацыйных рэформаў 1564—1566 гг., як месцы супольнай дзяржаўна-палітычнай дзейнасці паступова ўцягвалі ў актыўнае грамадскае жыццё ўсё больш шараговай шляхты. У соймах і сойміках складаўся і выспяваў спосаб грамадскага самавыражэння — палітычная культура.
Гісторыкі да гэтага часу не звязвалі колькаснага росту палітычнай нацыі з напружаннем у палітычным жыцці грамадства і дзяржавы, не абмяркоўвалі, як разгляданая сацыяльна-палітычная супольнасць рэагавала на пагрозы, што паўставалі. Выкананае даследаванне сведчыць, што існавала сувязь паміж пагрозай для дзяржавы і працэсам развіцця палітычнай нацыі.
У XVI ст. вялікую небяспеку для тэрытарыяльнага адзінства літоўскай дзяржавы, яе грамадскага жыцця выклікалі войны з узмоцненай Маскоўскай дзяржавай, якая выказвала прэтэнзіі на былыя старажытнарускія землі, што знаходзіліся ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. У канцы XV ст. распачаўся доўгі перыяд пастаянных войнаў з Масквой, былі перажытыя першыя тэрытарыяльныя страты старажытнарускай прасторы. Мяжа Маскоўскай дзяржавы на захадзе дасягнула Дняпра, адноўленая ў пачатку XVI ст. вайна распачала цэлую серыю войн за ўсходнія і паўднёва-ўсходнія тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, якія з невялікімі перапынкамі працягваліся ўсё XVI ст. Сітуацыя стала асабліва складанай пасля таго, як пачалася вайна за Лівонію (1558—1582).
Для ацэнкі найважнейшага з гледзішча пазнання палітычнай нацыі сацыяльна-палітычнага аспекту гэтай сітуацыі не важна, што ваенны канфлікт развіваўся зменліва і што вайсковыя дзеянні даволі часта перапыняліся перамір’ямі, якія не гарантавалі доўгачаканага міру. Грамадства, якое доўга жыло ва ўмовах амаль бесперапыннай вайны, набыло своеасаблівыя рысы арганізацыі і развіцця. Шляхце Вялікага Княства Літоўскага, якая павінна была асабіста адбываць вайсковую павіннасць, выпадала доўгі час праводзіць не толькі ў бітвах, але і ў вайсковых палявых лагерах, фінансаваць праз падаткі (срэбшчына) вайсковыя выдаткі дзяржавы, якія ўсё больш павялічваліся, адчуць гаспадарчыя страты, пазбавіцца двароў, якія заставаліся на занятых варожым войскам тэрыторыях. Вайна ўсяляк замінала землеўладальнікам скарыстацца зручнай гандлёвай кан’юнктурай для экспарту прадукцыі сельскай гаспадаркі і сыравіны ў Заходнюю Еўропу, якая склалася ў пачатку ранняга Новага часу. Найбольш адчувальна пагроза вайны ў XVI ст. адбілася на шляхце ўсходніх рускіх зямель, якая першай зазнала матэрыяльныя і маральныя страты.
З іншага боку, выкліканых вайной наступстваў для сацыяльна-палітычнага развіцця нельга ацэньваць адназначна негатыўна. Скліканае шляхецкае войска, перыяд актыўнай дзейнасці якога распачаўся ў канцы XV ст. з пачаткам вайсковага канфлікту з Масквой, стала яшчэ адным месцам засяроджвання шляхты і магнатэрыі, грамадскай камунікацыі. З’явілася новая грамадская прастора, у якой стваралася і выспявала палітычная нацыя Вялікага Княства Літоўскага, выхоўваліся і распаўсюджваліся каштоўнасныя патрыятычныя ўстаноўкі, якія ядналі яе. Выкліканыя войнамі негатыўныя эканамічныя і сацыяльныя змены, якія адчулі на сабе шляхта-землеўладальнікі, павелічэнне пагрозы для дзяржавы, яе тэрытарыяльнай цэласнасці гартавалі грамадзянскую і палітычную свядомасць шляхты, аб’ектыўна гуртавалі і ўмацоўвалі палітычную нацыю, паскаралі працэс яе развіцця, які стаў выразным у XVI ст. А чым больш у палітычнай нацыі побач з магнатэрыяй з’яўлялася шараговай шляхты, тым большая і мацнейшая рабілася сама сацыяльна-палітычная супольнасць.
Іншая крыніца небяспекі зыходзіла ад партнёра — Польскага Каралеўства, эліта якога ад самага завязвання дынастычнай уніі ў 1386 г. (а ў першай палове XVI ст. таксама і шляхецкі рух за экзекуцыю правоў) імкнулася інкарпараваць Вялікае Княства Літоўскае, ператварыць яго ў трэцюю правінцыю Каралеўства, для якой была прадугледжана назва Новая Польшча. Гэтым планам усё мацней супраціўляліся гаспадары дынастыі Гедымінавічаў-Ягайлавічаў, якія кіравалі абедзвюма гэтымі дзяржавамі. Аднак і ў гэтым выпадку небяспека для суверэнітэту літоўскай дзяржавы, нават для самаго яе існавання толькі гуртавала саслоўе, што кіравала ёй, узмацняла патрыятычную свядомасць шляхты. Ажыццяўляліся спробы тэарэтычна абгрунтаваць права і абавязак палітычнай нацыі разам з дынастыяй кіраваць дзяржавай, мадэрнізаваць яе лад. Пра гэта найперш сведчыць праца, пісьмова выкладзеная і выкананая для таго, каб унармаваць і ўзаконіць новыя юрыдычныя асновы грамадскага парадку і функцыянавання (Літоўскія Статуты 1529, 1566 і 1588 гг.; прававыя і адміністрацыйныя рэформы 1564—1566 гг.).
Люблінская унія 1569 г., якая яшчэ раз узмацніла палітызацыю грамадскага жыцця Вялікага Княства Літоўскага, справакавала новыя напружанні, прымусіла шукаць і знаходзіць спосабы і формы сужыцця з палітычнай нацыяй Польскага Каралеўства ў аб’яднанай дзяржаве — Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў. Пасля таго, як гаспадар Жыгімонт у 1569 г. парушыў гарантыі тэрытарыяльнай цэласнасці літоўскай дзяржавы, аддзяліў і далучыў да Польшчы ўкраінскія землі, змяніліся склад і памер палітычнай нацыі Вялікага Княства Літоўскага.
Першыя гады бескаралеўя і выбары новых гаспадароў дзяржавы пасля смерці апошняга ўладара з дынастыі Гедымінавічаў-Ягайлавічаў Жыгімонта Аўгуста ў 1572 г. сталі яшчэ адным сур’ёзным выпрабаваннем і школай палітыкі для палітычнай нацыі Вялікага Княства Літоўскага. 1569—1588 гг. былі перыядам, калі адбылася праверка спеласці і згуртаванасці разгляданай сацыяльна-палітычнай супольнасці. Паказчыкам узроўню спеласці можна назваць змененыя ўмовы дамовы 1569 г. аб злучэнні з Польскім Каралеўствам, юрыдычна зафіксаваныя ў рэдакцыі Літоўскага Статута 1588 г. Гэта стварыла новыя перадумовы для існавання палітычнай нацыі Вялікага Княства Літоўскага ў Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў [13].
У гэтай сітуацыі пагрозы добра відаць супрацоўніцтва прадстаўнікоў творчай эліты шматкультурнага Вялікага Княства Літоўскага з палітыкамі, іх станаўленне членамі палітычнай нацыі. Пра гэта сведчаць створаныя ў XVI ст. тэксты гістарычнай і грамадска-палітычнай думкі — Літоўская Метрыка, творы Міхалона Літвіна, Аўгусціна Ратундуса, Марцінаса Мажвідаса, Андрэя Волана, Мацея Стрыйкоўскага, Яна Радвана, Гальяша Пельгрымоўскага і іншых аўтараў. Унёсак творчых людзей распазнаецца падчас дыскусій на соймах, у палітычнай перапісцы і іншых спосабах выяўлення на грамадскай прасторы.
Спрыяльны духоўны клімат для развіцця і ўмацавання сацыяльна-культурных і сацыяльна-палітычных працэсаў стварыла для палітычнай нацыі Рэфармацыя. Інге Лукшайтэ, якая ўсебакова вывучыла, сістэматызавала і ацаніла выкліканыя Рэфармацыяй змены ва ўзаемаадносінах пластоў грамадства Вялікага Княства Літоўскага, на падставе фактаў і тэарэтычных дапушчэнняў абгрунтавала сцвярджэнне, што да 80-х гг. XVI ст. Рэфармацыя, як магутны фактар, уплывала на змены структуры грамадства і яго паводзіны [14]. Пратэстанты ўзбагацілі новымі рысамі і палітычную нацыю.
Актыўнасць сацыяльна-палітычнай супольнасці абудзілі практычна-пазнавальныя падарожжы і навучанне ва універсітэтах Еўропы, куды была ўцягнута немалая колькасць шляхты. Сыны магнатаў выпраўляліся ў дарогу па навучанне найперш для таго, каб навучыцца кіраваць і прадстаўляць дзяржаву. Шляхта, якая іх суправаджала, атрымлівала магчымасць падвышэння ўзроўню свайго развіцця, а пасля вяртання магла атрымаць службу пры двары ўладара або магната, у судах, займацца творчасцю. Большасць гэтай шляхты вярталася на радзіму і ўключалася ў грамадскае жыццё Вялікага Княства Літоўскга. Падарожжы дзеля навучання ў ранні Новы час былі важным спосабам камунікацыі, які забяспечваў сувязь са знешнім светам і ўзбагачаў зносіны ўнутры палітычнай нацыі.
Побач з разгледжанымі фактарамі, якія ўплывалі на выспяванне і развіццё палітычнай нацыі, існаваў і іншы бок працэсаў, якія адбываліся ў грамадстве XVI ст.: абвастрэнне супярэчнасцей унутры пануючага шляхецкага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага. Гэтыя супярэчнасці ўплывалі і на паводзіны палітычнай нацыі, якая з’яўлялася аднасаслоўнай, аднак не аднароднай сацыяльна-палітычнай супольнасцю. Унутры яе існавала маёмасная дыферэнцыяцыя, асобныя члены або іх групы (магнаты, сярэдняя, дробная шляхта) займалі ў грамадстве неаднолькавае становішча, што паглыбляла сацыяльную адрознасць унутры палітычнай нацыі. Гісторыкі даўно заўважылі гэтыя супярэчнасці, акцэнтавалі і нават абсалютызавалі іх. Аднак, калі мы сканцэнтруем увагу толькі на супярэчнасцях, немагчыма будзе зразумець фармаванне палітычнай нацыі Вялікага Княства Літоўскага, яе ўспрыняцце стане аднабаковым і няпоўным, немагчыма будзе зразумець і матывы дзейнасці гэтай сацыяльна-палітычнай супольнасці. Таму, мадэлюючы разуменне палітычнай нацыі, яе фармаванне і развіццё, увага была скіравана на пошук таго, што аб’ядноўвала і гуртавала выспелы ў грамадстве сацыяльна-палітычны феномен — шматэтнічную, мультыкультурную і складзеную з вернікаў розных канфесій палітычную нацыю.
Палітычная нацыя Вялікага Княства Літоўскага перыяду 1569/1588—1795 гг., яе склад, формы і спосабы выяўлення, што з’явіліся перад новымі выклікамі канца XVI—XVIII стст., будучы ў складзе Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў, пакуль што не патрапілі ў поле зроку даследчыкаў. Можна толькі рабіць дапушчэнні, што адбыліся змены ў яе ўзаемаадносінах з палітычнай нацыяй Польскага Каралеўства, што на сацыяльна-палітычнай прасторы, верагодна, узнікла большая колькасць прадстаўнікоў новых сацыяльных груп (напрыклад, мяшчан) [15].
ПАЛІТЫЧНАЯ НАЦЫЯ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА
НА САЦЫЯЛЬНА-ПАЛІТЫЧНАЙ ПРАСТОРЫ ЦЭНТРАЛЬНА-УСХОДНЯЙ ЕЎРОПЫ
Цэнтральна-Усходняя Еўропа — яшчэ адно поле выяўлення сацыяльна-палітычнага феномена палітычнай нацыі Вялікага Княства Літоўскага, якога гістарыяграфія да гэтага часу яшчэ не закранала, хоць гэты феномен і сфармаваўся, набыў уласцівыя рысы менавіта на гэтай прасторы і з’яўляецца неаддзельным ад развіцця гэтага рэгіёну. На працягу гісторыі межы рэгіёну, акрэсленага як Цэнтральна-Усходняя Еўропа, змяняліся, гэтая прастора пашыралася і адступала. Аднак Вялікае Княства Літоўскае ва ўсіх выпадках разумеецца як інтэгральная тэрыторыя гэтага рэгіёну, а яго ўсходнія межы — як усходнія межы ўсяго рэгіёну.
Акрэсліваючы ўласцівасці разгляданага рэгіёну, гісторыкі сцвярджаюць, што Цэнтральна-Усходняя Еўропа ў XVI—XVIII стст. была дзяржаўнай прасторай, якая не належала да дыктату палітычна-дзяржаўнага ладу ні Заходняй, ні Усходняй Еўропы. Яна была прасторай, на якой не зацвердзіўся абсалютызм ці хаця б моцная ўлада манарха. Польскія гісторыкі асабліва падкрэсліваюць, што гэта прастора, дзе ў ранні Новы час паўстала своеасаблівая шляхецкая грамадзянская супольнасць і склалася яе палітычная культура, якая прышчапляла любоў да свабоды, пачуццё асабістай годнасці, прыхільнасць да інстытуцый самакіравання i гонар тым, што грамадства можа кантраляваць дзяржаўную ўладу, дзе квітнеў парламентарызм і дэмакратыя. Гэтая гістарычная спадчына ацэньваецца як своеасаблівая, якая ўзбагачае гістарычную карціну ўсёй Еўропы, дазваляе лепш зразумець не толькі мінулае, але і складаныя геапалітычныя і геакультурныя праблемы сучаснасці.
Найбольш выразнай уласцівасцю гэтай сацыяльна-палітычнай супольнасці рэгіёну ў XVI ст. было тое, што яе членаў аб’ядноўвала і гуртавала моцнае ўсведамленне прыналежнасці да Вялікага Княства Літоўскага. Створаную літоўцамі ў Сярэднявеччы дзяржаву шматэтнічная, рознаканфесійная і мультыкультурная палітычная нацыя ў ранні Новы час ўспрымала і бараніла як сваю. Праваслаўныя русіны змагаліся з Масквой за рускія землі, баронячы пры гэтым тэрытарыяльнае адзінства літоўскай дзяржавы.
Разгляданая сацыяльна-палітычная супольнасць сталела. Яна набыла ўласцівыя рысы палітычнай культуры ў перыяд, калі ў Еўропе ішло стварэнне цэнтралізаваных тэрытарыяльна-нацыянальных дзяржаў. Таму верагодна, што ў XVI ст. на прасторы Цэнтральна-Усходняй Еўропы дзве палітычныя нацыі, Вялікага Княства Літоўскага і Польскага Каралеўства, у адзін час сфармулявалі візіі будучай дзяржавы, якія адпавядалі духу ранняга Новага часу. Палітычная нацыя Вялікага Княства Літоўскага на падставе літоўскай дзяржаўнасці імкнулася цэнтралізаваць усе тэрыторыі, якія належалі дзяржаве і за частку якіх яна ваявала з Масквой. Палітычная нацыя Польскага Каралеўства, імкнучыся да той самай мэты, уяўляла ў будучыні Вялікае Княства Літоўскае, з якім яе звязвала дынастычная сувязь і супольны гаспадар, адной з частак цэнтралізаванай польскай дзяржавы. Таму, разважаючы над праблемай будучыні дынастычнай уніі дзвюх дзяржаў, у 60-я гг. XVI ст. у цэнтральна-ўсходнееўрапейскім рэгіёне маглі сутыкнуцца дзве па сутнасці аднолькавыя праграмы дзяржаўнасці.
З іншага боку, жадаючы зразумець унёсак сацыяльна-палітычнай супольнасці Вялікага Княства Літоўскага ў палітычную культуру рэгіёну, неабходна глядзець шырэй і не абмяжоўвацца толькі яе ўзаемаадносінамі з палітычнай нацыяй Польскага Каралеўства. У пачатку XVI ст. палітычная эліта Літвы здолела завязаць непасрэдныя адносіны з уладарамі Святой Рымскай імперыі — Габсбургамі. Была адкрыта новая прастора для палітычнай камунікацыі, прадстаўнікі палітычнай нацыі атрымалі магчымасць пазнаваць разгалінаваную замежную палітыку Імперыі, якая была звернута адначасова на палітычную прастору Заходняй і Усходняй Еўропы, а яе дыпламаты былі добра авалодаўшы рознымі метадамі палітычнай дзейнасці. Падаткі, якія выплачваліся ў Імперыі, назапашаны вопыт дыпламатычнай працы пры двары імператара, завязаныя асабістыя сувязі дазволілі палітычнай нацыі Вялікага Княства Літоўскага прадэманстраваць самастойныя палітычныя паводзіны падчас дыскусій наконт Люблінскай уніі, у перыяд бескаралеўя, які пачаўся пасля смерці Жыгімонта Аўгуста ў 1572 г., падчас пошукаў гаспадара Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў. Тады была выпрабавана здольнасць палітычнай нацыі лавіраваць паміж некалькімі міжнароднымі палітычнымі сіламі — Масквой, Імперыяй, Францыяй, Швецыяй, партнёркай і канкурэнткай Польшчай. У XVI ст., у гады першых бескаралеяў, падчас палітычных дыскусій з прадстаўнікамі Польшчы, у ходзе кантактаў з Імперыяй узмацнілася і набыла вопыт заходняя дыпламатычная служба Вялікага Княства Літоўскага. У ёй з’явіліся службовыя асобы, якія маглі працаваць пры двары імператара. Гэты вопыт узбагаціў культуру ўсёй палітычнай нацыі.
Шматпланавыя інтарэсы, актыўная дзейнасць адначасова на геапалітычных прасторах Усходу і Захаду гарантавала ў XVI ст. палітычнай нацыі Вялікага Княства Літоўскага прызнанне ў рэгіёне Цэнтральна-Усходняй Еўропы. Палітычная нацыя, якая сфармавалася на памежжы ўсходняй і заходняй цывілізацый, аб’яднала шматэтнічную, рознаканфесійную і шматкультурную сацыяльна-палітычную супольнасць, набыла своеасаблівыя, характэрныя толькі для яе рысы.
Пераклаў з літоўскай мовы Юры Унуковіч.
ГЭТЫ АРТЫКУЛ НАДРУКАВАНЫ Ў № 9 "ARCHE" ЗА 2009 ГОД
1. Гл., напр.: Bumblauskas, A. Lietuvos Didžiosios Kunigaikštijos paveldo «dalybos» ir «Litva / Lietuva» distinkcijos konceptas // Lietuvos Didžiosios Kunigaikštijos tradicija ir paveldo «dalybos». Vilniaus universiteto leidykla, 2008. — Р. 15—66.
2. Гл., напр.: Norkus, Z. Maxo Weberio feodalizmo samprata ir Lietuvos istorija // Lietuvos istorijos studijos. Vilnius. Т. 1. Р. 44—45.
3. Suchocki, J. Formowanie się i skład narodu politycznego w Wielkim Księstwie Litewskim późnego średniowiecza // Zapiski Historyczne. 1983. Т. XLVIII, zeszyt 1—2. S. 31—78.
4. Trimonienė, R. Lietuvos Didžiosios Kunigaikštystės vidaus konsolidacijos ir «politinės tautos» formavimosi problema // Lietuvos istorijos studijos. Vilnius, 1994. Т. 2. P. 17—34; Trimonienė, R. Lietuvos Didžioji Kunigaikštystė ir Vidurio Europa XV—XVI a. sandūroje. — Šiauliai, 1996; Trimonienė, R. Gudavičius, E. Bajoriškoji lietuvių tauta ir Lietuvos Didžioji Kunigaikštija // Dienovidis. 1999 m. Vasaris-kovas. № 5—9; Jučas, M. Lietuvos ir Lenkijos unija (XIV a. vid. — XIX a.pr.). Aidai, 2000. P. 183—214.
5. Trimonienė, R. Gudavičius, E. Bajoriškoji lietuvių tauta ir Lietuvos Didžioji Kunigaikštija. Р. 10.
6. Параўн.: Gudavičius, E. Lietuvos istorija nuo seniausių laikų iki 1569 metų. Vilnius, 1999. Р. 595—598.
7. Jučas, M. Lietuvos ir Lenkijos unija. Р. 205, 213—214.
8. Параўн.: Vierhaus, R. Vom Nutzen des Begriffs «Frьhe Neuzeit». Fragen und Thesen // Frühe Neuzeit — Frühe Moderne? Forschungen zur Vielschichtigkeit von Übergangsprozessen. Herausgegeben von Rudolf Vierhaus und Mitarbeitern des Max-Planck-Institute für Geschichte. — Göttingen, 1992; Bödeker, H. E. (Göttingen), Hinrichs, E. (Braunschweig), Alteuropa — Frühe Neuzeit — Moderne Welt? Perspektiven der Forschung // Alteuropa — Ancien Régime — Frühe Neuzeit. Probleme und Methoden der Forschung, Hans Erich Bödeker, Ernst Hinrichs (Hrsg.). — Stuttgart-Bad Cannstatt, 1991.
9. Параўн.: Petrauskas, R. Viduramžiai // Lietuvos Didžiosios Kunigaikštijos kultūra. Tyrinėjimai ir vaizdai, Sudarė Vytautas Ališauskas, Liudas Jovaiša, Mindaugas Paknys, Pimvydas Petrauskas, Eligijus Raila. — Vilnius, 2001.
10. Petrauskas, R. Lietuvos diduomenė XIV a. pabaigoje — XV a. Sudėtis — struktūra — valdžia. — Aidai, 2003.
11. Напр., праблема кліенцкіх адносін і іх сувязей з палітычнай нацыяй разглядалася ў: Kiaupienė, J. Klientizmo kultūra Lietuvos Didžiosios Kunigaikštystės Pilies teismuose XVI a. // History, Culture and Language of Lithuania, edited by Grzegorz Błaszczyk, Michał Hasiuk (Linguistic and Oriental Studies from Poznan Monograph Supplement 5). Poznań, 2000. S. 183—194; Kiaupienė, J. «Mes, Lietuva». Lietuvos Didžiosios Kunigaikštystės bajorija XVI a. (viešasis ir privatus gyvenimas). — Kronta, 2003; Kiaupienė, J. Rola klienteli w procesie jednoczenia narodu politycznego Wielkiego Księstwa Litewskiego // Rzeczpospolita państwem wielu narodowości i wyznań, XVI—XVIII wiek. Pod redakcją Tomasza Ciesielskiego i Anny Filipczak-Kocur. Warszawa-Opole, 2008. S. 167—178.
12. Параўн.: Schramm, G. Patronage im Staat, Patronage am Stelle des Staates. Einleitung zur Diskussion // Klientelsystem im Europa der Frühen Neuzeit, Herausgegeben von Antoni Mączak unter Mitarbeit von Elisabeth Müller-Lucner. — München, 1988.
13. Вычарпальную фактаграфічную характарыстыку падзей гэтага перыяду гл. у: Lulewicz, H. Gniewów o unię ciąg dalszy. Stosunki polsko-litewskie w latach 1569—1588. — Warszawa, 2002.
14. Параўн.: Lukšaitė, I. Reformacija Lietuvos Didžiojoje Kunigaikštystėje ir Mažojoje Lietuvoje. XVI a. trečias dešimtmetis — XVII a. pirmas dešimtmetis. — Baltos lankos, 1999.
15. Важны комплекс крыніц для такога даследавання апублікаваны: Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. Т. I: Okresy bezkrólewi (1572—1576, 1586—1587, 1632, 1648, 1696—1697, 1706—1709, 1733—1735, 1763—1764). Opracował Henryk Lulewicz. — Warszawa, 2006.
Юратэ Кяўпене (нар. у 1947 у Вільні) — гісторык, доктар габілітаваны. У сфэру яе навуковых зацікаўленьняў уваходзіць гісторыя шляхты Вялікага Княства Літоўскага, а таксама дасьледаваньне міжнародных пагадненьняў, укладзеных Вялікім Княствам Літоўскім. У адной з сваіх апошніх публікацый яна ўсебакова вывучыла, сыстэматызавала і пракамэнтавала дакумэнты аб Крэўскай уніі — «1385 m. rugpjūčio 14 d. Krėvos aktas / Sudarė Jūratė Kiaupienė» (Vilnius: Ћara, 2002).
26 студзеня 2010
Паслаць камэнтар
Каб атрымліваць інфармацыю пра новыя тэксты, што выстаўляюцца на arche.by, увядзіце свой э-адрас сюды
Каб даслаць ліст рэдактару ARCHE, упішыце тэкст і ўвядзіце свой э-адрас тутака.
Стажыроўкі ў Польшчы
Святочная вечарына «Збіраўся скарб: 50 тамоў “Беларускага кнігазбору”»
Літаратурныя чытанні з “ПрайдзіСветам”-2: Несіметрычныя музы А. Хадановіча
Усе абвесткі



Камэнтары(68)
Старалітва:
27 студзеня 2010
Ржунімагу!!!... Гэта і ёсць тыя "апошнія дасягненні вялікае летувіскае інтэлектуальнае думкі", з якімі нам, беларусам, проста неабходна азнаёміцца, бо мы, тупыя, ня можам без іх разумець гісторыю Вялікага княства Літоўскага?..
Суцэльнае трызненне і славесная акрабатыка ад першага да апошняга слова!
Я за пяць хвілін напішу вам лепшы артыкул пра палітычную нацыю Вялікага княства Літоўскага, дзе былі б разгледжаны ЎСЕ асноўныя моманты - народ літвіноў, баярства літвіноў (т.б. тая самая палітычная нацыя) з пералікам прозвішчаў, мова, заканадаўства і ўсё іншае.
Карацей, калі адкінуць бясконцае словаблудства Кяўпене, то наўпрост вынікае, што Літвіны - гэта беларусы, і з пункту гледжання тэрыторыі, і мовы, і гаспадарсцвеннага ладу вялікага княства, і палітычнае эліты і ўсяго засталага. Чытайце Статуты, мадам Кяўпене: "...Але на достоенства и всякій врядъ духовный и свецкій маеть быти ставленъ толко здавна продковъ своихъ уроженецъ Великого Князства Литовского Литвинъ и Русинъ». !
Як пісаў Літоўскі канцлер Леў Сапега, літоўскія законы (у тым ліку Статут) былі пісаны "не обчым (замежным) яким языком, але своимъ власнымъ права списаные маем". !
http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Літвіны
Свайго "летувіскага" "народу-невідзімкі" (без мовы, без тэрыторыі, без уласнага гаспадарственнага ладу і праўнае сістэмы), а пагатове "палітычнае нацыі - невідзімкі" Кяўпене так і не знайшла. Пагулялася з словамі "літоўскі-летувіскі" і ўсё. Як і заўжды, гэта ўсё, на што здатныя жмудскія ананісты. Смех і слёзы... Гэта за гэта ім там даюць доктарскія ступені?...
Старалітва:
27 студзеня 2010
Мадам Кяўпене забылася дадаць да свайго высоканавуковага артыкулу, што ў 1554 годзе прадстаўнікі Жамойцкае зямлі (жамойты тады, згодна з Статутам, яшчэ не далучаліся да ліку "родічов старожытных і врожонцов" Вялікага княства Літоўскага, то бо нават не лічыліся народам; народамі, па Статуце 1566 г., лічыліся толькі Літвіны і Русіны), дык вось у 1554 годзе прадстаўнікі Жамойцкае зямлі на сойме ў Вільні падавалі пэтыцыю вялікаму князю і каралю Жыгімонту Аўгусту з просьбай, каб у Жамойцкую зямлю ня ставілі на дастаенствы ўрадоўцаў (дзяржаўных чыноўнікаў) з ліку ЛІТВІНОЎ (!!!) (арыгінал стэнаграмы сойму па-беларуску): «Прозьба: За тым теж просили [прадстаўнікі Жамойцкае зямлі прасілі] есте е.(го) к.(оролевское) м.(илости), абы вряды в земли Жомойтской не были даваны ани Литве [!!!], ани Руси, ани оселым, одно Жомойти, которые з отцов и з родичов своих суть тамошние обыватели оселые, и то за причыною старосты, тивунов и шляхты.
[Адказ вялікага князя] Одказ: То господар е.(го) м.(илость), хочет опатровати по тому, яко за отца его милости славное памяти, и вже за шчастливого панованья его к.(оролевское) м.(илости) бывало.»
(АЗР, т.3, 1848, с. 50-66.)
http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Літвіны
Не, ну вы бачылі? Людцы мае добрыя! Якая дзіўная "літоўская палітычная нацыя" Вялікага княства Літоўскага! Жмуды ў яе чамусьці не ўваходзяць, ды больш за тое - яны яе баяцца, і на сойме ў Вільні падаюць беларускамоўную пэтыцыю літоўскаму вялікаму князю, каб да іх не ставілі начальнікамі літвіноў! Ну проста дзівы нечуваныя адбываюцца! Якая дзіўная "літоўская палітычная нацыя"! - Яна ня мае анічога супольнага з жамойтамі, якія яе баяцца, - ані мовы, ані тэрыторыі, ані праўнае сыстэмы, анічога - і ў той жа час уся яна беларускамоўная і будавала беларускае па структуры і культуры гаспадарства. Дык можа ўсё ж такі пара спыніць шызафрэнічны цырк з менаваннем жмудаў "літоўцамі"????!!!
Смех і слёзы...
Дарэчы, працэс дасылання намеснікаў у Жамойць апісаў у 1526 г. Гэрбэрштэйн: па-першае ён падаваў прыклады мовы "літвіноў" - гэта беларуская мова; па-другое ён пісаў, што "гаспадар (вялікі князь літоўскі) дасылае ў Жамойць начальніка, якога літвіны на сваёй мове мянуюць "стараста" (Starosta)".
нованікарагуа:
27 студзеня 2010
Старалітва:
27 студзеня 2010
(арыгінал стэнаграмы сойму па-беларуску):
............
ПЕШЫ ЕСЧО! арыгінал стэнаграмы сойму па-беларуску) добра, што не на тарашкевіцы. з якога такога бадуна ты зрабіў выснову, што літвіны, а не русіны з'яуляюцца гістарычнымі продкамі беларусаў? з гэтай 'стэнаграмы на беларускай мове' нельга зрабіць ніякіх высноваў аб этнічнасці літвіноў, цалкам магчыма, что у гэтым выпадку літвін і жамойт гэта проста рэгіяналізмы, ну напрыклад, як магілёўцы ці шклоўскія. гарадзенцы просяць не ставіць ім больш шклоўскіх. выснова: беларусаў няма, ёсць толькі шклоўцы і гарадзенцы. логіка 100-працэнтная. Жамойць заўсёды была даволі такі самабытным раёнам Літвы і нават у наш час яны падкрэсліваюць свае рэгіянальныя і моўныя адрозненні ад іншых літоўцаў. сітуацыя не ўнікальная: фларэнційцы і генуэзцы апасля стварылі адзіную італьянскую нацыю, хоць у сярэднія вякі магчыма не жадалі жыць адзін пад адным яшчэ больш, чым жмудзіны з іншымі літоўскімі плямjoнамі з Lithuania proper.
японскі стэнаграфіст:
27 студзеня 2010
літвіны і русіны пісалі стэнаграмы соймаў па-беларуску! вось гэта сенсацыя! гэта ж цалкам змяняе ўвесь сусветны гістарычна кантэкст, ландшафт і масштаб!
Шклаўскі Я:
27 студзеня 2010
Таварыш з Лацінскай Амэрыкі, дайце хоць адзін доказ, што літвіны палітычнай нацыі ВКЛ былі этнічнымі летувісамі. Бяз выдраных з кантэксту фактаў і абарваных цытатаў. Можна разважаць пра самабытнасьць Жамойці колькі заўгодна, але вашы словы пра этнаграфічныя асаблівасьці гэтага рэгіёну і пра адрознасьць летувіскіх дыялектаў ня маюць ніякага дачыненьня да сутнасьці праблемы.
А Старалітве дзякуй за камэнтары, якія па якасьці пераўзыходзяць артыкул.
элементарная логіка, сэр:
27 студзеня 2010
саманазоў - справа даволі інэртная, якая не змяняецца на працягу некалькіх стагоддзяў. яшче можна ўявіць, як нейкая нацыя падбірае сабе назоў якога знікшага народу, аднак уявіць, каб некалькі мільёнаў нейкім загадкавым чынам скралі сабе саманазоў у іншых некалькі мільёнаў - гэта, прабачце, не пляшку бырла ў краме скамуніздзіць. чаму ніхто не паднімаў лямант? дзе крыкі 'дзержы вора' з 17-18-19 стст? дзе дыспуты і абарона літвіноў-беларусаў, у якіх быццам бы нехта нахабна пасярод белага дня краў самае святое - назву і гісторыю? забухалі ці крэпка спалі мусіць) адсюль робім выснову, што назоў Літва мае больш адносінаў да жыхароў Republic of Lithuania, яны трымаліся яго на працягу ўсёй сваёй гісторыі, на землях сучаснай Беларусі гэты назоў затрымаўся роўна настолькі, насколькі існавала ВкЛ. яшчэ беларусы называлі сябе савецкімі людзьмі. будзем праводзіць рэферэндум паміж саўкамі і літвінамі? так што, спадары гістарычнаабкрадзеныя, а был лі мальчік? хутчэй за ўсё гэта выключна вашыя фантазіі і спробы палітоніму прыдаць этнічны сэнс.
дарэчы, куды з вашым ліцьвінствам закінуць усіх гэтых Усяславаў Чарадзеяў, Рагнедаў, Лазараў Богшаў, Сматрыцкіх, Тураўскіх і г.д.? усе гэтыя бойкі на Нямізе з касцямі сыноў рускіх, усе гэтыя гойсанні полацкіх князёў вакол Кіева? дзе тады была 'Літва'? ці лабусы быццам бы скралі ў вас назву яшчэ да Усяслава Чарадзея? Чарадзей аб гэтым не здагадваўся, а тут ў 20-21стагоддзі апасля тысячы год Старалітва з Дзермантам і Ермаловічам раскапалі гістарычную праўду. ахвотна веру)
Кірыла Карклюк:
27 студзеня 2010
2Старалітва
Зь нецярпеньнем чакаю на ваш бездакорны навуковы артыкул, які вы напішыце "за пяць хвілінаў". Можаце потым як раз паспрабаваць надрукавацца ў Архэ.
2Шклаўскі А чаму вы лічыце, што вам тут нехта вінен нешта даводзіць?..
Шклаўскі Я:
28 студзеня 2010
2Карлюк
таму што чытаць артыкул гэтай фраў-мадам з доктарскай ступеньню бязь сьмеху немагчыма. Трызьненьне, якое часам пераходзіць у маразм.
Старалітва:
28 студзеня 2010
"Таварыш з Лацінскай Амэрыкі, дайце хоць адзін доказ, што літвіны палітычнай нацыі ВКЛ былі этнічнымі летувісамі."
Я Вам болей скажу, дружа Шклаўскі, - пакажыце мне ХОЦЬ АДНАГО ЛІТВІНА ў гісторыі (ад 13 да 18 стагоддзя), які б НЕ размаўляў беларускай (літоўскай) мовай, НЕ пісаў законы Літоўскага Вялікага Княства па-беларуску, НЕ пісаў што Літоўскі Статут напісаны "своім власным языком" літвіноў, і НЕ лічыў сябе адрозным ад жамойтаў - тады я, можа, спыню смяяцца з гэтага "навуковага" артыкула.
http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Літвіны#.D0.9B.D1.96.D1.86.D1.8C.D0.B2.D1.96.D0.BD.D1.8B_.D1.96_.D0.BB.D1.96.D1.82.D0.BE.D1.9E.D1.81.D0.BA.D0.B0.D1.8F_.D0.BC.D0.BE.D0.B2.D0.B0
Жамойты нават ніколі ў гісторыі "Пагоні" ня мелі! Яе мелі вылучна сённяшнія беларускія (літоўскія, па гістарычнай назве) землі - што больш літоўскага за Пагоню можна ўявіць - я не ўяўляю!!! http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Пагоня
Жамойты на сойме ў Вільні падаюць пэтыцыю вялікаму князю, каб у Жамойць ня ставілі начальнікаў з літвіноў - а жмудзінка Кяўпене прамаўляе нейкае трызненне аб нейкім "летувіскім палітычным народзе"... Смех і слёзы...
Усім астатнім: што да вашых "рэгіянальных" трызненняў - Жамойць атрымала земскі прывілей ад Вялікага князя Аляксандра ў 1496 годзе. Так што вучыце матчасць. Ці праспіцеся - каму як ...
Старалітва:
28 студзеня 2010
А тым, хто здзекваецца з гістарычных назваў, увогуле няма чаго рабіць на абмеркаванні гістарычнага артыкула.
http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Старалітва
выклікайце санітараў:
28 студзеня 2010
з Дзеружынскім, здаецца, разабраліся - і на табе, пачынаюць даваць спасылкі на нейкую вікіпедыю на няіснай мове, якая нават не мае свайго ISO-кода, і якая населеная нейкімі казачнымі летувісамі, жмудзінамі, літвінамі, пра якіх ніхто ў цывілізаваным свеце нічога не ведае. дай мне якую спасылку на нармальную энцыклапедыю ці хаця б на вікіпедыю на нармальнай мове, прызнанай сусветнай супольнасцю і ISO-стандартам, пажадана на англійскай, польскай ці нямецкай.
што тычыцца сцверджання, што аутар артыкулу быццам бы 'жмудзінка' - то тут можна зрабіць выснову, што альбо чалавек, які можа 'напісаць навуковы артыкул за 5 хвілінаў' браў у сп. Кяўпене аналіз ДНК ды параўноўваў яго з мапай ДНК народаў свету, або той літвінскі навуковец стаяў са свечкай ў момант, калі тую спадарыню рабілі бацькі і пры гэтым правяраў у іх метрыкі. магчыма у зачараваным літвінскім свеце, у якім размаўляюць на мове be-x-old(гуманоідная што-лі?) ўсё так і было: і ў нацыяў назовы кралі, і са свечкай ля ложка стаялі. палата нумар 6, што тут яшчэ дадаць.
магчыма, гэта і ёсць тое віртуальна-мазаічнае 'Каралеўства Беларусь', якое так марылі пабудаваць некаторыя нацыянальна-заклапочаныя 90гг мінулага стагоддзя. ну што, можна сказаць амаль атрымалася: ёсць віртуальная мова, нейкая казачная гісторыя - жыві - не хачу. а за шклом манітора цячэ рэальнае жыццё. не блытайце вашыя фантазіі з рэальнасцю, калі ласка.
Ан. Фран.:
28 студзеня 2010
2Старалітва
а) Наўскідку: Міхалона Літвіна, з яго пералікам слоў, агульных для лаціны і літоўскай, вы куда запісваеце?
б) З чаго ўзята, што Кяўпене жмудзінка?
г) Далучаюся да Карлюка ў жаданні пабачыць напісаны за 5 хвілін высакаякасны навуковы артыкул.
Aleś Jurkaviec:
28 студзеня 2010
2 выклікайце санітараў
Занадта грубыя Вашыя наезды на "тарашкевіцу" асабіста я не падзяляю, але стаўленне да Вікіпедыі (абсалютна на любой мове, у тым ліку і на ангельскай ці нямецкай) - падзяляю цалкам. Натуральна, Вікіпедыя мае пэўную карысць, калі трэба хутка пра нешта даведацца чыста для ўласнага спажывання, але спасылацца на інфармацыю з яе ў якасці аргумента ў навуковых спрэчках - па меншай меры несур'ёзна, калі не сказаць кур'ёзна. Асабліва геніям, якія нібыта могуць напісаць навуковы артыкул за 5 хвілін. :)
Алег:
28 студзеня 2010
Аматарам Гігіна:
Як вам разумець "гэтыя бойкі на Нямізе з касцямі сыноў рускіх"? Маецца на ўвазе вера РПЦ Кіева, якая яднала ваяроў, а не тое, што тут была нейкая Русь і, маўляў, таму беларусы – продкі русінаў. Хоць, мяркую, і сам ваш Гігін разумее, што русіны ВКЛ у асноўным – продкі ўкраінцаў. Але агучыць ня можа, бо як жа тады несьці "веды" пра "трыадзінства ўсходніх славянаў" і "вярхоўнасьць" летувісаў у ВКЛ?
- - - - -
2 Старалітва
Які ж Вы ўсёткі пасьля гэтага... МАЛОЙЦА!
Алег:
28 студзеня 2010
2 выклікайце санітараў:
Ручкі ў вас караценькія, з В.У.ДЗЕРУЖЫНСКІМ разабрацца!! А калі язык даўгі, дык можна й укараціць!
Санітары вам і дапамогуць...
Алег:
28 студзеня 2010
2 Юркавец
Вось сяньня неяк падумалася, а куды гэта зьнік Юркавец, мо кінуў гэтыя камэнты ды сыйшоў цалкам у навуку. Таму шчыра ўзрадаваўся, калі ўбачыў Ваш допіс, хоць весялей будзе!
Паміж тым, Алесь, растлумачце, чаму Вікіпедыя – гэта кепска. Давайце возьмем разьдзел"ЛЕТУВА" (http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Летува). Тамака пазначана, што "Гэты артыкул зьяўляецца выбраным. Мы ўпэўненыя, што ён — адзін з найлепшых у беларускай Вікіпэдыі." Даецца БЕЗЬЛІЧ спасылак на працы, якія дапамаглі ў напісаньні.
І чаму, нарэшце, ПАПЯРОВАЯ энцыкляпэдыя (хай хоць "Брытаніка"), па-Вашаму, гэта ТАК ўжо аўтарытэтна? :)
Aleś Jurkaviec:
28 студзеня 2010
Усё ж я зразумеў, што "Старалітва" не блефаваў і не перабольшваў, калі пісаў пра навуковы артыкул за 5 хвілін. Проста ён меў на ўвазе артыкул у Вікіпэдыю. Бо той артыкул пра "Старалітву", на які сёння была спасылка як на ісціну ў апошняй інстанцыі, сёння ж быў і напісаны (няйнакш, асабіста шаноўным дыскутантам). Дапускаю, што больш за 5 хвілін на яго стварэнне патрачана і не было. :)
Aleś Jurkaviec 2 Алег:
28 студзеня 2010
Ахвотна тлумачу.
Я не казаў, што Вікіпедыя - гэта проста кепска і ўсё на гэтым, і яшчэ раз паўтараю, што Вікіпедыя мае пэўную карысць, калі трэба хутка пра нешта даведацца чыста для ўласнага спажывання. Але не больш таго.
Калі ж заходзіць гаворка пра нейкія спрэчныя моманты, узнікае дыскусія, то спасылкі на любую Вікіпедыю дзеля пацвярджэння сваёй пазіцыі - абсалютна некарэктныя. І гэта дзеля таго, што сама праца Вікіпедыі збудавана на такім пакуль непарушным прынцыпе, што праўкі ў яе можа ўносіць любы карыстальнік, які палічыць патрэбным. І вось падумайце самі - хто можа даць гарантыю, што актуальны змест упадабанага Вамі раздзела "ЛЕТУВА" не быў напісаны нейкім дылетантам на аснове спрэчных крыніц ці ўвогуле проста з галавы? Або што напісаны артыкул чалавекам сапраўды "знаюшчым", але пасля шмат разоў рэдагаваўся ўсялякімі дылетантамі, і ў выніку ягоны актуальны выгляд значна адрозніваецца ад першапачатковага? Таму і некарэктна спасылацца на дадзеную крыніцу пры ўзнікненні спрэчных пытанняў, бо ніхто не можа гарантаваць, што інфармацыя, там змешчаная, заслугоўвае веры, і што праз 5 хвілін яна не зменіцца на процілеглую.
У той жа час папяровыя акадэмічныя энцыклапедыі, як тая ж "Брытаніка", ствараюцца навуковымі калектывамі, у якія ўваходзяць неаспрэчныя адмыслоўцы ў праблематыцы. Яны праходзяць рэцэнзаванне, рэдактуру, узгадненне і толькі пасля гэтага - апублікаванне. Таму і можна быць упэўненым, што нечых відавочных фантазіяў там няма. Хоць, натуральна, асобныя памылкі і недакладнасці быць могуць. І яны, калі выяўляюцца, выпраўляюцца ў наступных выданнях. І ніхто самачынна інфармацыю там змяніць не можа.
Кірыла Карлюк:
28 студзеня 2010
2Старалітва
"Я Вам болей скажу, дружа Шклаўскі, - пакажыце мне ХОЦЬ АДНАГО ЛІТВІНА ў гісторыі (ад 13 да 18 стагоддзя), які б НЕ размаўляў беларускай (літоўскай) мовай, НЕ пісаў законы Літоўскага Вялікага Княства па-беларуску, НЕ пісаў што Літоўскі Статут напісаны "своім власным языком" літвіноў, і НЕ лічыў сябе адрозным ад жамойтаў - тады я, можа, спыню смяяцца з гэтага "навуковага" артыкула."
Я нават працытую, адмыслова для пана. Канцлер ВКЛ Альбэрт Гаштольд у свае прадмове да лацінскага перакладу Статуту 1529 г.: "E Rutheno Statuta ipsa ut in barbaro sonant directe de verbo ad verbum translata" ("Дакладна перакладзена з Рускага статуту, мова якога - барбарская"). Задаволеныя?
2 AJ:
28 студзеня 2010
ёсць такая пародыя на вікіпедыю на падонкаўскай мове. не бачу ніякіх прынцыповых адрозненняў паміж вікі на be-x-old і тым нaборам 'ведаў' пра медведа і ўжыванне буцірату. і першая і другая былі створаныя маргінальнымі групамі людзей для абслугоўвання сваіх вельмі абмежаваных інтарэсаў, (ў адрозненні ад класічных вікіпедый на 'нармальных мовах', якія ахопліваюць вельмі шырокае кола людзей з вельмі рознабаковымі інтарэсамі). 90% be-x-old прысвечана вельмі спрэчным гістарычным тэмам, лінгвістыцы і антыкамунізму.
што яшчэ можна сказаць пра вікі-be-x-old, дзе пра 'старалітву' некалькі абзацаў, а пра такую цэнтральную з'яву сучаснага жыцця, як тэлебачанне - 10 словаў? гэтыя артыкулы на 10 словаў ствараліся не таму, што гэта некаму з аўтараў цікава, а проста так, ну каб пабіць вікі афіцыйным правапісам. па вялікім рахунку гэта проста месца, дзе свае хваробныя думкі і комплексы можна загарнуць у энцэклапедычную абгортку і затым ужо не абцяжарваць сябе ніякімі доказамі - вось яно як ў вуньцэклапедзіі напісана. і паспрабуй паспрачайся.
лепей адразу раставіць кропкі над і. be-x-old - палітызаваная памыйка, створаная сотняй суперрадыкальных прыхільнікаў тарашкевіцы і літвінізму дзеля прыдання сваім шызафрэнічным ідэям навуковаподобнага выгляду. кропка.
дураты хапае і ў 'нармальных' вікіпедыях, аднак там ёю ахопленыя альбо асобныя артыкулы, альбо вандалізм і дурнота знаходзіцца на мяжы статыстычнай памылкі. у be-x-old на мяжы статыстычнай памылкі здаровы сэнс і элементарная нейтральнасць.
Старалітва:
29 студзеня 2010
“Пасля таго, як Вітаўт стаў вялікім князем літоўскім, ён працягваў працу па ўмацаванні літоўскай (у этнічным сэнсе) арыстакратыі і шляхты. Падкрэслім — літоўскай, бо не вядомыя факты, якія б сведчылі, што ў канцы XIV — першай палове XV ст. каталіцтва распаўсюджвалася б і на рускіх землях Княства”.
Ммда... Што тут скажаш.
Мадам Кяўпене напэўна не чытала прывілея вялікага князя Ягайлы з 22 лютага 1387 году, дзе чорным па-беламу напісана: загадваецца перайсці на каталіцтва "omnes nacione Lithvanos" (усім па паходжанні Літвіном) "in nostris dominiis Lithvanie ET RUSSIE" (у нашых дзяржавах Літве І РУСІ). Дык як пасля гэтага можна казаць, быццам каталіцкі хрост 1387 году не закранаў жыхарства зямель Русі, быццам "не вядомыя факты, якія б сведчылі, што ў канцы XIV — першай палове XV ст. каталіцтва распаўсюджвалася б і на рускіх землях Княства "???.... Ці чытала мадам Кяўпене калісьці прывілей Ягайлы з 22.2.1387 г.?
Альбо, калі трымацца летувіскага падыходу, лічачы "літоўскімі" дакладна тыя землі і тое жыхарства, дзе адбываўся каталіцкі хрост, - то тады сапраўды, "каталіцтва не распаўсюджвалася на рускіх землях Княства". Як бачым, рука руку мые.
І зусім ужо незразумелы пераход ад каталікоў да “этнічных летувісаў”. З якой халеры мы мусім пад "літоўскімі" баярамі Вітаўта, што перайшлі на каталіцтва, чамусьці разумець летувісаў? Гэта напэўна загадка для самой Кяўпене, бо яна гэта аніяк не тлумачыць.
Па-першае, в.к. Вітаўт пераводзіў багата літвіноў (літвіноў Тураўскага і Полацкага біскупстваў) на праваслаўе, аб чым кажа багата сведчанняў, і аб чым у Кяўпене, натуральна, ані слова. Гэтак в.к. Вітаўт у 1405 г. даручаў тураўскаму біскупу прыймаць літвіноў на праваслаўе, а ў 1408 г. утварыў праваслаўнае арцыбіскупства Полацкае і Літоўскае. Вядома і грамата в.к. Вітаўта, у якой ён забараняе каталіцкім ксяндзом прымушаць да каталіцтва тых літвіноў, якія ўжо перайшлі на праваслаўе. Дарэчы, й крыжакі сведчылі, што ў Літве на аднаго літвіна пахрышчанага ў лацінства будзе 100 літвіноў пераведзеных у праваслаўе, і што чыстая БАЛЬШЫНЯ баяраў у Літве (на 1409 год) – праваслаўныя (!). Усё празрыста.
Дыкжэ вось тут трэба казаць не аб тым што пад літвінамі (то бо летувісамі ў разуменні Кяўпене) трэба разумець якраз і вылучна тых што перайшлі на каталіцтва – згодна з вычварэнчай лёгікай Кяўпене, – а наадварот трэба сказаць, што тыя, хто перайшлі на каталіцтва, складалі меншую (хоць і большую па колькасці знаці) частку ЎСІХ літвіноў. Аб чым сведчаць усе крыніцы.
Дарэчы, Жамойць была пахрышчана адно ў 1413 годзе. Але нават гэты каталіцкі хрост так ніколі і не зрабіў яе па назве “Літвою” а яе жыхароў “літвінамі”. Як бачым, лучак між “каталіцтвам” і “літоўскасцю”, высмактаны з пальца Кяўпене і Ко., ёсць яшчэ адной п’янай фантазыяй.
Па-другое – хто і калі давёў, што "літвіны" да каталіцкага хросту – гэта "этнічныя" балты-язычнікі? Хто і калі давёў гэта? Вядомы з літоўскага прыдворнага летапіснага зводу Андрэй па мянушцы Літвін, які ў 1405 годзе на перамовах крычаў Вітаўту "Не міры, Вітаўце, не міры", за што атрымаў ад Вітаўта прозвішча Няміра, адкуль пайшоў літоўскі баярскі род Неміровічаў, дык вось гэты Андрэй Літвін-Няміра – гэта што, летувіс-балт??
Можа, у гэтым сэнсе стражнікі маскоўскага князя Дзмітра Іванавіча ў 1378 г. ў твар мітрапаліту Літоўскаму, Кіеўскаму і ўсяе Русі Кіпрыяну прамаўлялі, што канстантынопальскі патрыярх і цэсар – “літвіны”??! (“Патриарха литвином назвали, царя тако же”). http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Літвіны#cite_note-16
Можа быць, "летувісы-балты" – гэта шматлікія баяры Осцікі, Радзівілы, Хадкевічы, Глябовічы, Гедгольдавічы, Кязгайлы, Гальшанскія і іншыя прадстаўнікі "славных княжат і панят здавна літовскіх"?
Што, можа, хто-небудзь, нават Кяўпене, асмеліцца сказаць, што літвіны Вітаўта не карысталіся беларускай мовай у побыце, не адстойвалі інтарэсаў тэрытарыяльнай Літвы (то бо Беларусі), ня мелі герба "Пагоні" (у адрозненне ад жамойтаў, якія Пагоні ніколі ня мелі) і не адрознівалі сябе ад Жамойці, якую яны адпісалі Ордэну?? Няўжо ў літвінох Вітаўта мы бачым нейкі "летувіскі палітычны народ", які мроіцца Кяўпене ў снох, і з якога яна, дарэчы, не наважылася назваць аніводнага прозвішча?
Якраз такі наадварот, летувісаў мы бачым у асобе жамойтаў, якіх Вітаўт як заўжды адпісаў Ордэну, а калі жамойты ў 1404 г. паднялі бунт, то, па сведчанні Гудавічуса ("Історія Літвы, т.1, с.213), Вітаўт САМ з ордэнскім аддзелам учыніў паход у Жамойць і задушыў супраціў, вынудзіўшы жамойтаў прызнаць уладу Ордэна. Такі быў тады палітычны расклад. Вось ужо дзе сапраўды "стварэнне" Вітаўтам "летувіскага палітычнага народу", згодна з Кяўпене! Якім жа трэба быць вычварэнцам, каб напісаць такое!! Вось хто з іх дурны – Вітаўт, ці Кяўпене??!!
Заўважце – ва ўсім гэтым пустаслоўі Кяўпене не прагучала нават аніводнага ПРОЗВІШЧА прадстаўнікоў таго самага "літоўскага палітычнага народу", гісторыю якога Кяўпене ўзялася пісаць. Вось ужо дзе сапраўды: ведае кот, чыё сала з'еў!
Старалітва:
29 студзеня 2010
"Я нават працытую, адмыслова для пана. Канцлер ВКЛ Альбэрт Гаштольд у свае прадмове да лацінскага перакладу Статуту 1529 г.: "E Rutheno Statuta ipsa ut in barbaro sonant directe de verbo ad verbum translata" ("Дакладна перакладзена з Рускага статуту, мова якога - барбарская")."
-------------------------
Хрэновы з вас перакладчык, спадар Карлюк.
"З Рускага Статуту дакладна слова ў слова перакладзена з замежнай (barbaro - у лацінскім свеце = "замежная мова, не лацінская мова") мовы / з не-лацінскай мовы." (с)
Aleś Jurkaviec:
29 студзеня 2010
Паўтаруся - я не згодзен адносна Вашай занадта агульнай ацэнкі Вікіпедыі be-x-old - у першую чаргу дзеля таго, што ў мяне няма той сляпой нянавісці да тарашкевіцы, якая відавочна прысутнічае ў Вас. Думаю, на "тарашкевіцу" не трэба вешаць усіх сабак, хоць і прызнаю, што прынятая часткай беларускіх адраджэнцаў у канцы 1980-пачатку 1990-х гг. лінія на адраджэнне "класічнага" правапісу і ягонае ўвядзенне ў публічны ўжытак "явачным парадкам" была відавочна памылковай.
Што да "Вікіпэдыі", то я асабіста не магу сказаць, што яна нечым лепшая ці горшая за "Вікіпедыю". Штосьці троху лепш у адной, штосьці - у другой, але калі браць агульны ўзровень - то ён вельмі нізкі ў абедзвюх. Кажу гэта не як чалавек, заангажаваны ў стварэнне хоць бы якога-небудзь з канкурэнтных праектаў, а як звычайны карыстальнік. Лічу, што як адзін праект, так і другі па сутнасці праваліліся, бо абодва мала інфарматыўныя і мала аб'ектыўныя. Мне падаецца, што фактычна правал ідэі беларускай Вікіпедыі як нейкага больш-менш сур'ёзнага рэсурсу быў прадвызначаны тады, калі ён быў падзелены на 2 узаемна канкурэнтныя часткі. Сілаў беларускамоўнага грамадства, па шчырасці кажучы, і на адну добрую Вікіпедыю недастаткова. А на 2 - тым больш.
Кірыла Карлюк:
29 студзеня 2010
2Старалітва
Арыгінальна, канешне! Пацешылі.))) Што тут яшчэ скажаш, асабліва ведаючы пра лісты А.Гаштольда да Боны адносна русінаў, якіх ён лічыў ворагамі Літвы й рукою Масквы...
Вы ўсе так літаральна "перакладаеце"?) Клясычныя тэксты наўрад ці асіліце тады. Там шмат пра "замежнікаў" (barbarus) што напісана...)))
Добра, але як тады быць зь Міхалонам літвінам? Ці яго таксама "дрэнна пераклалі"?)
Кірыла Карлюк:
29 студзеня 2010
І яшчэ няма аніякіх "літвінОў", ёсьць літвІны (літвІнаў). Не пішыце лухты.
Кірыла Карлюк:
29 студзеня 2010
І яшчэ датычна літоўскі родаў (не русінаў):
"Аўтар, слушна адзначаючы складанасці з вызначэннем этнічнай структуры насельніцтва ВКЛ, асабліва паводле канфесійнай прыналежнасці (43, 82—83), значна менш крытычны ў адносінах да падлікаў А.Грыцкевіча наконт долі беларусаў і літоўцаў у складзе палітычнай эліты ВКЛ у ХVI ст. (44, 125). Між тым, падлікі гэтыя не бездакорныя. А. Грыцкевіч вызначае на падставе перапісу войска 1528 г. 41 найбольш заможны род ВКЛ, з іх 18 лічыць літоўскімі па паходжанні, а 17 — беларускімі (рэшта — украінскія і польскія) 7. Пры гэтым у лік украінскіх родаў трапілі Гедымінавічы Чартарыйскія, а ў лік беларускіх — Мікіцінічы (вялікарускага паходжання), Абрамовічы (яўрэйскага), Зяноўевічы (магчыма, сербскага) і два рода яўна літоўскага паходжання: Няміры і Насілоўскія (адгалінаванне Саковічаў). Паходжанне Глябовічаў дыскусійнае, але самі яны лічылі сябе адгалінаваннем літоўскага рода Манівідаў. Нарэшце, можна па-рознаму тлумачыць паходжанне Лукомскіх (выводзілі сябе ад Гедымінавічаў), а таксама Кунцэвічаў, Косцевічаў і Пецькавічаў. У выніку колькасць літоўскіх родаў у спісе А. Грыцкевіча павялічваецца, як мінімум, да 20—21, а колькасць бясспрэчна беларускіх не перавышае 7 (разам з бясспрэчна ўкраінскімі — 10). Пры гэтым беларускія феадалы былі не самымі заможнымі ў гэтым спісе (не вышэй другога дзесятка) і тым больш далёка не самымі ўплывовымі палітычна.
Калі зірнуць у гістарычнай перспектыве, то вышэйшую ў свецкай дзяржаўнай ерархіі пасаду віленскага ваяводы з моманту яе ўвядзення ў 1413 г. і на працягу двух наступных стагоддзяў (да 1616 г.) займалі 15 асобаў, якія належалі да 5 або 6 родаў. З іх толькі этнічнае паходжанне продкаў Я.Глябовіча, які быў віленскім ваяводам з 1542 па 1549 г., можа выклікаць сумненні (гл. вышэй). Усе ж астатнія (Манівіды, Даўгірды, Гаштаўты, Кезгайлы, Радзівілы і іх адгалінаванне Судзімонты) мелі бясспрэчна літоўскае паходжанне . На другой па значэнні пасадзе віленскага кашталяна з 1413 па 1511 г. пабыло 10 прадстаўнікоў усё тых жа 5 родаў і яшчэ аднаго таксама літоўскага — князёў Гальшанскіх. Толькі потым у эліту прабіўся першы прадстаўнік славянскага рода — славуты гетман князь К.Астрожскі, прычым у вачах віленскага ваяводы А. Гаштаўта ён назаўсёды застаўся „чалавекам новым, подлай кандыцыі, русінам" 8. У далейшым віленскімі кашталянамі з 1522 да 1559 г. былі яшчэ 3 прадстаўнікі таго ж вузкага кола арыстакратаў. Аналагічная карціна назіраецца і ў адносінах да пасадаў троцкага ваяводы і кашталяна (трэцяй і чацвертай у ерархіі).
Гэтыя факты тычацца не столькі этнічнай самасвядомасці арыстакратаў ХVI ст. (яна магла тады ўжо часткова саступаць агульнадзяржаўнаму патрыятызму), колькі той сітуацыі на мяжы ХIV-ХV ст., якая дазволіла лічаным родам выключна літоўскага паходжання заняць настолькі дамінавальнае становішча ў палітычнай эліце, што некалькі пакаленняў іх нашчадкаў утрымлівалі манаполію на найвышэйшыя пасады, нават калі ўмовы істотна змяніліся. Карані гэтай манаполіі трэба шукаць яшчэ раней — прынамсі, у часах Альгерда, калі не Гедыміна. Між тым аўтар пакідае гэтыя часы па-за разглядам, хоць сам жа слушна адзначае: „Каб ацаніць ход падзеі, патрэбна добра ведаць яе вынік" (4)." Вячаслаў Насевіч (рэцэнзія на Краўцэвіча)
http://www.lingvo.minsk.by/~bha/05-01/12.htm
Ан. Фран.:
29 студзеня 2010
"Можа быць, "летувісы-балты" – гэта шматлікія баяры Осцікі, Радзівілы, Хадкевічы, Глябовічы, Гедгольдавічы, Кязгайлы, Гальшанскія і іншыя прадстаўнікі "славных княжат і панят здавна літовскіх"?"
З пералічаных Хадкевічы - бясспрэчна рускага паходжання; Глебовічы - спрэчнага (хаця падобна, што сваякі таго ж Гедыгольда), Гальшанскія - моцна моўна і культурна абруселі. Што вы хацелі сказаць пералікам астатніх - увогуле няясна. Першы гістарычна надзейны продак Радзівілаў і Осцікаў пішацца з Кернава; Кезгайла і яго браты пішуцца з Дзевалтава. Гэта вельмі славянскія землі? Манівід і Гедыгольд, сыны Кайлікіна - таксама чыстыя славяне?
"Андрэй па мянушцы Літвін" і "не міры" - гледзячы па ўсім, пазнейшае ператлумачэнне, бо з дакументаў выглядае, што Нямірам зваўся ўжо Андрэеў бацька.
Пытанне пра пералік слоў у Міхалона Літвіна, гледзячы па ягно ігнараваніі, палічылі непрыстойным. Прадказальна.
Алег:
29 студзеня 2010
Калі ласка, растлумачце крыху, што такое be-x-old.
Да гэтай тэмы, артыкул "Літва" http://be.wikipedia.org/wiki/Літва – гэта ўжо "добра", бо на наркамаўцы? :)
Але больш за ўсё не магу ўцяміць, ЧАМУ звычайны карыстальнік можа наўпрост штосьці мяняць ў Вікіпедыі. Дык, хакеры даўно б ўсё папазьмянялі там хоць бы дзеля прышпілу (?!). (Значыць павінна існаваць нейкая арганізацыя, якая мусіць адсочваць і правіць ВІДАВОЧНЫЯ памылкі...)
Aleś Jurkaviec 2 Алег:
29 студзеня 2010
Першыя 2 пытаньні хіба што не да мяне, таму на іх адказваць ня буду.
З арганізацыяй жа працы ў Вікіпэдыі я ня надта знаёмы, бо не зьяўляюся вікіпэдыстам. Аднак жа, наколькі мне вядома, нейкія адміністратары ці мадэратары там сапраўды існуюць і намагаюцца па меры магчымасьці сачыць за тым, каб інфармацыя, якая зьмяшчаецца, была больш-менш карэктнай. Але гэта абсалютна не забясьпечвае Вікіпэдыю ад таго, што ў яе можа патрапляць недаставерная інфармацыя. Хоць бы таму, што які б ні быў адміністратар - па кожнай галіне ведаў ён ня можа быць адмыслоўцам і праверыць усю абсалютна інфармацыю на яе адпаведнасьць рэчаіснасьці проста ня ў стане (ды і часу на яе грунтоўную праверку, як правіла, ня мае). Можна больш-менш пасьпяхова сачыць толькі за захаваньнем аўтарамі фармальнага боку (напрыклад, каб па тэме зьмяшчалі інфармацыю, правільна яе афармлялі ў тэхнічным сэнсе і г. д.), але не зьмястоўнага. Ну і ад хакерскіх атакаў абараняцца таксама неяк патрапляюць.
А вось калі які чалавек напісаў лухты, але правільна яе аформіў (у адпаведнасьці з правіламі Вікіпэдыі), ды яшчэ спасылкі на нейкія крыніцы да гэтага прышпіоіў (нават калі яны ліпавыя і прыдуманыя) - то матэрыял пройдзе на "ура". Тым больш у такіх Вікіпэдыях, як нашыя абедзьве, дзе мала і аўтараў, і адміністратараў. Яшчэ ў найбуйнейшых Вікіпэдыях то хоць нейкі парадак ёсьць, але і там здараюцца відавочныя кур'ёзы накшталт такога: http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%93%D0%B5%D0%BD%D1%80%D1%8B%D0%BA_%D0%91%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%82%D0%B0. А гэта ж толькі скрайні выпадак, калі цэлы артыкул сфальшаваны - а уяўляеце, колькі ва ўсіх Вікіпэдыях без выключэньня лухты панапісвана ў артыкулах, сама назва якіх сумневаў не выклікае? То самі падумайце - ці ж можна гэтым карыстацца як аргумэнтам у навуковых спрэчках? Мая думка як чалавека, што мае да навукі пэўнае дачыненьне - ні ў якім выпадку!
чытач Секретных Ісследованій і be-x-old-Вікіпедыі:
29 студзеня 2010
Калі ласка, растлумачце крыху, што такое be-x-old
.......
дзяржаўная мова планеты Юпіцер, якая не ўваходзіць у міжнародны спіс моваў, маючых сваю ISO кадыфікацыю і стандарт, і якая з жалю была пакінутая вікіпедыяй у якасці зброі Беларускага Адраджэння. сустрэчнае пытанне да вас: а што, Дзеружынскі яшчэ не карыстаецца мовай be-x-old? be-x-old i ліцьвінізм - гэта як Проктэр энд Гэмбл, як Джонсан і Джонсан, як піва і гарэшкі - адно не мае сэнсу без другога.
Алег:
29 студзеня 2010
Чаму не "тэй мовай" карыстаецца Дзеружынскі, і ддя мяне загадка... Між тым, піва я не надта паважаю. (Узгадваецца камэнт паважанага Зьмяявіка, што зараз будуць абмяркоўваць стравы :) )
І ўсёткі, што такое be-x-old-Вікіпедыя?
Aleś Jurkaviec 2 чытач Секретных Ісследованій і be-x-old-Вікіпедыі:
29 студзеня 2010
Верх маразму - блытаць тарашкевіцу і літвінізм. Вядома, напрыклад, што некаторыя літвіны, якія сябе называюць гарлівымі - не меншыя ненавіснікі тарашкевіцы, чым Вы. Вы на іх вельмі падобныя, дарэчы, па пафасу. Галоўнае, што Вас лучыць - поўны неканструктывізм.
Старалітва:
29 студзеня 2010
>>> З пералічаных Хадкевічы - бясспрэчна рускага паходжання;
-----------------------
Але ў радаслоўнай мелі: “...чытач, уведай пра Хадкевічаў, пра СТАРАДАЎНІХ ЗДАЎНА ЛІТОЎСКІХ ДЗЕДЗІЧАЎ. А не лічы іх з Русі, паводле грэцкае веры”.
І лічыліся літвінамі, дарма што іхняя праваслаўная (руская) вера.
Вы хоць бы матчасць вывучылі, перад тым як са мной спрачацца, я ж вам ужо казаў. Сядайце, два. >>> Пытанне пра пералік слоў у Міхалона Літвіна, гледзячы па ягно ігнараваніі, палічылі непрыстойным. Прадказальна. ----------------------- Дык і зараз Дзермант скача і крычыць, што беларусы гэта сапсаваныя летувісы, а беларуская мова – гэта сапсаваная летувіская. І робіць гэта па-беларуску. Як і тадышнія рамантыкі пісалі аб сваёй “італійскасці” (бо “балцкасці” шчэ не было) ды жмудскасці па-беларуску (чытайце літоўскі летапісны звод). І што загадаеце рабіць? Даць яму веры? Рамантыкі заўсёды былі, што ж тут зробіш. (Асабліва, напэўна, лягічна выглядае тэорыя Міхалона пра “італійскае” паходжанне літвіноў, праўда?...). Вы бы лепш памыслілі, якой мовай Міхалон і ўсе засталыя літвіны размаўлялі міжсобку. А вось яшчэ літвіны: У лацінскай грамаце вялікага князя літоўскага Аляксандра з 7 верасьня 1503 г. вялікакняскі пісар пан Івашка Сямёнавіч Сапега праходзіў як "сакратар наш, Літвін": "Joanne Sopiha secretario nostro Litvano". Іван Сапега належаў да Паноў-Рады Вялікага княства Літоўскага. Таксама ў гэтай грамаце былі пералічаны літвіны: ваявода віленскі Мікалай Радзівілавіч Радзівіл, стараста жамойцкі Станіслаў Янавіч Кязгайла, ваявода троцкі Ян Юравіч Забярэзінскі, ваявода полацкі Станіслаў Глябовіч, ваявода смаленскі Станіслаў Пятровіч Кішка, падчашы Мікалай Мікалаевіч Радзівіл і іншыя. http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Ліцьвіны
Ан. Фран.:
29 студзеня 2010
"А не лічы іх з Русі, паводле грэцкае веры"
Да такіх заяў у радаводах трэба ставіцца стрымана. Вось пра Сапегаў, якіх вы далей прыводзіце, вядома, што яны прыдумалі сабе ў пэўны момант літоўскі радавод ад баярына Сунігайлы; ды вось толькі ў святле пазнейшых даследванняў гэты радавод аказаўся поўнай бздурай. Спробы запісацца ў радню найстарэйшым радам натуральныя, але нельга ж прымаць іх усур'ёз.
"Вы хоць бы матчасць вывучылі, перад тым як са мной спрачацца, я ж вам ужо казаў"
У сэнсе, навучыцца, як вы, тыкаць выпадковыя цытаты не да месца? А навошта мне такая спецуха?
"І што загадаеце рабіць? Даць яму веры?"
Вы, здаецца, не зразумелі, аб чым пытанне. Італійскае паходжанне - канешне, байка. Але Міхалон імкнецца яго давесці зыходзячы з навакольнай рэчаіснасці. Дык вось, на карысць паходжання літвы ад рымлян ён кажа, што ў літоўскай (Lituano) мове амаль так жа, як у лаціне, гучаць словы "зубы", "Бог" і яшчэ многія. І важна нам тое, гэтыя прыклады працуюць толькі ў тым выпадку, калі пад Lituano мовай Міхалон разумее літоўскую ў сучасным сэнсе, а ніяк не беларускую. У літоўскай і лаціне названыя словы сапраўды падобныя; у беларускай і лаціне - не. Адпаведна, Міхалон - прыклад літвіна, які сваю літоўскасць звязвае адназначна з мовамі балцкай групы.
Алег:
29 студзеня 2010
Спадар Вялікалітва, дзякуй Вам за цікавыя допісы!
Усе пішуць пра літвінаў, жамойтаў ды русінаў...
Распавядзіце, калі ласка, а дзе былі й адкуль узяліся ў ВКЛ АЎКШТАЙТЫ, (якія насамрэч ня ёсьць жамойты). Чаму пра гэны тытульны народ сучаснай Летувы нідзе амаль не ўзгадваецца? Пытаньне, магчыма, дзіўнае, але больш дзіўна, што ўцямнага адказу на яго я так і не знайшоў...
Алег:
29 студзеня 2010
2 Алесь Юркавец
Ўсёткі, калі глядзець шырэй, дык be-x-old застаецца загадкай... Між тым, не разумею паноў аматараў наркамаўкі, асабліва калі чую па тэвэ гэты жудасны "С-світанак"!
Вы, Алесь, правільна пісалі: "Тарашкевіца ж захоўвае ў правапісе пэўныя маўленчыя асаблівасьці беларускай мовы (у першую чаргу зьмякчэньне зычных, славуты мяккі знак), якія колісь з наркамаўкі валявым рашэньнем былі выкінутыя." Дык мо ё сэнс Вам ЗНОЎ пачаць пісаць на Тарашкевіцы?...
Ales' Jurkaviec 2 Алег:
29 студзеня 2010
Мне ня трэба пачынаць пісаць "тарашкевіцай" ЗНОЎ, бо яна ніколі маім асноўным беларускім правапісам і не была. Пасьля таго, як я засвоіў "тарашкевіцу", заўсёды карыстаўся паралельна двума правапісамі, але асноўным заўсёды была "наркамаўка". Гэта па-першае. А па-другое - мне ня трэба пачынаць пісаць "тарашкевіцай" зноў, бо я ніколі ёй актыўна карыстацца не перапыняў. Дзе таго вымагае сытуацыя - свабодна і без пярэчаньняў карыстаюся ёю і сёньня (хоць асноўны правапіс па-ранейшаму "наркамаўка").
Лічу, што абодва беларускія правапісы маюць свае як плюсы, так і мінусы. І вельмі хацеў бы, каб быў прыняты АДЗІНЫ беларускі правапіс, асновай для якога стала б "наркамаўка", але было б пры гэтым улічана ўсё тое рацыянальнае і неабходнае, што ёсьць у "тарашкевіцы"... Але бачу, што Вам ня трэба паўтараць наноў усе мае погляды адносна правапісу - Вы зь імі знаёмыя.:)
А пад be-x-old маецца на ўвазе Вікіпэдыя клясычным правапісам (ад інтэрнэт-адрасу http://be-x-old.wikipedia.org). Вы неяк так настойліва гэтае пытаньне паўтараеце, ды яшчэ ў дачыненьні да мяне, што я стаў думаць, што Вы бязь нейкіх падколак пытаецеся, а сапраўды ня ведаеце, хоць гэта і дзіўна. Я асабіста гэтага "тэрміну" ў дачыненьні да "клясычнай" Вікіпэдыі не ўжываю, а тут проста скарыстаўся тэрміналёгіяй апанэнта - для большай зразумеласьці.
новы беларус:
30 студзеня 2010
AJ: Вядома, напрыклад, што некаторыя літвіны, якія сябе называюць гарлівымі - не меншыя ненавіснікі тарашкевіцы, чым Вы
-----
акрамя Гралівага назваць вам больш і няма каго. аднак ён хутчэй выключэнне. усё астатняе цудоўна падпадае пад традыцыйную матрыцу праваслаў'е-самадзяржаў'е-народнасць ну ці уніяцтва-тарашкевіца-ліцьвінізм-Пазьняк. ніколі не бачыў ліцьвінаў на нармальнай беларускай мове акрамя Гарлівага.
Ales' Jurkaviec 2 новы беларус:
30 студзеня 2010
А Дзермант? Ён якім правапісам карыстаецца? А, здаецца ж, таксама "літвін". :)
Маўклівы літвін:
30 студзеня 2010
Прабачце, не "Гралівага" і не "Гаварлівага", а менавіта "Гарлівага"!
Эурыка!:
31 студзеня 2010
Гарлівы ён жа гралівы, ён жа ігрывы.
Старалітва:
1 лютага 2010
Калі б Міхалон падпісаўся "Летувіс", а не "Літвін" - я мо' даў бы яму веры. :)
Пра такіх пісьменнікаў-рамантыкаў, як Міхалон, калісьці трапна прамовіў Паўла Урбан: "Яны не адлюстроўвалі рэчаіснасці ў сваіх творах, а наадварот, падганялі рэчаіснасць пад свае тэорыі".
Таварышы! Ня трэба з сябе цэлку рабіць. Усе мы добра ведаем, хто такія літвіны, дзе яны жылі і што рабілі на працягу некалькіх стагоддзяў. І ўсе мы добра ведаем, што не было аніякіх "этніческіх" "літовцев". А былі літвіны (якія стварылі ўсю гісторыю і культуру ВКЛ). І былі апрычона жамойты (якія не прамовілі аніводнага слова ў дзяржаўным жыцці ВКЛ). Прыклады глядзіце вышэй. Дый толькі адзін Міхалон пёр супраць плыні ды пэўна за замежныя грошы выдаваў свае нятленкі, дзе прыдумляў сабе імпартнае паходжанне, ды "адраджаў" нейкую таямнічыя нябачныя вясковыя дыялекты. (Прычым увесь гэты смуродны "імпартны" прапагандус сярод літвіноў прамаўляўся на беларускай мове ;) - глядзі літоўскі прыдворны летапісны звод). Ну кагосьці нагадвае мне, вы ня ведаеце каго?... :)
Дарэчы, Міхалон жыў ці не ў тыя часы, калі прадстаўнікі Жамойцкае зямлі на сойме ў Вільні намагаліся, каб у Жамойць ня ставілі урадоўцамі літвіноў? :) Эх, не дапамагла ягоная нятленка... Як жа літвіны не расплюшчылі вочы, пасля прачытання дабравесця Міхалона?!... Чаму?...
Эх... Не адчулі сябе літвіны жамойтамі, а жамойты літвінамі... Вялікага "ўз'яднання" двух "балцкіх народаў" не адбылося... А так стараўся... :Р
Кірыла Карлюк:
1 лютага 2010
2Старалітва
Я бачу маразм узмацняецца.))
Ужо пайшла кансьпіралёгія. Я 'шчэ дасюль так і не зразумеў вашага "унікальнага" перакладу словаў Гаштольда (калі ён увогуле ёсьць, бо нібыта можа быць ня так: што руская мова Статута гэта не лацінская? оО), а вы ўжо дастаўляеце чарговымі бязглуздымі пярлінамі пра сусьветную змову супроць сьвятых Ліцьвінаў!))
Ан. Фран.:
1 лютага 2010
2Старалітва
Апроч вялікарусскага "слив защитан" няма і слоў на ваш чарговы навуковы прарыў.
логичьно:
1 лютага 2010
Так вот: в Литве "литвинов" нетути (даже и на той бывшей южной части Вилнюского воеводства, где и теперь в Каняве, Дубичях или Диевенишкес живут од дедов прадедов исключительно только кокие то "летувисасы").
За то - логичьно - литвины жили в Миньском и Новогрудьском воеводствах, которые еще в конце 16 века оптом входили в РУССКИЙ КАЛВИНСКИЙ ДИСТРИКТ ВКЛ.
Ну вот и логика "литвинистов" - "литвины" нежили в Литве, а только в Литовской Русси...
Алег:
2 лютага 2010
Дзіўна чытаць, як Летувісы й іх мясцовыя рускамоўныя аматары наркамаўкі намагаюцца прынізіць продкаў беларусаў. Маўляў, рускія (русіны) – і ўсё тут! Прычым, пра тое, што ВК Маскоўскае ніякай Русьсю ў тыя часы не звалася, пра гэта ні слова.
Краіны мяняюць свае назовы - што тут такога? Але называць Жамойць усёй Літвою – гэта ўжо занадта! Хацеў бы спытаць, чаму Летувісам (і мясцовым Гігінцам) так не падабаецца гістарычны назоў Жмудзь (Самагітыя і т.п.), і няўжо за прысабечваньне спадчыны ВКЛ вас павінны болей паважаць?
Олегу-"литвину":
2 лютага 2010
Опять вранье: когда Московские великие князья начяли себя називать Царями - с самых первых начиная - они всегда называли себя Царями всей Русси.
П.С. это так смешно, когда кокой небудь Олег щитает себя "настоящим" литвином, или кой небудь из Могилева называет себя "Велдамом" (от литовсково ВЕЛДЕИМАС - наследование)...
Алег:
2 лютага 2010
Калі вы летувіс, дык распавядзіце лепш пра стасункі паміж, скажам, жамойтамі й аўкштайтамі ў нашы дні...
Калі ж вам сьмешна, што нашчадкі беларусаў былі літвіны, дык я толькі рады за вас: сьмех працягвае жыцьцё й ўзмацняе імунітэт. Але спрачацца з вамі мне не мае сэнсу. Калі ласка, заходзьце на гістарычны форум газэты "Секретные іследованія": http://secret-r.net/forum/viewforum.php?f=1
Там шмат вашых землякоў (Летувайціс, Медыя і іншыя). Хоць мо навучуць вас чаму... :) :)
падазроныя назвы:
2 лютага 2010
заходзце на сайт secret-r.net i чытайце энцыклапедыю be-x-old. вось дзе сабраная кладзезь ліцьвінскай мудрасці!
Вася:
4 лютага 2010
Дзіўна чытаць, як Летувісы й іх мясцовыя рускамоўныя аматары наркамаўкі намагаюцца прынізіць продкаў беларусаў. Маўляў, рускія (русіны) – і ўсё тут!
-----------
цікава, а як гістарычная праўда можа прынізіць? кім быў Усяслаў Чарадзей? кім лічылі сябеі іншыя полацкія, пінскія, гарадзенскія, менскія князі і г.д. у да-ВкЛаўскую эпоху? ліцьвінамі? не дурыце галавы ні сабе ні людзям. Яны былі рускімі князямі, у ВкЛіР жылі русіны, рускія, і затым з гэтай гістарычнай традыцыі стварылася Беларусь.
Яна сфармавалася менавіта таму, што аддзялілася ад іншых у форме Літоўскай Русі. і на тэрыторыі, цяпер займаемай РБ, УР, заходняй часткай РФ было вельмі шмат месцаў, якія называліся 'Русь' - Белая, Чорная, Суздальская, Галіцка-Валынская, Літоўская і г.д. І ні адна з гэтых трох ўсходнеславянскіх нацыяў не мае выключнага права на гэтую старажытную назву, і з гэтай прычыны ні адну іншую нацыю гэтая назва не можа прыніжаць. Таму што гэтая назва належыць усім тром славянскім нацыям, а не толькі Пуціну і Мядзьведзеву. Не ведаю, адкуль у вас з'явіліся ўсе гэтыя комплексы ў адносінах да ўласнай гісторыі, калі той факт, што той жа Чарадзей быў рускім князем, вас прыніжае. Так, існуе Расія(існуе і Беларусь), аднак не трэба ставіць знаку роўнасці паміж сённяшнім рускім і рускім 12 стагоддзя, гэтаксама як і паміж літоўскім часоў ВкЛ і літоўскім, асацыюемым з сучаснай Літоўскай Рэспублікай. Замена назвы краіны - гэта пошук лёгкага адказу на складанае пытанне. ўсё гэта жангліраванне назвамі краіны было распачата прымітыўнымі, закамплексаванымі людзьмі, якія глядзелі на гісторыю праз прызму савецкага мульціка са словамі 'как корабль вы назовете, так он і полывет'. Існавала некалькі старажытных дзяржаваў, на гістарычную спадчыну якіх прэтэндуюць розныя нацыі. І замена адной назвы ўсяго толькі мяняе дзяржаву, на спадчыну якой вы прэтэндуеце ў першую чаргу. Ад канкурэнцыі з іншымі нацыямі гэта вас ніяк не пазбаўляе.
Алег:
4 лютага 2010
(Што й казаць, задурыў Майкл Галдзянкоў галовы пэўным людзям сваей кнігай... )
Ну добра, працягвайце. Значыць, славіназаваныя заходнія балты й славіназаваныя фіна-вугры – КРЭЎНЫЯ БРАТЫ, раз называліся ў розны час скандынаўскім назовам Русь? Браты, а значыць трэба быць адной рускай дзяржавай, – мяркуюць Гігінцы. Няўжо й вы, Вася?! Я не гісторык, але й я ведаю, што раён сучаснай Масквы калісьці называўся Белай Русьсю, але ведаю й тое, што ВКМ у часы ВКЛ НІЯКАЙ Расіей не было.
Вы лепш, разумны чалавек, распавядзіце мне хто такія аўкштайты. Назоў краіны быў Вялікае княства Літоўскае (літвіны - беларусы), Рускае (украінцы, добра плюс беларусы) і Жамойцкае (жамойты, якія цяпер у складзе Летувы). А адкуль узяліся аўкштайты, якія, як пісаў Катлярчук, зусім не жамойты, затое чамусьці дамінуюць у тэй Летуве?
Вася:
4 лютага 2010
славіназаваныя заходнія балты й славіназаваныя фіна-вугры – КРЭЎНЫЯ БРАТЫ, раз называліся ў розны час скандынаўскім назовам Русь? Браты, а значыць трэба быць адной рускай дзяржавай, – мяркуюць Гігінцы. Няўжо й вы, Вася?!
------
ніколі не прыхдзіла ў голаву, што і беларусы, і індусы - гэта індаеурапейцы? БРАТЫ? значыць трэба беларусам і індусам жыць у адной дзяржаве? ці будзем даказваць, што беларусы не індаеўрапейцы і такім цудоўным чынам выратуемся ад маскальскагі і індыйскага ігаў? логіка проста жэлезабетонная.
я ўжо маўчу пра паходжанне Homo Sapiens ад аўстралапітэкаў, а то ў некаторых хутка пачнуцца канвульсіі пры перспектыве аб'яднання з карэннымі жыхарамі малога кантынента.
Вася:
4 лютага 2010
літвіны - беларусы
--
літвіны - гэта палітонім, такі, як і советскій человек, альбо амерыканец, усе літвіны, советскіе людзі, амерыканцы маюць рознае этнічнае паходжанне. літвіны = русіны(палачане, віцебчане, тураўцы і г.д.)+літоўцы(жмудзіны+дзукі+аукштайцы) не трэба блытаць палітонімы і этнонімы, лепей спачатку ў школе падвучыцца, чым несці такую бязглуздзіцу. начытаюцца форумаў і вікіпедыяў - сядзець за летапісамі і іншымі першакрыніцамі дурных няма.
Кірыла Карлюк:
4 лютага 2010
Аўкштайты й ёсьць першасная Літва фактычна. Lithuania propria.
Алег:
4 лютага 2010
2 Вася
Тое, што "літвіны - гэта палітонім, такі, як і советскій человек, альбо амерыканец" мне вядома НЕ МЕНЕЙ, ЧЫМ ВАМ. Між тым, Жамоць мела сваю пэўную самастойнасьць, і яе насельнікі зваліся жамойты...
Аднаму "смешно, когда кокой небудь Олег щитает себя "настоящим" литвином". Вы ж мяркуеце, што продкі Олега былі таксама літвіны, бо гэта – палітонім... Дык чаго Вы выпускаеце пар, нібы тэй імбрык? Замест прапісных ісьцін, вядомых нават мне :) распавядайце лепей штосьці новае!
- - - - -
2 Кірыла Карлюк
" Аўкштайты й ёсьць першасная Літва фактычна. Lithuania propria. " Вось гэта я ўвесь час і прагнуў пачуць ад вашых!! Распавядайце далей, маўляў, на пэўнай тэрыторыі сучаснай Беларусі й у раёне Вільні жылі аўкштайты. Нягледзячы на тое, што не мелі сваей пісьмовасьці, яны былі тут "галоўныя". А продкі беларусаў (прабачце, рускія) прыляцелі зь Месяца... :) :) Калі больш сур'ёзна, ці можна Міндоўга, заснавальніка Літвы, уважаць за Аўкштайта?
Вася:
4 лютага 2010
Алег, вазьмі энцыклапедыю і пачытай там пра розніцу паміж народнасцю, племенем, народам і нацыяй і тады ты супакоішся са сваімі жамойтамі. беларусы таксама увабралі ў сябе крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў. аднак гэта зусім не значыць, што беларусы ёсць толькі крывічы. і тое, што палачане калісьці біліся з гарадзенцамі яшчэ не сведчыць аб тым, што і першыя і другія не могуць быць часткамі адной этнаграфічнай групы.
вашая ж секта ''Сьвятога другога выратавальнага прышэсьця ліцьвінаў'' імкнецца давесці, што старажытнае літоўскае племя жамойтаў раўняецца сённяшней літоўскай нацыі. лепей праспіся, чым пісаць такую лухту. чысціць зубы і спаць - заўтра ў школу, там чаму-небудзь навучышся.
Алег:
5 лютага 2010
Вось і знайшоўся ў мяне новы "карыфан" ВАСЯ. Добра, але калі ты, Вася, нашмат маладзейшы за мяне, дык лепей зьвяртайся на "Вы" (хоць, шчыра кажучы, мнне байдужа) :)
Згодны з табой: чытаць мне ТРЭБА яшчэ вельмі шмат. Але я стаўлю перад сабой задачу НЕ дасканальна вывучыць гісторыю, мушу толькі спасьцігнуць хоць нейкія асновы...
Жамойты не могуць "раўняцца сёняшняй літоўскай нацыі" (гэта, сапраўды, лухта). Яны ўвайшлі ў ВКЛ асобнай адзінкай, меюць свой герб "Мядзьведзік", іншыя асаблівасьці. Як пісаў адзін доктар, "жамойты з уласным дыялектам, фактычна мовай бо гаворку гэту сапраўдныя літоўцы /летувісы/ разумеюць слаба, як беларус з Гомля польскую" .
Летувісы, мяркую, гэта хутчэй аўкштайты. (Але, прабачце, адкуль яны ўзяліся і "з чым іх ядуць" (ніякіх намёкаў на Афрыку!), вось такое ў мяне было мікрапытаньне...)
Вася: "беларусы таксама ўвабралі ў сябе крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў. аднак гэта зусім не значыць, што беларусы ёсць толькі крывічы". Выбачаюся за наіў, але чаму, як тут пісалі, беларусы ТАДЫ "ёсьць толькі" нейкія РУСІНЫ?
Вася:
5 лютага 2010
Выбачаюся за наіў, але чаму, як тут пісалі, беларусы ТАДЫ "ёсьць толькі" нейкія РУСІНЫ?
----
хто і дзе напісаў, што беларусы - гэта ёсць 'толькі русіны'? русінаў ужо няма гадоў як 200, а калі былі русіны - не было ніякіх беларусаў. беларусы з'яўляюцца працягам русінскай традыцыі, сфармаваўшайся пад польска-балтыйскім уплывам. калі ж ты жадаеш хоць нешта спазнаць, то рэкамендую спачатку ачысціць галаву ад усяго гэтага нізкасортнага літвінскага агітпропу, і затым ужо ўзяўшыся за першакрыніцы ці сур'ёзныя навуковыя працы, то здолееш зрабіць нейкія уласныя высновы. пакуль ты ўсяго толькі жанглюеш агітпропаўскімі лозунгамі, нічым не падцверджанымі, не разумееш нават розніцы паміж народнасцю, народам і нацыяй. гэта як спрабаваць спасцігнуць тэорыю верагоднасці, не асіліўшы тэарэму Піфагора. у першы клас, хлопча, там цябе навучаць, тады не будзеш задаваць такіх тупых пытанняў узроўню 10гадовага падлетка.
Ан. Фран.:
5 лютага 2010
// беларусы з'яўляюцца працягам русінскай традыцыі
Ну, калі быць занудам (а занудам, па-мойму, у такіх справах быць трэба), то ў фармаванне нацыі была ўцягнута - ад самага пачатку - пэўная колькасць моўна асіміляванай літвы.
Таму калі жадаем гаварыць пра беларусаў у тым рэальным чалавечым складзе, які маем зараз, то словы пра русінскую традыцыю патрабуюць агаворкі накшталт "у значнай ступені".
У значнай, але не поўнай.
Алег:
5 лютага 2010
/ п е р а р о б л е н а /
Вася, не касі ты пад гісторыка! Бо абэцэдарска-гігінскі прапагандыст наўпрост не можа быць ніякІм гісторыкам. Хоць можа й лічыцца такім, што ёсьць падвоенае зло: антынавуковасьць плюс паразітацыя за кошт падаткаплатнікаў.
Раблю гэтую выснову з таго, што ты не здольны адказаць на элементарныя для гісторыка пытаньні. І яшчэ таму, што ты не заўважыў прапушчанае слова "продкі". Нагадаю табе, Вася, што Вялікае княства называлася В.К.Літоўскае, Рускае і Жамойцкае. І палітонімам "літвін" зваліся таксама продкі беларусаў. Таму й Летуву недарэчна называць Літвой...
Паміж тым, МАЕ пытаньні застаюцца тут не раскрытымі...
Алег:
5 лютага 2010
Вася, і яшчэ. Калі ты быў у першай клясе ў 10-гадовым узросьце, і ТАМ цябе навучылі, што такое нацыя й народ, то магу табе толькі паспачуваць.
"Народ" – даволі шматзначны тэрмін. Распавядаць пра гэта я табе не буду, бо, прабач, тэма тут зусім іншая...
Алег:
5 лютага 2010
Наконт русінаў.
( Не, пра каго заўгодна, абы толькі не пра аўкштайтай: відаць,трэба будзе зьвяртацца да пана Баранаўскаса...)
Неяк па тэвэ была перадача пра СУЧАСНЫХ РУСІНАЎ: не надта прывабных жыхароў Украіны, якія зь ліха, маўляў, "крэўнай еднасьці" пнуліся "ўступіць" у РФ. Узрушаны, я патэлефанаваў Вадзіму Ўладзімеравічу, так і так, вось вам і русіны. Тэй сказаў, ведаем, маўляў, такіх!
Для бурбаляшчых імбрыкаў дадам, вобраз РУСІНА, як галоўнага продка Беларуса ў ВКЛ, мусіруецца шмат кім з тэй жа мэтай: "нашто нам гэта Літвінства, мова, гісторыя, НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ, калі ўсё адно ўсе мы РУССКИЕ".
Вася:
5 лютага 2010
Ан. Фран.:
5 лютага 2010 я меў на ўвазе тое ж самае, магчыма, сфармуляваў не зусім карэктна. '' беларусы з'яўляюцца працягам русінскай традыцыі, сфармаваўшайся[з якой сфармаваўся асобны народ] пад польска-балтыйскім уплывам.'' (і генетычным, і культурным і палітычным, і ўсялякім розным - якія яшчэ класіфікацыі там можна дакінуць). у нейкай ступені можна сказаць, што беларусы - гэта сінтэз русінскай і літоўскай(нават хутчэй балтыйскай) традыцыяў, аднак усё ж русінская традыцыя, безумоўна, дамінантная.
беларусы - славяне, размаўляючыя на славянскай мове, карыстаючыеся славянскімі звычкамі, фальклорам, ў асноўнай масе праваслаўныя(хоць гэта і не зусім карэктны маркер) ні літоўскую мову, ні літоўскі фальклор ніколі у гісторыі да славянскай традыцыі не адносілі, бадай што толькі ў рэдкіх гістарычных анекдотах.
Homo Sapiens:
5 лютага 2010
ўсё адно ўсе мы РУССКИЕ
........
Я больш Homo sapiens чым рускі), дык што, мне цяпер трэба баяцца іншых Homo Sapiens і пачынаць даказваць, што я не Homo sapiens? лепей тады ўжо застрэліцца ці пасябраваць з Pan troglodytes, чым гвалтаваць свой мозг творамі Дзеружынскага і Дзерманта...
Вася:
5 лютага 2010
нашто нам гэта Літвінства, мова, гісторыя, НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ, калі ўсё адно ўсе мы РУССКИЕ".
------
а пры чым незалежнасць да пытання каго лічыць продкамі беларусаў? быццам бы пры незалежнасці ці залежнасці тут нешта зменіцца. у гэтым і вашая праблема: сінтэз трэба рабіць з элементарных фактаў, а вы сінтэз робіце з вашай дэбільнай ідэі, быццам бы назва Беларусь неяк замінае незалежнасці, і ужо пад гэтыю дэбільную ідэю падганяеце/шукаеце выбарачна факты. ну і з гэтым ў вас атрымоўваецца праблема: як прыдумаць тое, чаго не было.
марная справа: Эйнштэнаў сярод вас няма, так - недавучкі-шэрыя пасрэднасці. што вы там прыдумаць здолелі і каго вы гэтым за 20 год зацікавілі? адказ відавочны.
Алег:
7 лютага 2010
Нешаноўныя псэўдагісторыкі!
Запозна вам ужо сьцьвярджаць, што продкі беларусаў – ніякія НЕ ЛІТВІНЫ.
Запозна пнуцца й надалей плесьці сеткі, што беларусы "гэта ПЕРАДУСІМ нашчадкі Русінаў". (Бо "рускімі" іх звалі па ВЕРЫ РПЦ Кіева).
Задарма гэта ўжо! Ваш "Эйнштэйт" – Абэцэдарскі знайшоў ужо сваё ганебнае месца ў гісторыі. З набыцьцём рэальнай незалежнасьці ВКЛ-Беларусі (як прапанаваў назваць нашу краіну Пазьняк), вы таксама адправіцеся на гістарычны сьметнік.
СЛАВА ПРАРАДЗІМЕ БЕЛАРУСАЎ – ВКЛ!
СЛАВА ЛІТВІНАМ!
Вясёлкавы давучка:
7 лютага 2010
Вася напісаў(ла): "што вы там прыдумаць здолелі? адказ відавочны."
--
Сапраўды, нічога не прыдумалі!
НЕ ТОЕ, ШТО ВАШЫ...
Вася:
7 лютага 2010
ну калі так сказаў Пазьняк, то біта мая карта. з Пазьняком не паспрачаешся. ён адзін ўсё ведае. пайду ў такім выпадку далей плесці сеткі і віць вяроўкі.
а ты Алег, не забудзь сабраць партфель у школу. факсы Пазняка нікому яшчэ не замянялі рэальных ведаў. а то скончыш як твой кумір - на амерыканскім пасобіі па беспрацоўі і ў бесплатнай камуналцы ад дзядзі Сэма. не самае прывабнае мейсца для ''апостала нацыі''