Друкаваць Камэнтары (7) Пераслаць на э-адрас RSS
Гiсторыя
Хрост Міндоўга
Каралеўства Міндоўга
Літва 1219 года. Мірны дагавор князёў літоўскіх зямель з валынскай князёўнай, якая апекавала двух малалетніх сыноў — Данілу і Васільку, адлюстроўвае калектыўную ўладу дастакова іерархізаванай знаці ў Літве. Пяць «старшых князёў» Літоўскай зямлі з двух або трох родаў (Жывінбуд, браты Даўят і Вілікайл, з братамі Даўспрункам і Міндоўгам) рэпрэзентавалі найвышэйшую ўладу літоўцаў. Іх прызнавалі князі «больш нізкіх прыступак» (пералічаныя ў дагаворы, можна меркаваць, паводле маючага ўплыву ў іерархіі): жамойцкія, Рушкавічы з Упіцкай зямлі, Булевічы (Булёнісы) з Саўлескай зямлі і князі Дзевалтоўскай зямлі [1]. Гэтая група літоўскіх князёў ужо ўмела дамаўляцца і наконт унутраных, і наконт знешніх пытанняў. Найвялікшы аўтарытэт, — нібы першы сярод роўных, — меў Жывінбуд, паколькі ўдзельнікі дагавору 1219 г. паважліва дазволілі яму першаму пацвердзіць мір і прысягнуць «…Бяху же имена литовскихъ князей: се старшiи, Живиньбудъ, Довьять, Довьспрункъ, братъ его Мидогь…» [2]. Калектыўная княская ўлада з аўтарытэтным правадыром яшчэ не прадугледжвала пазіцыі манарха, аднак сведчыла, што літоўскія землі, як і іх знаць, ужо дасягнулі высокай ступені адзінства і інтэграцыі, што ўлада вялікага князя — гэта шанец, які ўжо набыў выразныя контуры для аднаго з іх. Гэтым шанцам скарыстаўся Міндоўг, адзін з удзельнікаў дагавору, старшых князёў.
Папярэднікі будучых вярхоў літоўскага грамадства да таго моманту ўжо пераадолелі этапы абагачэння і сацыяльнай дыферэнцыяцыі, усяляк адасобіліся ад простага паходжання (прынамсі ад сваіх пакорлівых супляменнікаў) і самі кіравалі асобнымі землямі літоўскага этнасу. Князі-ўдзельнікі дагавору 1219 г. найвышэйшае становішча ў грамадстве атрымалі ў спадчыну, а не заслужылі ці разжыліся ім. Іхнае месца ў іерархіі і грамадстве было гарантавана паходжаннем, вайсковай сілай (дружынай), падуладнай зямлёй і колькасцю назапашанай маёмасці. Апрача таго, нямала князёў параднілася між сабой. Літоўская знаць усё лягчэй знаходзіла агульны інтарэс, які яднаў яе. Апошні быў скіраваны на рабаўніча-захопніцкія паходы на нелітоўскія землі суседзяў, на кантроль за важнейшымі гандлёвымі шляхамі і рухам тавараў (Дзвіна і рускія землі), на адпор пагрозы з боку хрысціянскіх нямецкіх калоній.
Міндоўг засяроджвае ўладу ў сваіх руках. Калектыўнае кіраванне землямі Літвы пачало распадацца тады, калі Міндоўг стаў сеньёрам роду, і 22 верасня 1236 г. у Саўлескай бітве было разбіта войска Ордэна мечаносцаў і хрысціянскіх пілігрымаў. Пасля смерці старэйшага брата Даўспрунка прыблізна ў сярэдзіне 30-х гг. XIII ст. [3] частка Літоўскай зямлі адышла да ягоных няпоўнагадовых сыноў Таўцівіла і Эдзівіда ды дачкі. Пакуль Даўспрункавічы гадаваліся (каля 1235—1248 гг.), Міндоўг кіраваў Літоўскай зямлёй адзін. Ён развіваў энергічную вайскова-палітычную дзейнасць па-за межамі ўсяго краю. Скарыстаўшыся сваімі добрымі адносінамі з галіцка-валынскім князем Данілам Раманавічам, у ходзе рабаўнічых паходаў на польскія і варожыя Данілу рускія землі ўзбагачалася літоўская дружына, а разам з ёй багацеў і сам Міндоўг [4]. Найстарэйшы князь Літоўскай зямлі пачаў караць ятвягаў (найперш Паўночную Судовію) [5], а таксама Скаловію з Надровіяй. У 1241—1244 гг. з дапамогай вайсковай сілы ён падпарадкаваў значны рамесны і міжнародны гандлёвы цэнтр Наваградак разам з іншымі рускімі гарадамі левабярэжных прытокаў вярхоўя Нёмана — Горадняй, Ваўкавыскам, Слонімам, Здзітавам [6]. Усталяваліся шчыльныя асабістыя сувязі Міндоўга з жамойцкімі князямі Эрдзівілам (?) i Выкінтам. Маршрут паходу дружыны Міндоўга на куршскі замак Амботэн у канцы 1244 — пачатку 1245 г. праходзіў праз Жамойць. Гэтыя палітычныя памкненні ў Карсовіі літоўскі князь, магчыма, нават узгадняў шляхам патаемных дамоў з паморскім князем Свентаполкам, які падтрымаў паўстанне прусаў супраць Нямецкага ордэна [7]. Верагодныя кароткачасовыя кантакты з паморскім князем адлюстроўваюць маштабы дзейнасці і інтарэсаў літоўскага князя па-за межамі краю. Растучы аўтарытэт, уплыў і магутнасць Міндоўга распаўсюджвалі ягоную ўладу не толькі на землі Літвы, але і на іншыя этнічна літоўскія землі. Старадаўні звычай, які прасочваецца ў гістарычных крыніцах першых дзесяцігоддзяў XIII ст., і часткова ўмовы, якія Міндоўг ужо дыктаваў асабіста, патрабавалі ад іншых князёў паслухмянасці старэйшаму князю Літоўскай зямлі.
Багі не заўсёды былі схільныя да самаабранага Міндоўга. Пасля Саўлескай катастрофы ён не здолеў выгнаць з Карсовіі Лівонскі ордэн, які быў адноўлены намаганнямі папы, пакінуў прусаў змагацца адных. Магчымасці літоўскага князя для зацвярджэння ў Ятвягіі ў 1246—1248 гг. сур’ёзна абмяжоўвала экспансія галіцка-валынскіх, мазавецкіх і куяўскіх князёў у гэтым краі [8]. Падпарадкаванне Наваградка непасрэдным чынам закранала інтарэсы галіцка-валынскіх князёў. Небяспечныя праціўнікі адзінаўладдзя Міндоўга, якое ператваралася ў манархічнае, адшукаліся і зусім побач — сярод родзічаў. Іх падтрымаў магутны галіцка-валынскі ўладар Даніла. Дасягнулых паўналецця Даўспрункавічаў не задавальняў стан рэчаў ва ўладаннях, якія належалі ім. Яны больш не слухаліся свайго дзядзькі і імкнуліся аднавіць заверанае іх родам становішча ў Літве: сярод князёў Літоўскай зямлі выспявала сварка. Цяжка раскрыць матывы паводзін удзельнікаў сваркі, аднак ход далейшых падзеяў сведчыць, што Міндоўг вырашыў з дапамогай вайсковай сілы зацвердзіць сваю ўладу ва ўсёй Літве, і што яму перашкаджалі пляменнікі Таўцівіл і Эдзівід з іншым іхным дзядзькам — жамойцкім князем Выкінтам. Не менш небяспечным стала сваяцтва пляменнікаў з Данілам. Імкнучыся да пэўнай карысці для сябе, Міндоўг адзін час, магчыма, і ўхваляў выдачу замуж Даўспрункавічанкі за Галіча [9], аднак ён не мог не прадугледзець, што сваяк ягоных супернікаў падчас канфлікту за ўладу ў першую чаргу падтрымае сваіх новых сваякоў.
Зацвярджэнне Міндоўга. Больш ці менш самастойныя князі і высакародная знаць выклікалі небяспеку для Міндоўга. У выніку ўжыванага ціску або нават прымусу пры зацвяржэнні сваёй улады ва ўсёй Літве Міндоўг і ягоныя васалы дачакаліся супраціву. Канфлікты пачалі разгортвацца па асабліва небяспечным шляху, калі ворагі ўлады звярнуліся па дапамогу да братоў Лівонскага ордэна. У Рызе Міндоўг лічыўся лютым ворагам хрысціянаў. Прыблізна ў 1246 г. распачалася барацьба знаці ў Паўночнай Літве (паміж Упіцкай і Нальшчанскімі землямі). Там з пляменнікам Міндоўга Лыгвенам пасварыліся браты Дуч, Гінейка і Мілгерын, якія пазней з лёгкасцю дамагліся падтрымкі лівонскіх братоў [10].
Літоўскі князь Міндоўг першы распачаў адкрытую вайну за найвышэйшую ўладу на літоўскіх землях. У 1248 г. ён накіраваў Таўцівіла, Эдзівіда і іхнага дзядзьку Выкінта ваяваць на Русь ля Смаленску. Сам авалодаў у Літве іхнымі землямі, дварамі, замкамі — усёй рухомай і нерухомай маёмасцю, і выслаў сваіх ваяроў, каб яны забілі пляменнікаў разам з іхным дзядзькам. Тыя выратаваліся ў свайго сваяка, галіцка-валынскага князя Данілы. Апошні адхіліў просьбу Міндоўга не апекавацца Даўспрункавічамі і сабраў разам з Выкінтам значныя аб’яднаныя сілы для вайны з Літвой. Побач з дружынамі Выкінта і Таўцівіла супраць Міндоўга паўстала Паўночна-Заходняя Жамойць і ятвягі. Ваяўнічасць часткі гэтых сілаў заахвочвалі багатыя падарункі Данілы, дастаўленыя Выкінтам. Сам Даніла загадаў свайму войску напасці на Наваградак, Слонім, Ваўкавыск, Здзітаў, якія знаходзіліся пад уладай Міндоўга. Неўзабаве ўзмоцненыя куманскімі ваярамі русіны пад кіраўніцтвам Таўцівіла ўжо вялі наступ у Літве. Саюзнікі ўгаварылі братоў Лівонскага ордэна дапамагчы Таўцівілу. Апошні, як кандыдат на літоўскі прастол, які заручыўся падтрымкай кааліцыйных сілаў, у 1250 г. прыняў у Рызе ад біскупа Мікалая хрост і стаў леннікам біскупа [11]. Магістр Лівонскага ордэна Андрэас Сцірланд у сэрцы не мусіў быць задаволены згодай біскупа і Таўцівіла, бо ўвесь цяжар вайны з Міндоўгам клаўся на Ордэн, і, апрача ўсяго гэтага, браты неахвотна прынялі пасярэдніка Данілы — Выкінта, паводле Галіцка-Валынскага летапісу, «толькі дзеля цябе (Даніла. — A. Д.) заключым мір мы з Выкінтам» [12], — бо, як мяркуецца, ён быў правадыром жамойцкіх ваяроў, што перамаглі ў Саўлескай бітве.
Хрост Міндоўга. Міндоўг сур’ёзна паставіўся да небяспекі, якая пагражала ягонай уладзе. Трэба меркаваць, што ён прыслухаўся да парад групоўкі літоўскай знаці, якая прыхільна ставілася да хрысціянства, каб памірыцца з Рыгай і ахрысціцца. Па-майстэрску скарыстаўшыся напружаннем сярод вышэйшага кіраўніцтва Лівоніі, Міндоўг у другой палове 1250 г. дамовіўся наконт усіх важных для яго спраў з магістрам Ордэна Андрэасам Сцірландам, які сам напрасіўся ў госці. Яны абмеркавалі найважнейшыя для абодвух бакоў праблемы. Міндоўг пагадзіўся ахрысціцца і пры пасярэдніцтве магістра атрымаць ад Святога Айца каралеўскую карону як ганаровы знак найвышэйшай улады ў Літве. Літоўскі князь паабяцаў Ордэну разлічыцца дараваннем зямель і сваёй каралеўскай ласкай ды прыхільнасцю [13].
У першай палове 1251 г. Міндоўг прыняў хрост разам з падуладнымі яму літоўцамі-паганцамі і накіраваў свайго пасла ў пасольстве Ордэна Парбуса з Неры да папы Інакенція IV. 15—17 ліпеня 1251 г. серыяй бул Святы Айцец ухваліў усе просьбы Міндоўга. Маёмасць і падуладны край новаахрышчанага князя былі ператвораны ў лен прастола Св. Пятра (г. зн. ва ўласнасць папы), валоданне якім атрымаў Міндоўг і ягоная сям’я (жонка з дзецьмі). Іншай булай 17 ліпеня таго самага года Інакенцій IV падвысіў свой лен да каралеўства i ўпаўнаважыў кульмскага біскупа Гайдэнрайха каранаваць яго каралём Міндоўга. Гэтаму ж біскупу Інакенцій IV загадаў прызначыць біскупа Літвы і абавязаць Міндоўга вылучыць зямлю на будаўніцтва кафедральнага касцёла для біскупа. У булах да кульмскага і ўсіх лівонскіх біскупаў нагадвалася, каб яны не перашкаджалі Міндоўгу дзеля славы Госпада «вырываць» землі з рук суседніх паганцаў і далучаць іх да Літвы — лена Апостальскага прастолу [14]. Гэтак будучы кароль Літвы Міндоўг уступіў у шэрагі распаўсюднікаў веры Хрыстовай і зрабіўся канкурэнтам нямецкай хрысціянскай місіі ў балтыйскім паганскім рэгіёне. Літва афіцыйна стала еўрапейскай хрысціянскай дзяржавай.
Аднак каранацыя, прызначэнне біскупа і будаўніцтва кафедры былі адкладзены на некалькі гадоў. Лагер праціўнікаў Міндоўга ўсё яшчэ працягваў барацьбу. Застаўшыся толькі пры падтрымцы рыжскага біскупа, хрысціянін Таўцівіл збег да свайго дзядзькі Выкінта ў Жамойць, дзе засяродзіліся ворагі Міндоўга: жамойты Выкінта, ятвягі і ваяры Данілы з куманамі (полаўцамі). Абодва лагеры яшчэ ваявалі, аднак Міндоўг пры дапамозе сіл братоў Лівонскага ордэна перамог у 1252 г. Таўцівіл з Эдзівідам адступілі да сваяка Данілы ў Галіч, Выкінт загінуў, а варожую знаць Паўночна-Заходняй Жамойці Міндоўг падкупіў багатымі падарункамі. Ятвягі адступілі разам з Таўцівілам і здавацца Міндоўгу не збіраліся [15].
Галіцка-валынскаму князю Данілу прыйшлося адмовіцца ад свайго плану скінуць Міндоўга з літоўскага трона — ён уцягнуўся ў барацьбу ў Маравіі і Сілезіі. Наўрад ці ў гэтым выпадку мы можам гаварыць пра ўмяшанне Святога Айца, з якім ён вёў перамовы наконт царкоўнай уніі: у 1246 г., ратуючыся ад татарскай пагрозы, Даніла дамогся прыхільнасці папы, калі паабяцаў зрабіць сваю праваслаўную царкву падуладнай прастолу Св. Пятра. Даніла адхіліў прапанову Міндоўга памірыцца і парадніцца з ім у 1252 г. Аднак ён адышоў ад літоўскіх спраў з іншых прычынаў: летам 1253 г. разам з венгерскім каралём і польскімі князямі ён увязаўся ў барацьбу за спадчыну Аўстрыйскага герцагства [16], набліжаліся да заканчэння перамовы з папам наконт уніі паміж Галіцка-Валынскай і Рымскай цэрквамі, што павінна была замацаваць каралеўская карона, прапанаваная Данілу [17]. Даніла не спяшаўся каранавацца, бо пажадаў ад папы, каб той дапамог яму абараніцца ад татараў, якія выклікалі для ягонай улады несумнеўна большую пагрозу, чым Літва Міндоўга.
Літоўскае каралеўства. Між тым, Міндоўг зацвердзіў сваю ўладу ва ўсёй Літве і 6 ліпеня 1253 г. падрыхтаваўся да ўрачыстай каранацыі [18]. Кульмскі біскуп Гайдэнрайх увянчаў яго разам з жонкай Мартай каралёўскімі каронамі, якія былі выраблены рыжскімі рамеснікамі і дастаўлены магістрам Лівонскага ордэна Андрэасам Сцірландам. Дзея адбывалася ў цяпер невядомай мясцовасці, напэўна, у якім-небудзь замку Міндоўга. Гэта не была Вільня з пабудаванай тут мураванай катэдрай — пра гэта няма ніякіх дакладных звестак, — або Наваградак, указаны ў вельмі позніх гістарычных крыніцах. У гонар каранацыі кароль шчодра разлічыўся са сваімі сябрамі ў Лівоніі. Ордэну была запісана частка зямель Паўднёвай Жамойці і Дайновы (ятвягаў), Надровія, рыжскім месцічам і купцам быў выдадзены прывілей на свабодны гандаль у Літве. У гэты час кароль Міндоўг пачаў прыкладаць намаганні, каб заснаваць хрысціянскае біскупства ў Літве з самастойным біскупам [19]. У якасці кандыдата быў абраны святар Лівонскага ордэна Хрысціян, які рыхтаваў караля да хросту і, трэба меркаваць, ахрысціў яго. Праз год Хрысціян кансэкраваны апекуном Літоўскага біскупства і даў прысягу на вернасць папу [20], хоць рыжскі арцыбіскуп Альберт Свербер і меў намер далучыць новае біскупства да Рыжскага касцёлу — нават сам прыняў прысягу на вернасць ад біскупа Хрысціяна. Кароль адарыў біскупа землямі ў Жамойці.
У 1253 г. ва Усходняй Еўропе з’явілася літоўскае хрысціянскае каралеўства. Позняй восенню ў якасці рускага караля каронай, прысланай папам, у Дарагічыне каранаваўся галіцка-валынскі князь Даніла. Польскія князі паабяцалі яму дапамогу супраць татараў, таму русін вырашыў падпарадкавацца ўладзе папы з усёй сваёй царквой [21]. Інакенцій IV напрыканцы свайго жыцця павінен быў радавацца: у Цэнтральна-Усходняй Еўропе замест зямель лютых паганцаў з’явіліся хрысціянскія каралеўствы або краіны на чале з ордэнам манахаў-ваяроў, праваслаўныя адступнікі ўжо знайшлі дарогу дамоў ва ўлонне Рымскага касцёлу, уплыў рымскага караля і імператара быў абмежаваны, нарэшце — хрысціяне супольнымі намаганнямі маглі стрымаць небяспечных татараў. Пры такім раскладзе еўрапейскай палітычнай кан’юнктуры Міндоўг і Даніла ў 1254 г. памірыліся [22]. Больш саступак зрабіла Літва. Міндоўг перадаў сыну Данілы — Раману — найважнейшы горад рускіх зямель у вярхоўях Нёмана — Наваградак, застаючыся пры гэтым суверэнам усёй тэрыторыі. Ён выслаў свайго сына Войшалка да Данілы ў Холм. Абгрунтаваным з’яўляецца меркаванне наконт таго, што Міндоўгавіч стаў закладнікам. Апрача таго, Міндоўг выдаў замуж дачку за іншага сына Данілы — Шварна. Каралю заставалася прымірыцца з іншай умовай міру — прызнаць Таўцівіла полацкім князем (гораду, які знаходзіўся пад уплывам Літвы і размяшчаўся на гандлёвым шляху па Дзвіне). У гэтым выпадку можна сцвярджаць, што ў кулуарах прымірэння дзейнічаў рыжскі арцыбіскуп Альберт Свербер і нават меліся на ўвазе больш шырокія інтарэсы, чым мог дыктаваць Лівонскі ордэн — інтарэсы ўсяго Нямецкага ордэна. Сябра Міндоўга Андрэас Сцірланд, які выклікаў незадавальненне сярод братоў, ужо быў пазбаўлены паўнамоцтваў [23], таму кароль страціў інструмент сваёй палітыкі ў Лівоніі і не змог стрымаць націску.
Заціснутымі паміж уладаннямі двух каралёў і неверагодна ўзмацнелым Нямецкім ордэнам у гэтым рэгіёне Усходняй Еўропы засталіся два апошнія паганскія астравы — Ятвягія (альбо Дайнова) і Жамойць. Нямецкі ордэн імкнуўся зацвердзіцца на большай частцы ятвяжскіх зямель. Паводле складзенага восенню 1254 г. у Рацёнжы дагавору паміж магістрам Нямецкага ордэна, першым рускім каралём Данілам і мазавецкім князем Земавітам, два апошнія атрымалі траціну ятвяжскіх зямель (альбо па шостай частцы Данілу і Земавіту), усё астатняе, трэба меркаваць, павінна было адысці да Ордэна. З надыходам зімы русіны, мазаўшане і ваяры кракаўскага князя Баляслава Набожнага арганізавалі вялікі паход на паўднёвыя землі ятвягаў. Ятвягі здаліся і пагадзіліся выплачваць Данілу даніну, дазволілі русінам пабудаваць на сваіх землях замак. У гэтым пераможным паходзе ўдзельнічаў намеснік Наваградка (што належаў каралю Міндоўгу) Раман з наваградцамі. Яны — прысланыя з Літоўскага каралеўства ваяры. Нямецкі ордэн не мог адразу ўзяцца за ятвягаў, бо пакараў Самбію, пазней — жамойтаў, аднак свае правы ўсё ж пільна абараняў. Кіраўніцтва Ордэна разабралася з прэтэнзіямі куяўскага князя Казіміра і пераняло ўсе фармальныя правы караля Міндоўга на ятвяжскія землі — 7 жніўня 1259 г. ён яшчэ раз пацвердзіў прыналежнасць усёй Дайновы з іншымі землямі за Нямецкім ордэнам у Лівоніі, пакідаючы сабе некалькі тэрыторый (напэўна, побач з Літвой, на левым беразе Нёмана) [24].
Правы на хрышчэнне Жамойці кароль саступіў Лівонскаму ордэну. За некалькі этапаў увесь край быў падараваны Нямецкаму ордэну ў Лівоніі (1253, 1257 i 1259 гг.) і біскупу Літвы (1254 г.) [25]. Магістру Лівоніі не хапіла сіл заваяваць жамойтаў, і з 1258 г. яму на дапамогу прыйшоў Нямецкі ордэн. Падтрымкі ад Літвы Ордэн не дачакаўся. Міндоўгу было нават зручна ўзняць жамойтаў супраць Лівоніі, бо сам ён пазбягаў цяжкой вайны за зацвярджэнне каралеўскага суверэнітэту ў краіне: жамойты не ўхвалілі хросту Міндоўга і ягонага сяброўства з Лівоніяй. Выкарыстоўваючы супраціў жамойтаў, Міндоўг паспяхова вымусіў Ордэн загразнуць тут [26]. Між тым, бароны караля (найперш, пляменнік Транята) падтрымлівалі сувязі з жамойтамі (напрыклад, гандлявалі і, напэўна, патаемна дапамагалі і натхнялі на барацьбу).
Усю сваю энергію хрысціянскага місіянера кароль Міндоўг cкіраваў на навяртанне зямель Русі ў каталіцтва. У 1255 г. рыхтуецца вялікі паход праз Вазвягль на Кіеў. У гэтым годзе Міндоўг заручыўся ад папы Аляксандра IV булай, датаванай 6 сакавіка, якая давала яму права далучаць пад сваю ўладу заваяваныя рускія землі, каб, стаўшы іхным уладаром, на суседніх землях паганцаў і нягоднікаў хутчэй перамагала вера Хрыстова. Міндоўг замахнуўся нават на татараў. Разам з ім у паходзе ўдзельнічаў рускі кароль Даніла. Паход для літоўцаў скончыўся катастрофай [27]. На Кіеў нават не рушылі. Літоўцы спазняліся, таму русіны рана занялі Вазвягль і разрабавалі яго. Не знайшоўшы здабычы, літоўцы пачалі рабаваць Валынь і былі разгромлены. Загінуў ваеначальнік Міндоўга Хвал і адборныя літоўскія ваяры. Параза адняла ў караля Міндоўга магчымасці місіянерства. Астыла ягонае сяброўства з Данілам. З іншага боку, татарам давялося больш сур’ёзна ацэньваць сілы, якія пры падтрымцы папы маглі выставіць супраць іх два ўсходнееўрапейскія каралі.
Не было спакою для Міндоўга і ў сваім каралеўстве. Дзеля супраціву паганцаў хрысціянізацыя адбывалася марудна, пласт баронаў караля, якія перайшлі ў веру Хрыстову, папаўняўся павольна. Папа Аляксандр IV у буле ад 7 сакавіка 1255 г. прасіў Міндоўга абараніць свайго біскупа ад нападаў паганцаў, сярод якіх меліся нават падданыя караля [28]. У тым самым годзе літоўскі біскуп Хрысціян атрымаў дазвол праводзіць імшу і спавядаць у краях Лівоніі, Прусіі і Нямеччыны, якія межавалі з ягоным біскупствам [29], г. зн. Хрысціян адступаў з Літвы. Пад бокам у караля з’явілася і мацнела групоўка новай знаці і родзічаў караля. Як і жамойты, яны не ўхвалялі міру з Лівоніяй i падатлівасці караля Міндоўга, яны ўяўлялі гаспадара Літвы як бязлітаснага ворага Ордэна і ўладара суседніх балцкіх плямён, найперш — Лівоніі і Дайновы. Асабліва сярод іх вылучаўся пляменнік Транята, які падтрымліваў сувязі з жамойтамі і, апрача таго, быў здольны военачальнік [30]. Блізкімі да яго рабіліся нальшчанскі князь Даўмонт, сваяк караля, і стары праціўнік караля Таўцівіл, полацкі князь. Кароль Міндоўг не быў сляпы, ён стараўся ўмацаваць сваю ўладу і знайсці для сябе падтрымку. Міндоўг абвясціў свайго спадчынніка: у сакавіку 1255 г. папа дазволіў яму аднаго з сваіх сыноў — не Войшалка — каранаваць другім каралём Літвы [31]. Пасля паразы пры Вазвяглі, імкнучыся задушыць незадаволенасць, што нарастала ў краі, Міндоўг усё больш абапіраўся на братоў Лівонскага ордэна: некаторыя з іх атабарыліся ў замках (дварах) Літвы. За дапамогу ў барацьбе з ворагамі каралеўства і веры ў кастрычніку 1255 г. ён падараваў Ордэну частку падуладнай Літве Селы [32]. Каралеўству, ускраіны якога былі абрэзаны стомленым ад унутраных і знешніх праблем каралём Міндоўгам, заставалася ўчапіцца на поўначы — за раку Швянтойю, на поўдні — за Нёман. Дайнова і Жамойць былі страчаныя, у Наваградку кіраваў галічанін Раман, у Полацку — Таўцівіл. Знаць і просты люд раздражняла нямецкае акружэнне Міндоўга, ад якога кароль залежаў усё больш і больш. У 1257 г. ён ізноў падарыў частку Жамойці ва ўласнасць Лівонскаму ордэну за тое, што, як пішацца ў данацыі, той дапамог каралю мячом, даў ваяроў супраць асабістых ворагаў і ворагаў ягоных спадчыннікаў і веры [33]. Стан Міндоўга станавіўся ўсё больш складаным, ён пасіўна назіраў за падзеямі, якія адбываліся вакол яго, — кароль вычарпаў сябе як стратэг і палітык.
Таму ўсё часцей працу, якая была ягоным абавязкам, паспяхова выконвалі іншыя, заграбаючы сабе ўсю славу. У 1258—1259 гг. на Літву абрынуліся татары на чале з Бурундаем. Яны ўжо гаспадарылі ў Галіцка-Валынскім княстве, таму адтуль узялі з сабой рускае войска. Ваенныя дзеянні вяліся на землях Літвы і Нальшчанаў. Літоўскае каралеўства выстаяла. Кароль нават не ўмешваўся ў вайсковыя дзеянні, ён здолеў на некаторы час схавацца у замках (магчыма, таму Бурундай пазней загадаў зруйнаваць умацаванні ўсіх галіцка-валынскіх замкаў). Абарону ўзначаліў пляменнік Таўцівіл і Войшалк, які збег з-пад апекі Данілы шляхам падману і схапіў у няволю наваградскага князя Рамана [34]. Татары дасягнулі сваёй мэты: канчаткова пасварылі абодвух каралёў рэгіёну. Асабліва пацярпеў Даніла, край якога зазнаў вялікія матэрыяльныя і вайсковыя страты, а сам кароль хаваўся ў Венгрыі. Міндоўг захаваў каралеўскую ўладу, аднак ягоныя праціўнікі пасля адбіцця татараў пачалі ўзмацняцца. Ім заставалася дачакацца нагоды і зручных абставінаў, каб кінуць яму выклік. Войшалк не збіраўся ўступаць у шэрагі прыхільнікаў бацькі. Стаўшы яшчэ ў Данілы праваслаўным, ён атабарыўся ў кляштары паміж Наваградкам і Літвой і замкнуўся ад гэтага грахоўнага свету [35].
Адрачэнне Міндоўга ад хрысціянства. Пасля вайны з Бурундаем Міндоўг не змяніў сваёй палітыкі, ён цвёрда прытрымліваўся міру з Лівонскім ордэнам. З іншага боку, побач з ягонай дзяржавай адбываліся драматычныя змены. Адваяваць занятыя татарамі галіцка-валынскія землі (разам з прадугледжанай па Рацёнжскім дагаворы шостай часткай ятвяжскіх зямель) у 1260 г. імкнуўся Нямецкі ордэн, які заручыўся дазволам папы [36]. Разам з Лівоніяй ён рыхтаваўся да вялікага паходу на Жамойць. 13 ліпеня 1260 г. паход скончыўся перамогай жамойтаў у Заходняй Карсовіі ля возера Дурбе. У верасні супраць Нямецкага ордэна паўсталі амаль усе прускія плямёны [37]. У гэтых умовах вырасла незадаволенасць пасіўнасцю Літвы сярод баронаў Міндоўга і, відаць, ва ўсёй знаці. Разам з тым мацнеў уплыў Траняты, бо, напэўна, ён адзін з нямногіх меў права і прывілей наўпрост размаўляць з каралём і падтрымліваў сувязі з жамойтамі. Інфарматары братоў Лівонскага ордэна пры двары караля дасылалі магістру трывожныя звесткі пра дзейнасць пляменніка Міндоўга, яго магчымасці і намеры, пра што Лівонская рыфмаваная хроніка пазней паведамляла: «Быў іншы літовец, які патаемна яму зайздросціў і столькі сама меў сяброў, а таксама па багацці быў роўны Міндоўгу» [38].
Летам 1261 г. Транята прывёў да Міндоўга паслоў жамойтаў, што перамаглі ў бітве на Дурбе. Праз Траняту яны заклікалі караля прыпыніць мір з хрысціянамі, абвясціць ім вайну і вярнуць да сваёй улады жамойтаў. Яны запэўнівалі, што латышы і лівы таксама гатовыя здацца на ягоную міласць і вярнуцца ў паганства [39]. Можна меркаваць, што з Транятам і жамойтамі пагаджаліся ўплывовыя бароны Міндоўга. З іншага боку, ён паспытаў немалы ціск з боку прахрысціянскай групоўкі, якую прадстаўляла каралева Марта, якая зняважліва параўнала Траняту з малпай [40]. Усё ж Міндоўг адышоў ад хрысціянства і распачаў вайну з Лівоніяй. У Літве былі схоплены ўсе хрысціяне — мясцовыя і святары або манахі з Лівоніі. Частка з іх была забітая. Транята набыў яшчэ больш рэальнай улады — ён загадваў вайсковай і цесна звязанай з ёй замежнай палітыкай Міндоўга [41]. Разам з каралём ён склаў мір з ноўгарадскім князем Аляксандрам Неўскім, дамовіўся пра аб’яднаны паход на Лівонію: у 1261 г. Міндоўг з Транятам напалі на Цэсіс (Кесь), а ў 1262 г. Таўцівіл з ноўгарадцамі ўдзельнічаў у паходзе на Тарту (Юр’еў), летам 1263 г. Таўцівіл разбіў сілы лівонцаў пры Даўгаўгрыве. Актывізаваўся і сам Міндоўг, распачаўшы наступ на галіцка-валынскага князя, які пачаў адыходзіць пасля татарскага нашэсця [42]. Вялікае войска пад кіраўніцтвам Траняты ў чэрвені 1262 г. уварвалася ў Павісленне (Мазовію, Кульм і Памезанію), найбольш спусташаючы саюзніцу Нямецкага ордэна — Мазовію [43]. Літва вярнула пад свой уплыў частку Дайновы.
Забойства Міндоўга. Гэты поспех не радаваў караля Міндоўга. Яго раздражняў недахоп падтрымкі плямёнаў Лівоніі, якую абяцаў Транята з жамойтамі, непаслядоўнасць саюзніка — князя Ноўгарадскай зямлі Аляксандра Неўскага. З іншага боку, ён паводзіў сябе пасіўна — паводле яго самаго, «няхай будзе тое, што наканавана, парадаў Траняты і жамойтаў буду прытрымлівацца» [44]. Транята робіцца першым князем у Літве, аднак стаць яе ўладаром ніякіх магчымасцяў у яго не было, бо кароль меў сыноў: Рукля, Рупека, Герстука і нават Войшалка. Недавер паміж Міндоўгам і Транятам быў рэальны. Гістарычныя крыніцы суседзяў сведчаць, што Транята вырашыўся на змову — з дапамогай сілы адняць уладу ад Міндоўга і ягоных сыноў. Хутка з’явіўся суўдзельнік — Даўмонт, князь нальшчанскі. Яго, свайго сваяка, кароль смяротна пакрыўдзіў у 1262 г., калі запрасіў жонку Даўмонта аплакаць нябожчыцу каралеву Марту. Міндоўг паведаміў пра волю Марты, быццам яна павінна застацца выхоўваць іхных дзяцей, і пазней узяў яе сабе ў жонкі [45]. Добра ведаючы, якія напружаныя дачыненні былі паміж каралём і Транятам, Даўмонт падрыхтаваў з апошнім змову. Нагоды яны чакалі год. Восенню 1263 г. кароль накіраваў сваіх ваяроў і Даўмонта ваяваць на Бранск. Транята накіраваўся ў Жамойць. Відаць, Міндоўг не меў больш надзейных ваяроў з аховы. Даўмонт пакінуў войска, нагнаў Міндоўга і забіў яго разам з сынамі [46]. Каб пазбегнуць падобнага лёсу, Войшалк збег з свайго кляштара ў Пінск. Транята, які вярнуўся з Жамойці, завабіў Таўцівіла ў Літву прапановай падзяліць маёмасць Міндоўга і забіў яго. Зрабіў гэта першы, бо полацкі князь сам меў намер адправіць на той свет Траняту. Апошні стаў уладаром Літвы.
З літоўскай пераклаў Юры Унуковіч
1. Галицько-Волинський лiтопис // Дослiдження. Текст. Коментар (далей — ГВЛ). За ред. М. Ф. Котляра. Київ, 2002. С. 84; Gudavičius, E. 1219 metų sutarties dalyviai ir jų vaidmuo suvienijant Lietuvą // Lietuvos TSR Aukštųjų mokyklų darbai. Istorija. 1982. T. 22. P. 33—46; Gudavičius, E. Mindaugas. Vilnius, 1998. P. 111—122, 177—178.
2. ГВЛ. С. 84.
3. Gudavičius, E. 1219 metų sutarties dalyviai ir jų vaidmuo suvienijant Lietuvą. Р. 36—37.
4. Dubonis, A. Voluinietiškos Lietuvos užsienio politikos krypties formavimasis (iki Mindaugo mirties 1263 m.) // Lituanistica. 2005. № 4. Р. 2—3.
5. Dubonis, A. Yatvingians in the genesis of Lithuanian anti-teutonic orientation // Lithuanian Historical Studies. 2006. № 11. Р. 25—26.
6. Dubonis, A. Voluinietiškos Lietuvos užsienio politikos krypties formavimasis (iki Mindaugo mirties 1263 m.). Р. 5.
7. Gudavičius, E. Mindaugas. P. 206—207; Dubonis, A. Yatvingians in the genesis of Lithuanian anti-teutonic orientation. P. 23—24.
8. Тамсама. С. 24—27.
9. ГВЛ. С. 112: «… зане сестра бе ею (Таўцівіла і Эдзівіда, — А. Д.) за Даниломъ…».
10. Gudavičius, E. Lietuvos istorija. Vilnius, 1999. T. 1: Nuo seniausių laikų iki 1569 metų. P. 50—51.
11. Gudavičius, E. Mindaugas. P. 211—216.
12. ГВЛ. С. 112; Gudavičius, E. Mindaugas. P. 188.
13. Atskaņu hronika (далей — AH), no vidusaugšvācu val. atdzejojis V. Bisenieks; Ē. Mugurēviča priekšvвrds; Ē. Mugurēviča un K. Kļaviņa komentāri. Rīga, 1998. Рад. 3451—3576. Па-літоўску гл.: Eiliuotoji Livonijos kronika, išvertė P. Žadeikis; vertimа patikslino, suredagavo ir paaiškino R. Petrauskas // Mindaugo knyga: istorijos šaltiniai apie Lietuvos karalių, par. D. Antanavičius, D. Baronas, A. Dubonis ir R. Petrauskas. Vilnius, 2005. Рад. 3451—3576.
14. Mindaugo knyga. P. 63—67.
15. Gudavičius, E. Mindaugas. P. 217—236; Dubonis, A. Yatvingians in the genesis of Lithuanian anti-teutonic orientation. P. 26.
16. Gudavičius, E. Mindaugas. P. 237.
17. Флоря, Б. Н. Исследования по истории Церкви. Древнерусское и славянское средневековье. Москва, 2007. С. 199—203.
18. Gudavičius, E. Mindaugas. P. 237—240.
19. Mindaugo knyga. P. 68—77.
20. Тамсама. С. 74—76. Мазавецкі князь Земавіт разам з гнезненскім архібіскупам Пэлкам у той самы час выбралі і пасвяцілі ў біскупы Літвы польскага дамініканца Віта, але ён адмовіўся ад сваіх абавязкаў, і 1 сакавіка 1255 г. папа Аляксандр IV пацвердзіў гэта ў сваёй буле, гл.: Тамсама. С. 77; Szweda, A. Problem biskupa litewskiego Wita // Komunikaty Mazursko-Warmińskie. 2002. № 3 (237). S. 327—342.
21. ГВЛ. С. 116.
22. Gudavičius, E. Mindaugas. P. 241; Dubonis, A. Voluinietiškos Lietuvos užsienio politikos krypties formavimasis (iki Mindaugo mirties 1263 m.). P. 6—7.
23. Gudavičius, E. Mindaugas. P. 243.
24. Dubonis, A. Yatvingians in the genesis of Lithuanian anti-teutonic orientation. P. 27—30.
25. Mindaugo knyga. P. 69—70, 81—84.
26. Gudavičius, E. Mindaugas. P. 262—281.
27. ГВЛ. С. 120—121; Gudavičius, E. Mindaugas. P. 256—258.
28. Mindaugo knyga. P. 78—79.
29. Тамсама. P. 80—81.
30. Gudavičius, E. Mindaugas. P. 287.
31. Mindaugo knyga. P. 77—78.
32. Тамсама. С. 79—80.
33. Mindaugo knyga. P. 81.
34. ГВЛ. С. 122—123; Gudavičius, E. Mindaugas. P. 253—261.
35. ГВЛ. С. 127.
36. Gudavičius, E. Mindaugas. P. 261; Dubonis, A. Yatvingians in the genesis of Lithuanian anti-teutonic orientation. P. 30—31.
37. AH. Рад. 5583—5678; Petras Dusburgietis, Prūsijos žemės kronika, par. R. Batūra, vert. L. Valkūnas. Vilnius, 1985. P. 141—143; Gudavičius, E. Kas kovėsi Durbės mūšyje // Lietuvos TSR Aukštųjų mokyklų darbai. Istorija. 1987. T. 27. P. 3—21.
38. AH. Рад. 7124—7128.
39. Тамсама. Рад. 6334—6460; Gudavičius, E. Mindaugas. P. 286—289.
40. АН. Рад. 6560—6562.
41. АН. Рад. 6471—6515; Mindaugo knyga. P. 145—146; Gudavičius, E. Mindaugas. P. 293—298; Dubonis, A. Yatvingians in the genesis of Lithuanian anti-teutonic orientation. P. 31—32.
42. Dubonis, A. Voluinietiškos Lietuvos užsienio politikos krypties formavimasis (iki Mindaugo mirties 1263 m.). P. 9—10.
43. ГВЛ. С. 125—126.
44. АН. Рад. 6499—6586.
45. ГВЛ. С. 126—127.
46. Тамсама. С. 127; Gudavičius, E. Mindaugas. P. 303—306.
Артурас Дубоніс (Artūras Dubonis; нар. 23 ліпеня 1962 г.) — літоўскі гісторык і мэтрыкант; доктар гуманітарных навук. Працуе ў Інстытуце гісторыі АН Літвы. Сфэры навуковых інтарэсаў — гісторыя Літвы і літоўскага грамадзтва ХІІІ — першай паловы XVI стст., дасьледаваньне і выданьне крыніцаў гэтага пэрыяду. Апублікаваў Кнігi Мэтрыкі ВКЛ № 11, 15 (Vilnius, 1997, 2002). Аўтар манаграфіі «Lietuvos didžiojo kunigaikščio leičiai: iš Lietuvos ankstyvujų valstybinių struktūrų praeities» («Лейці» вялікага князя літоўскага: з гісторыі раньніх дзяржаўных структураў літоўскага грамадзтва»; Вільнюс, 1998).
15 студзеня 2010
Паслаць камэнтар
Каб атрымліваць інфармацыю пра новыя тэксты, што выстаўляюцца на arche.by, увядзіце свой э-адрас сюды
Каб даслаць ліст рэдактару ARCHE, упішыце тэкст і ўвядзіце свой э-адрас тутака.
Вышаградская летняя школа ў Кракаве
Дзень памяці Кастуся Каліноўскага ў Вільні
Серыя лекцый Уладзіміра Мацкевіча "Пра культуру і культурную палітыку" адменена
Усе абвесткі



Камэнтары(7)
старалітва:
18 студзеня 2010
Складна спявае Дубоніс, але ўсё ж такі ня сходзіцца.
1) Першае. Пачнем з таго, што Дубоніс, напісаўшы вялізны артыкул пра "Каралеўства Міндоўга" (т.б., трэба разумець пра першаснае Вялікае княства Літоўскае, каралём якога часова быў Міндоўг у 1253-1260 гг.) анідзе не паказаў межы гэтага гаспадарства. Я, напрыклад, з артыкула не зразумеў, дзе дакладна праходзілі межы таго "каралеўства Міндоўга", т.б. першаснага ВКЛ. Непадрыхтаванаму чытачу мусіць здавацца, што гэта прыблізна сённяшняя Летува (на гэта і разлічаны тэкст Дубоніса), але гэта далёка ня так.
Па-першае, усю Жамойць в.к. Міндоўг адпісаў Ордэну і біскупу. Што ўжо ставіць пытанне: наколькі гаспадарства Міндоўга было летувіскім у сённяшнім сэнсе. Па-другое, вынікае, што ў склад гаспадарства Міндоўга ад пачатку ўваходзіла Наваградскае княства з Слонімам, Ваўкавыскам і інш. (т.б. значная частка Заходняе Беларусі). Пазней вынікае, што да гаспадарства Міндоўга належаў і Полацак (наконта якога Дубоніс не робіць зацемак, калі ён увайшоў у склад ВКЛ, між тым як навукоўцамі гэты час акрэслены як дакладна шчэ ДА 1252 году (Новік, Марцуль), дакладней - да 1246 году (Данілевіч, Сагановіч).
Полацак у Дубоніса прадстаўлены як "горад, які знаходзіўся пад уплывам Літвы і размяшчаўся на гандлёвым шляху па Дзвіне". Вельмі прыемна было чуць такую характырыстыку ад навукоўцы. Відаць, Полацак тады быў знакаміты толькі тым, што ён быў "гандлёвым горадам" які "знаходзіўся пад уплывам Літвы". Відаць, такую характырыстыку Дубоніс лічыць вычарпальнай. Калі ж Полацак трапіў "пад уплыў Літвы", Дубоніс не ўдакладняе. Відаць, яго гэта не цікавіць. Такім чынам, з улікам прамоўленага, гаспадарства Міндоўга было ўтворана (мінімум, толькі тое што ведама дакладна) на землях: Віленшчына-Вількаміршчына-Наваградчына-Слонімшчына. (пакінем пакуль нават пытанне Полацку ў баку). Дыкжэ вось тут хочацца запытацца: ці можна такое гаспадарства, утворанае Міндоўгам на такіх землях, лічыць "летувісскім этнічным гаспадарствам", як робіцца скрозь у летувіскай "навуцы"?!... Зусім ужо не зразумела, чаму пры ўтварэнні першае "летувіскае" манархіі, пры стварэнні гаспадарства, якое (па думцы летувісаў) мусіць быць этнічнай летувіскай манархіяй, сапраўды першым буйным фэўдальным утварэннем "летувіскага народу" - Міндоўг чамусьці ўласнаю рукою адпісвае палову суаснае Летувы Ордэну? Чаму, я пытаюся, перад тым як утварыць "летувіскае гаспадарства", Міндоўг мусіў абавязкава "заваяваць" Наваградак? (дзе, дарэчы, была яго сталіца і дзе ён каранаваўся, як светчаць УСЕ крыніцы, насуперак Дубонісу: уласна літоўскі летапісны звод, спісы якога захаваліся ад 1420-х гадоў - усе літоўскія летапісы без вылучэння мянуюць першай сталіцай ВКЛ Наваградак!; старажытны літоўскі Бераставіцкі летапіс (гл.: Н. Улащик. Введение... с. 91), Кромэр, Мехавіта, Стрыйкоўскі і іншыя... Длугаш мянуе сталіцаю Міндоўга Наваградак!). ДЗЕ нікім ніколі не бачаныя звесткі крыніц аб "заваяванні" Міндоўгам Наваградка, ды фантастычныя домыслы аб "экспансыі" "этнічных" летувісаў на Полацак ды Друцак, не пацверджаныя АНІВОДНАЙ крыніцай??...
І зусім ужо не зразумела, чаму перад фармаваннем "летувіскае этнічнае" манархіі Міндоўг мусіў чамусьці прылучыць да сябе Наваградак. (шчэ не разглядаем нават пытання ўваходжання Полацку ў ВКЛ на пачатку стварэння). ЧАМУ Міндоўг ня мог стварыць "этнічнае летувіскае" манархіі БЕЗ Наваградку, а абавязкава мусіў яго "заваяваць"??...Чаму Міндоўг ня мог стварыць "этнічнае летувіскае" манархіі на землях уласна Летувы, а заміж гэтага адпісаў Ордэну ўсю Жамойць?? І ў той жа час стварыў значнаю часткаю свайго гаспадарства Наваградчыну і іншыя беларускія землі? Чаму ўсе літоўскія летапісныя зводы і іншыя крыніцы паказуюць сталіцаю Міндоўга і далейшаю сталіцаю ВКЛ цягам другой паловы 13 ст. Наваградак?
Чаму пры стварэнні "этнічнае летувіскае" манархіі ў яе склад уваходзяць Наваградак і Полацак, а Жамойць адпісана гаспадаром Ордэну??... Чаму ўсе асноўныя дзеянні насамрэч разгортваюцца на тэрыторыі Беларусі, пра што дарэчы ў Дубоніса ані слоўца (пра гэта размова ў наступным пункце), а Жамойць, як пэрыфэрыя, вылучаецца з складу "летувіскага" гаспадарства Міндоўга? Хіба на ўсе гэтыя пытанні дадуць рады адказаць летувісы, а перадусім Дубоніс??!
2) Сучасныя беларускія землі (перадусім Заходняе Беларусі) прадстаўлены ў Дубоніса ў выглядзе нейкае аморфнае пустое масы, дзе нічога не адбываецца, чыста пасыўнай, па якой гойсаюць заваёўнікі. Зацемім: у 1219 г. літоўскія князі (па Дубонісу, трэба разумець, вылучна з сучаснае Летувы) прыязджаюць дзеля замірэння ў галіцка-валынскія землі. Міндоўг ладзіць выправу на Вазвягль (Валынь), потым шчэ на валынскія землі ў 1262 г.; Даніла Галіцкі ладзіць з галіцка-валынскіх земляў выправы на “Літву” Міндоўга (па Дубонісу трэба разумець, на Летуву)... і г.д. Якія высновы робіць чытач? Так, правільна, чытач робіць высновы, што землі між Валынню і Летувой (Пінск, Слуцак, Ваўкавыск, Наваградак, Горадня), т.б. ўся Заходняя Беларусь тады – гэта нейкая пустая зямля, у якой, відаць ніхто і не жыве, якая нічога ня робіць ды па ёй адно гойсаюць заваёўнікі з аднаго боку ў іншы. Мы ня будзем спыняцца тут, каб сказаць, што наймя гэтая зямля звалася летапіснаю “Літвою” ў 12 стагоддзі, а таксама і ў 13-м, на што паказуе багата крыніц (у той час як заходняя і паўночная Летува нават “Літвою” тады не зваліся, а зваліся ўвесь час Жамойцю – няма аніводнае звесткі аб тым, што гэты ўчастак зваўся “Літвою” ў 12-13 ст.; між тым, шчэ ў 13 стагоддзі крыжакі менавалі Літвою Пабужжа, ля Берасця: паглядзеце па мапе – колькі ад Бугу да Летувы, нешта 200 км; і памысліце, якая зямля тады звалася Літвою). Мы скажам толькі, што Дубоніс, захапіўшыся сваім стварэннем “этнічнае летувіскае” манархіі ня кажа ані слоўца пра падзеі на Наваградчыне і ўвогуле ў Заходняй Беларусі, робячы яе нейкай нават не другараднай, а трэцяраднай калёніяй, васальнай зямлёй ня вартай аніякай увагі, хаця наймя гэтыя землі склалі аснову ВКЛ, у той час як “этнічная-прээтнічная” най-летувіская Жамойць была адпісана Міндоўгам Ордэну. Наймя ў Заходняй Беларусі адбываліся галоўныя падзеі, напрыклад, яўна тут Міндоўг гартаваў сваё вялізнае войска перад выправай на польскі Люблін у 1255 г. (паўднёвая Польшча; выправа не магла быць скіравана з тэрыторыі Летувы якая вельмі далёка і ўвогуле ў іншым баку), пра што гаворка будзе пазней.
3) Далей. Зноў такі пра пытанне “летувіскага” гаспадарства. Па Дубонісу (як і амаль ва ўсё сучаснай летувіскай гістарыяграфіі), шчэ да Міндоўга маўляў існуе нейкае “летувіскае” княства, дзяржава ці протадзяржава, прадстаўнікамі якой нібыта былі літоўскія князі з дамовы 1219 г. Усё было б вельмі гладка, калі б такая думка пацвярджалася, а не абвяргалася крыніцамі. Генрык Латыскі, які пісаў сваю кроніку ў Лівоніі напачатку 13 стагоддзя аніякага “летувіскага” княства ці гаспадарства ня ведае. Ён яго ў вочы не бачыў і не прыгадвае такога гаспадарства ані разу. Ён проста мянуе літвіноў “літвінамі” (Litowini) альбо Lettones і, праўда што, паказуе іх значнай сілай, але нічога ня кажа пра тое што ў іх у 1200-х - 1220-х гадох было “летувіскае” княства ці гаспадарства. Заміж гэтага Генрык частакроць кажа, што выправы літвіноў на Рыгу і на лівонскія крыжацкія замкі ачольвалі ніхто іншыя як полацкія князі і княжычы! Гэта полацкі князь Валодша і ягоны сын, намеснік у Герцыке Ўсевалад (1203-1216). Вось дарэчы і роля Полацку ў гісторыі летапіснае Літвы да стварэння ВКЛ, у прыватнасці ў першай палове 13 ст.! Натуральна, гэтага мы ня знойдзем у Дубоніса, а заміж гэтага мы даведаемся, што Полацак проста быў “гандлёвым цэнтрам” “пад уплывам Літвы”. Сапраўды, “вычарпальная” характырыстыка бацькі гарадоў беларускіх у сярэдзіне 13 ст.
Нават Баранаўскас прызнае, што дзеля частых выправаў на пачатку 13 ст. літвіном (т.б. у яго разуменні летувісам) “быў патрэбны інстытут княскае ўлады”. Якая ж гэта была княская ўлада, Баранаўскас не ўдакладніў, відаць паленаваўся зазірнуць у крыніцы, а абмежаваўся толькі такою прамоваю, палічыўшы, відаць што яна кажа нешта на карысць існавання ніколі нікім не бачанае і не чутае Генрыкам Латыскім нейкае “летувіскае дзяржавы/княства”. Але сучаснік падзей 1220-х гадоў піша, што ніхто іншы, як полацкі княжыч Усевалад, намеснік полацкага князя ў Герцыке, “почасту ачольваў выправы літвіноў, калі яны ішлі на рускія землі” (меліся на ўвазе выправы полацкіх войскаў і літвы на пскоўска-наўгародскія землі ў 1220-х гадох). Вось вам і адказ, якая “княская ўлада” гартавала літвіноў, жыхароў летапіснае Літвы ў першай палове 13 стагоддзя! Дарэчы, згаданы Ўсевалад быў зяцем літоўскага князя Даўгерда (па думцы Гудавічуса, бацькі Міндоўга), то бо быў жанаты з Даўгердавай дачкой. Якой веры была Даўгердава дачка – відаць, вялікая загадка для летувісаў. Як і, напэўна, загадка, што ж азначалі ўсе гэтыя полацка-літоўскія хаўрусы першае паловы 13 стагоддзя, і на што яны былі скіраваны. Тут мы натуральна пераходзім да наступнага пытання.
4) Мы ўжо паказалі, што прынамсі напэўна палову гаспадарства Міндоўга складалі беларускія землі Наваградчыны і іншых рэгіёнаў, што ўжо ставіць пад сумлеў “летувіскасць” гэтага гаспадарства. Скажам зараз наступнае. Напэўна, для Дубоніса не сакрэт, што дзяржаўны лад Вялікага княства Літоўскага ад самага пачатку яго існавання быў заснаваны на рускай адміністрацыйнай сыстэме, на рускім праве і іншых прынцыпах рускага дзаржавабудавання. А інакш і не магло быць, бо летапісная Літва да сярэдзіны 13 ст. была зусім не “этнічнаю Летувою” насуперак фантазіям Дубонісаў, а ўдзелам Полацкага гаспадарства, з змяшаным балцка- славянскім жыхарствам. Паглядзім на самую галоўную прыкмету новага гаспадарства (гаспадарства Міндоўга) – на форму назвы гаспадарства, ейную праўную форму: гэта “вялікае княства” (па-летувіску “дзідзішыс кунігайкштыс”, але гэта ня варта ўвагі, бо летувіскае мовы ўва ўсё дзяржаўнай дзейнасці ВКЛ за паўтысячагоддзя ягонага існавання не знайсці днём з агнём); дык вось “вялікае княства” – гэта, безумоўна, ўсходнеславянская (руская) форма гаспадарства, гэта неаспрэчна (гэта, дарэчы, цудоўна разумеў і пачынальнік антыбеларускае савецкае гістарыяграфіі ВКЛ У.Пашута, таму ў сваёй вялізнай працы ён ані слоўцам не абмовіўся аб тым, якім жа па форме гаспадарствам (графствам? герцагствам? султанатам? вялікім княствам?) было тое самае таямнічае “Літоўскае гаспадарства”, аб якім ён пісаў на 500 старонках). Ад сама пачатку ВКЛ (ужо ў Міндоўга) вядомы “баяры”, “цівуны” і г.д., то бо тыповыя ўсходнеславянскія дастаенствы ў ВКЛ. Напэўна, нават Дубоніс ня будзе спрачацца, што чыста ўсе дзяржаўныя тэрміны нават у летувіскай мове запазычаны з рускай мовы, як запазычаны ўсе назвы падаткаў, дзяржаўных служб ВКЛ і г.д., то бо чыста ўвесь лексікон знітаваны з кіраваннем дзяржавай. Напэўна ж, відавочна, што форма гаспадарства – “вялікае княства” – прынятая Міндоўгам, не была нейкай навіной, прыдуманай Міндоўгам, дый не была гэтая форма гаспадарства чымсьці новым і нечуваным для земляў Наваградку і Полацку (ды іншых беларускіх земляў), што ўвайшлі ў ВКЛ за Міндоўга. Як і не былі для беларусаў, напэўна, новымі ўсе дзяржаўныя тэрміны і ўся дзяржаўная сыстэма, на якой было пабудавана ВКЛ. Наадварот, трэба казаць аб тым, што гэта балцкая дынастыя Міндоўга прыняла ўсходнеславянскую сыстэму дзяржаўнага ладу, на якім было пабудавана ВКЛ. Скажам, што апрача ўласна літоўскіх летапісаў тытул Міндоўга – “вялікі князь літоўскі” – падаюць шчэ (сучасны тым часом) галіцка-валынскі і наваградскі летапісы.
Вось тут варта паставіць пытанне: а ці было ВКЛ тым самым “летувіскім гаспадарствам”, як гэта прамаўляюць Дубоніс і Ко.? І цікава, калі старажытная Літва да сярэдзіны 13 стагоддзя, як мы паказалі (і што адсутнічае ў Дубоніса), была ў шчыльных зносінах з Полацкам ды іншымі старажытнымі беларускімі княтсвамі, а пасля ўтварэння Міндоўгам ВКЛ мы бачым ВКЛ скрозь пабудаваным па ўсходнеславянскай сыстэме, з назвай “вялікае княства”, з “баярамі”, “цівунамі”, “старастамі” і г.д. – то натуральна, што ўвесь гэта дзяржаватворчы ўнёсак быў зроблены нікім іншым як тымі самымі ўсходнімі славянамі, якія ўвайшлі ў склад ВКЛ за Міндоўга, т.б. беларусамі. І зусім ужо незразумела – ЧАМУ ў такім выпадку можна казаць аб нейкай быццам “заваёве” літоўскімі князямі (Міндоўгам, Таўцівілам і іншымі) Наваградку, Полацку і іншых гарадоў, што ўвашлі ў склад ВКЛ за Міндоўга???!!... Навошта Міндоўгу і Таўцівілу было “заваёўваць” Наваградак ды Полацак, калі іхнія бацькі (Даўгерд) трымалі з тым Полацкам моцныя хаўрусы, жанілі сваіх дзяцей, ды, напэўна ж, справаваліся ў той самай летапіснай Літве па фэўдальным ладзе, блізкім, ці ідэнтычным полацкаму? ДЗЕ нікім ня бачаныя светчанні крыніц аб такой “заваёве”? Нават калі тэарэтычна дапусціць такую “заваёву” – што яна тлумачыць? Ці дае яна адказы на пытанні аб хадзе стварэння ВКЛ? Не, яна не дае такіх адказаў, прынамсі адказаў на карысць нейкае “летувіскае этнічнае экспансыі”, як хацелася б бачыць Дубонісу. Няўжо ня бачна, што прадстаўнікі знаці летапіснае Літвы як распачыналі ў сябе фэўдальны лад па полацкім узоры – гэтак і далей стваралі новае гаспадарства на грунце ўсходнеславянскае дзяржаўнае сыстэмы, ды, безумоўна, з дапамогай беларусаў, якія былі, поруч з Міндоўгам і Таўцівілам стваральнікамі ВКЛ, а ня шэрай масай, згодна з Дубонісам.
Паглядзім на аднаго з прадстаўнікоў “заваўнікаў” – князя Гердзеня ў Полацку ў 1264 г. Зацемім, што князь Гердзень – гэта не многа не мала стрыечны брат вялікага князя літоўскага Міндоўга, то бо прадстаўнік найвышшае княскае арыстакратыі маладога гаспадарства. Прачытаем ягоную грамату з 22 снежня 1264 году (натуральна, грамата пісана рускай мовай):
“Княз(ь) Гердень кланяетьс(я) всем темь, кто видить сую грамот(у), тие люд(и), што ныне живи суть, а темь, кто напосле приидуть, темь ведомо буди, как мир есмы створил(и) промежи местеря и с ратьманы рижьскыми, и с полочаны и видьбляны”... і гэтак далей. Звярнем увагу: грамата датавана: “Сию грамот(у) тогды нап(и)сана в Ризе, коли б(ог) был а/(1000) лет и с/(200) лет и з/(60) лет и д/(4) ле(т) по рожен(ьи) б(о)жии дни за три дни.” Грамата датавана ад Божага нараджэння 1264 годам, і “по рожэньі Божіі” (то бо па Ражстве) тры дні – то бо 22 снежня. Як бачым, Гердзень выконвае ў Полацку тыя самыя абавязкі, што й ранейшыя князі, піша грамату па-руску. Пра нейкае “паганства” Гердзеня таксама і гаворкі быць ня можа, бо грамата датавана хрысціянскімі датамі.
Як бачым, усё значна складаней, і ў той жа час прасцей, чым хацелася б бачыць Дубонісу. Адным словам, аніякага “летувіскага” гаспадарства, створанага Міндоўгам, мы ня бачым днём з агнём. Замест гэтага мы бачым беларускае гаспадарства, на чале якога стаяць князі балцкага паходжання. Тут тэмат для вельмі цікавага даследвання. Прынамсі, аніякай “летувіскай” манархіі, як прамаўляе Дубоніс, мы тут ня бачым. Гаспадарства было беларускім і наперадзе шчэ шмат тэматаў для вывучэння, якім чынам і ў моц якіх прычын і як канкрэтна яно стварылася – гэта вельмі цікавая тэма.
Адно што гаварыць пра нейкую “летувіскую экспансыю” увогуле не прыходзіцца. Навошта прыдумляць нейкую “заваёву” (не пацверджаную аніводнай крыніцай), калі бачна, што Міндоўг і Таўцівіл з’явіліся на стальцох Наваградку і Полацку з добрай волі жыхароў, ды ўтварылі Вялікае Княства па ўсходнеславянскім узоры?
5) Далей разгледзім некаторыя заганы Дубоніса, якія чыста ўжо ня лезуць у вароты навуковага даследвання.
а) Асаблівы дзякуй, натуральна, Дубонісу за “праваслаўных адступнікаў”, якія “ўжо знайшлі дарогу дамоў ва ўлонне Рымскага касцёлу”. Знаёмыя шавіністычныя выказванні ў духу найгоршае польскае прапаганды 18 ст. Ці не падпадае такое выказванне пад адпаведны артыкул КК аб “міжканфесійнай розні”?? Дзіўна, што такое прапускаюць у “навуковым” часопісе, ды яшчэ, як прамоўлена, скіраваным да беларускіх чытачоў з мэтай пазнаёміць іх з сучаснай летувіскай гістарычнай думкай.
б) Раздзел пра спробу хросту Жамойці – ўвогуле трызненне. Цікава, чаму “хрысціянскі місіянэр” Міндоўг не ўзяўся за хрост жамойтаў (“Падтрымкі ад Літвы Ордэн не дачакаўся.”), якія станавілі сабою “два апошнія паганскія астравы” (разам з Дайновай), а замест гэтага “хрысціянскі місіянэр” Міндоўг чамусьці пачаў “навяртанне зямель Русі ў каталіцтва” ?? Вось дзе дзіва нечуванае! Побач – два “паганскія астравы” ягоных “родзічаў”-жамойтаў (якіх ён не засаромеўся адпісаць Ордэну), а Міндоўг тым часам чамусьці замест іхняга хросту (што, здавалася б мусіла быць мэтай курыі) “усю сваю энэргію” скіроўвае на “навяртанне зямель Русі ў каталіцтва”! Дыкжэ якія мэты ставіла перад сабою тады насамрэч курыя?! І што насамрэч рабіў Міндоўг?
Дарэчы, “навяртанне” Міндоўгам “зямель Русі ў каталіцтва” ёсць прыдумкай самаго Дубоніса, ніякіх зямель Русі Міндоўг не навяртаў, гэта не пацвярджаецца аніякімі крыніцамі. Ён дазволіў стварыць Літоўскае дамініканскае біскупства ў Любчы (20 км ад Наваградку) – то праўда. Але варта паставіць пытанне: чаму гэтае каталіцкае біскупства было створана менавіта тут, пад Наваградкам, а, скажам, не ў глыбінях “паганскае” Літвы, якая, па Дубонісу, мусіла знаходзіцца недзе за Вількамірам? І якіх-такіх літвіноў мусіла навяртаць на лацінства гэтае самае Літоўскае біскупства ў 20 кілямэтрах ад Наваградку?? Дарэчы, праіснавала яно вельмі нядоўга, пра гэта гаворка ў наступным пункце.
в) Такой жа недарэчнай ёсць прамова Дубоніса пра нейкі быццам паход Міндоўга на Кіеў. “Міндоўг замахнуўся нават на татараў” – гэта што?! Палёт творчае думкі Дубоніса? Ці назва ягонай новай дысэртацыі?!
Гэтая выправа, так хлусліва паказаная Дубонісам, скончылася насамрэч тым, што літвіны цягнулі ў валынскія землі, паваяваўшы іх, і насамрэч спынілі выправу Данілы Галіцкага на Кіеў. Вось што адбывалася насамрэч.
г) цалкам хлусліва і ўвогуле мыльна паказаны пэрыяд ад 1255 г. да смерці Міндоўга. Тут трэба апрычона сказаць вось што. Летувісы ўвесь час намагаюцца працягнуцб час каралявання Мндоўга і ягонага каталіцтва, паказуючы яго больш “каталіцкім” гаспадаром, з-за чаго яны ўжо зайшлі ў 1261 год, цвердзячы, што Міндоўг не ўдзельнічаў у прускіх выправах 1260 г., што ёсць сведамай хлуснёй насуперак усім крыніцам.
Насамрэч адбывалася наступнае. УСЕ крыніцы па гэтым пэрыядзе (літоўскі летапісны звод, Стрыйкоўскі (!), Длугаш, Кромэр – усе асноўныя) паказуюць, што Міндоўг АДЫЙШОЎ АД ЛАЦІНСТВА ў 1255 годзе. Гэта натуральна пацвярджаецца папскай булай з жніўня 1255 году, аб абвяшчэнні крыжовае выправы супраць Міндоўга за тое што ён разрабаваў полські горад Люблін. (пра разрабаванне Міндоўгам Любліну ўлетку 1255 году пісаў і Длугаш). Ад гэтага часу пачынаецца зацятая барацьба Міндоўгам з Ордэнам, якая скончылася адкрытым выступам у 1260 г. (прускае паўстанне). Падчас гэтага пэрыяду крыжакі, зразумеўшы, што Міндоўг ужо ня будзе з імі сябраваць, падрабілі колькі грамат (каля сямі), запісуючы сабе некаторыя землі ад Міндоўга (бальшыня з цытаваных Дубонісам грамат 1255-1261 гг. – гэта фальсыфікаты, пра якія Дубоніс робіць выгляд быццам яму гэта няведама).
У 1257 г. рымскі папеж зноў абвясціў КРЫЖОВЫ ПАХОД супраць Літвы. Сярод прычын паказаны шматлікія набегі літвіноў на землі Польшчы. Як бачым, ніякае гаворкі аб быццам “каталіцкім гаспадары” Міндоўгу (які ў 1255 г. разрабаваў Люблін!) пасля 1255 году і гаворкі быць ня можа. Усе крыніцы ў вадзін голас (улучна з Длугашам) цвердзяць, што Міндоўг адыйшоў ад каталіцтва недзе праз год пасля каталіцкага хросту (Длугаш падае 1255 г.), разам з усімі панамі, што былі прынялі каталіцкі хрост, і пачаў ваяваць супраць Ордэна.
У 1260 годзе, па светчаннях усіх крыніц, Міндоўг на чале 30-тысячнага літоўскага войска, цягнуў у Мазовію, Прусію і Кульмскую зямлю Польшчы і разрабаваў іх, выпаліўшы шмат крыжацкіх замкаў. На чале літоўскага войска стаяў Міндоўг, як светчаць усе крыніцы (у тым ліку сучасная тым падзеям Вялікапольская кроніка), а не чамусьці Транята, як нафантазіравана ў Дубоніса! У ліпні 1260 г. на Дурбе перамогу над крыжакамі атрымалі літвіны, а не “жамойты” як чамусьці нафантазіравана ў Дубоніса! (Дусбург чорным па беламу піша: “у той час чатыры тысячы ЛІТВІНОЎ рабавалі нейкую зямлю Куроніі”). Дарэчы, крыжацкая “Кроніка вялікага магістра” і іншыя крыжацкія кронікі светчылі, што на бітву пад Дурбай літоўскія войскі пасылаў Міндоўг. У 1261 г. літоўскія войскі, падчас нямецка-польскае крыжовае выправы супраць Літвы, разграмілі крыжацкае войска пад Пакарвэнам. Няўжо ўсё гэта падобна да нарысу: “Пасля вайны з Бурундаем (т.б. пасля 1258 г.) Міндоўг не змяніў сваёй палітыкі, ён цвёрда прытрымліваўся міру з Лівонскім ордэнам.”, прамоўленага Дубонісам???!!
Асаблівы смех выклікае паказанне нібыта ролі жамойтаў, якія быццам адны яны ўгаварылі Міндоўга ў 1261 г. выступіць супраць Ордэна; ды выправы супраць Ордэна ў 1260 г. чыніў быццам “жамойцкі князь” Транята (чаго няма ў ніякіх крыніцах). Гэта зроблена, відаць, каб паказаць “адзінства” літвіноў і жамойтаў – быццам яны былі тады адным народам, і дзейнічалі разам (хоць жамойты і былі аддадзены Міндоўгам Ордэну). Дарэчы – паўстае пытанне: калі Міндоўг, па словах Дубоніса, ад 1258 да 1261 г. “не змяніў сваёй палітыкі, цвёрда прытрымліваўся міру з Лівонскім ордэнам”, то трэба прызнаць усе ягоныя даравізны Ордэну (улучна на ўсю Жамойць) сапраўднымі, як гэта і робіць Дубоніс. Але паўстае пытанне – як у гэтым выпадку можна казаць аб Трайняце, як аб “князе Жамойці” (як гэта робіць Дубоніс), калі тая Жамойць была аддадзена самім Міндоўгам немцам, і яна была тэрыторыяй Ордэна, у ёй панавалі немцы, а не Транята? ЯК Транята мог быццам “княжыць у Жамойці”, калі тая была пад уладаю немцаў, ды яшчэ яна, як вынікае з аповяду Дубоніса, быццам распачынала патрыятычны “летувіскі” рух супраць Ордэна (але пры гэтым адначасна, будучы пад уладаю Ордэна, застаючыся “паганскім востравам”)??!! Вось ужо дзе сапраўды, “у трох соснах заблудзіўся” дый павесяліў чытачоў спадар Дубоніс!
Увесь аповяд пра быццам вялікага летувіскага патрыёта Траняту (увогуле пашыраны ў летувіскай гістарыяграфіі) – гэта нафантазіраванае Дубонісам і Ко. жаданне паказаць быццам адзінства і вялізныя палітычныя стасункі між Жамойцяй і Літвой у 1250-х – 1260-х гг., насуперак усім крыніцам. Насамрэч, Жамойць была цалкам адпісана в.к.Міндоўгам Ордэну, а літоўскія войскі ў Прусіі ўлетку 1260 г. узначальваў Міндоўг (пра што кажуць усе крыніцы), а не Транята (як у Дубоніса). Таксама пад Дурбай у ліпні 1260 г. перамаглі ЛІТВІНЫ (як у Дусбурга), а не чамусьці “жамойты” (як у Дубоніса). Адкуль Дубоніс узяў тыя фантазыі – немаведама.
Натуральна, не распавядае Дубоніс і пра вельмі красамоўны канец жыцця Міндоўга, калі ў 1260-1263 гг. Міндоўг разам з сваім зяцем Шварнам (сынам Данілы Галіцкага), пра якога літоўскія летапісы кажуць, што ён “з Міндовгом велікую дружбу і прыязнь мевал”, учынілі шмат выпраў у Польшчу і на крыжацкія замкі ў Прусіі. Няма і пра рабаванне Яздава ў 1262 г., пра забіццё Міндоўгам і Шварнам мазавецкага князя Земавіта. Няма пра тое, як войска Міндоўга ў студзені 1263 г. спаліла падвор’е гнезненскага арцыбіскупа (Вялікапольская кроніка). І гэтак далей... Карацей, тут Дубоніс замаўкае, каб не распавядаць пра далейшы лёс ВКЛ – пра наступных вялікіх князёў – праваслаўнага Войшалка (які з аддзеламі пінчукоў і наваградцаў у 1264 г. выпаліў Дзяволтву і Нальшчаны – сучасную ўсходнюю Летуву, падпарадкаваўшы іх ВКЛ), ды пра праваслаўнага вялікага князя літоўскага Шварна.
Што ж... Дубоніс замаўкае. Але гісторыю замаўчаць не прымусіш. Прыемных усім студыяў у гісторыі Вялікага княства Літоўскага!
Радвіла Юодасіс:
18 студзеня 2010
Дубоніс - як заўжды ніабчым. Старалітве вялікі дзякуй за зьмястоўны камэнтар, які на некалькі ўзроўняў пераўзыходзіць навуковы артыкул Дубоніса.
Мінак:
19 студзеня 2010
Сапраўды, дзякуй Старалітве за зьмястоўны камэнтар да працы чарговага летувіскага казачніка.
Чаго толькі варты такі вось навуковы пасаж: "Між тым, бароны караля (найперш, пляменнік Транята) падтрымлівалі сувязі з жамойтамі (напрыклад, гандлявалі і, напэўна, патаемна дапамагалі і натхнялі на барацьбу)."
Старалітва:
19 студзеня 2010
"падтрымлівалі сувязі з жамойтамі напрыклад, гандлявалі"
Ды з кім яны толькі тады не гандлявалі. У Наваградку ў слаёх тых часоў знойдзены і арабскія, і бізанытйскія манеты, і грэцкая, і заходнеэўрапейская кэраміка...
Зноў-такі, аб пытанні "летувіскай заваёвы". Як мы бачылі, той самай княскай уладай, якая гартавала ў выправы літвіноў напачатку 13 ст., была ўлада полацкіх князёў і намеснікаў. Сын полацкага князя быў жанаты з Даўгердавай дачкой. Крыніцы паказуюць, што летапісная Літва месцілася на балцка-славянскіх землях усходняе сённяшняе Летувы да Заходняе Беларусі. Як паказуюць усе крыніцы, князі летапіснае Літвы ў 12 і 13 ст. мелі шчыльныя дачыненні з менскімі і полацкімі князямі; летапісы светчаць, што Літва плаціла даніну Полацку і мела ваяводаў ад Полацку. Такім чынам, натуральна, што калі не казаць пра летапісную Літву як пра ўдзел Полацкага гаспадарства, дык можна пэўна казаць пра тое што фэўдальны лад летапіснае Літвы пачатку 13 ст. быў дакладна пазычаны ад полацка-менскіх князёў - ад каго ж яшчэ?? Пра што і кажуць усе звесткі крыніц, яія паказуюць летапісную Літву 12 - пачатку 13 ст. удзелам Полацкага гаспадарства, шчыльна знітаваным з Полацкам і Менскам. Дык няўжо летапісным літоўскім князём, дзеля стварэння Вялікага княства абавязкава было трэба чыніць нейкую "заваёву" Наваградку і Полацку, не пацверджаную аніякімі крыніцамі?
Ну добра, дапусцім тут, чыста тэарэтычна, нейкую "этнічную" "заваёву" летувісамі Наваградку, Полацку і іншых беларускіх гарадоў у сярэдзіне 13 ст., якую бачыць Дубоніс і Ко. Дапусцім, ўявім яе тэарэтычна. Ну дапусцім, князі летапіснае Літвы дамовіліся рынуцца на сваіх былых гаспадароў - князёў Полацку і Наваградку, зачынальнікаў фэўдальнага ладу ў летапіснай Літве, і перабіць іх, каб заснаваць "уласную" "летувіскую" манархію. Дапусцім, што іх апанавала раптам лютая нянавісць да былых сяброў і родзічаў Даўгерда - полацкіх і наваградскіх княжычаў, і яны пастанавілі ўчыніць нешта кшталту "бунту" супраць іх, і яны на нейкай таемнай нарадзе ў лесе пастанавілі: "ну навошта нам гэтыя полацкія і наваградскія князі? ну няхай наш бацька Даўгерд і яго прадзеды трымалі з імі хаўрусы, плацілі даніну, мелі ваяводаў ад іх, жанілі дзяцей, хадзілі разам на крыжакоў? Ну і што? Задаўбалі яны! Давайце іх заваюем, і ўстановім сваю ўласную "летувіскую" манархію, без усялякіх ужо полацкіх і наваградскіх гаспадароў! Гэта будзе ўжо чыста нашая "летувіская" "этнічная" манархія, свая ўласная!"
Вось дапусцім, яны пастанавілі ўчыніць такі "бунт", і вялікай навалай выступілі, проста рынуліся супраць наваградскіх і полацкіх князёў, сваіх былых сюзэрэнаў і распачынальнікаў фэўдальнага ладу ў Літве (заўважым, што адначасна летапісная Літва (то бо "этнічныя" "летувісы" па Дубонісу) трымала навалу крыжацкага Ордэну, якому не дазваляла заваяваць сябе, ды нават разграміла войскі Ордэну на Камні ў 1236 г.). Ну добра, не будзем на гэта зважаць. Уявім, што "летува" мела тады моцныя-моцныя найдужэйшыя вайсковыя сілы. Дык вось уявім тэарэтычна, што адбываецца гэты "бунт", у выніку раптоўнае навалы летувісаў у 1241-1244 г. (па Дубонісу) яны рынуліся на Наваградак, Полацак ды іншыя беларускія гарады, і ... падпарадкавалі іх. Дапусцім, так усё і было.
Дык вось тут хочацца запытаць Дубоніса і Ко.: а ШТО стала вынікам гэтага непамыснага "бунту", гэтаю відмовае "заваёвы" (не вядомай аніякім крыніцам). Я маю на ўвазе: ЧАГО ДАСЯГНУЛІ летувісы гэтым сваім "рыўком" на Наваградак, а пасля на Полацак? Што гэта дало гаспадарственнаму ладу новае тут жа створанае "летувіскае" манархіі? Можа быць, мы бачым у новаствораным ВКЛ нейкія новыя летувіскія формы ўлады, нейкія летувіскія ўстановы, дзяржаўныя службы, дастаенствы, назвы падаткаў і г.д., то бо цэлы апарат кіравання гаспадарствам? Не, мы гэтага ня бачым. Заміж гэтага мы бачым тыпова ўсходнеславянскую форму гаспадарства - вялікае княства - ад сама пачатку цалкам ўсходнеславянскі дзяржаўны апарат з "баярамі", "цівунамі", "старастамі" і г.д., мы бачым рускую мову граматы Гердзеня.
Дыкжэ паставім пытанне: ЧАГО дасягнулі летувісы падчас гэтага непамыснага ўяўнага гераічнага "рыўка", у апантаным імкненні стварэння ўласнае "этнічна летувіскае" манархіі?? Чаго яны дапнулі, ШТО стала вынікам гэтае "заваёвы"? Ейным вынікам АНІЧОГА не стала. То бо ВКЛ цалкам пабудавана па ўсходнеславянскай сыстэме (і большай часткай на ўсходнеславянскіх землях!), і Міндоўг з сваімі сваякамі, заняўшы свае месцы на стальцох Наваградку, Полацку і інш. пішуць граматы па-руску, датуюць іх хрысціянскімі датамі, і нічым не розняцца па функцыях ад ранейшых князёў (Гердзень). Дыкжэ ЦІ МЕЎ МЕСЦА насамрэч той непамысны "бунт", які мроіцца Дубонісу ў снох, тая "заваёва", калі зграі "этнічных" летувісаў з пенай на вуснах ірваліся да Наваградку і Полацку, змятаючы тутэйшую слабую абарону, каб устанавіць сваю "летувіскую" манархію?? Ці меў ён месца, калі ягоным вынікам аб'ектыўна анічога не стала??!
Навошта была патрэбна гэтая ўяўная "заваёва", калі "заваёўнікі" анічога ёю не дасягнулі, анічога не змянілі, заміж гэтага пабудаваўшы новае Вялікае княства па ранейшым узору ўсходнеславянскіх гаспадарстваў? Чаго дасягнулі "заваёўнікі" сваёй "патрыятычнай летувіскай" "заваёвай" - калі пасля яе сваякі Міндоўга апынуліся ў тых самых варунках, у тым самым фэўдальным ладзе, у якім яны жылі раней, дый самі сталі ягонымі прадаўжальнікамі? Навошта тады гэтыя ахвяры ды гераічныя "рыўкі" падчас тае "заваёвы"?
Дык ЦІ БЫЛА ЯНА? Ці была гэтая ўяўная заваёва, не пацверджаная аніякімі ўвогуле крыніцамі? Ці можна ўявіць, каб МЭТАЙ тое самае "летувіскае заваёвы" (якая, па думцы Дубоніса і Ко., паклала "пачатак" стварэнню летувіскае манархіі), МЭТАЙ тых самых "этнічных" "летувісаў" пры імкненні стварыць уласную манархію, былі тыя варункі, у якіх апынуўся, скажам, Гердзень у Полацку?? Няўжо Міндоўг, Таўцівіл і Гердзень не маглі дасягнуць ТАГО САМАГА, проста дамовіўшыся з наваградскімі і полацкімі князямі? Мы прыходзім да высновы, што аніякае ўяўнае летувіскае "заваёвы", не пацверджанае аніякімі крыніцамі, не было. Для яе проста не было падстаў і прычын. Дый, нават калі яна б і адбывалася, яна не займела аніякіх наступстваў у гэтым краі. Таксама яна проста чыста невядома крыніцам. То бо яна проста не бачная. Невідзімка. Ды яна не магла адбывацца чыста фізычна, зважаючы на няспынны ціск і вайну Ордэна супраць летапіснае Літвы.
Такім чынам ці быў акт стварэння ВКЛ актам "летувіскага народу"? Не, ён ім ня быў.
новабеларус:
19 студзеня 2010
2 Старалітва
нажаль, гэта не адказы, а эмацыйны паток з бясконцымі пытаннямі замест альтэрнатыўных фактаў
Радвіла Юодасіс:
19 студзеня 2010
новабеларусу:
А якія вам патрэбныя факты ад старалітвы? Гэта акурат адэкватны аналіз геапалітычных рэаліяў Літвы 13 стагодзьдзя. Некаторыя гісторыкі, у тым ліку Дубоніс, спрабуюць прыносіць у свае працы геапалітыку. Аднак, ім гэта вельмі ўжо не атрымліваецца. Старалітва кажа пра тое, што калі і была "летувіская заваёва", то яна летувісам нічога не дала. І цалкам мае рацыю ў высновах. Або вы лічыце, што тагачасныя князі былі палітычна недалёкімі?
Перацягванне нацыянальнай коўдры:
22 студзеня 2010
Навошта паўтараць дзесяць разоў "Міндоўг адпісаў палову Жамойці Ордэну", не для тупых жа пішам.
Старалітва, бачу прачытаў пэўны водгук на працу Гудавічуса, калі б чытаў уважліва, не пісаў бы пра "фэўдальны лад летапіснай Літвы" і тым больш "Полацкага гаспадарства".
Можна таксама не заўважаць масавую ўзброеную экспансію літвы з канца 12 ст. ва ўсе абсалютна бакі, і імёны правадыроў гэтых паходаў, зафіксаваныя летапісамі, - балцкія, аб асобныя можна язык зламаць. Узброены ціск на Русь, несумненна быў.
Іншая справа, што ўсе, хто разважае пра "заваёву", успрымаюць гэты працэс як нешта просталінейнае. Калі вашы землі дзесяцігоддзямі пляжаць розныя ватагі, то ўзнікае пытанне, ці не прасцей каго з іх правадыроў узяць сабе, пажадана мацнейшага. Гэта будзе які шлях: мірны ці ўзброены? У кожным канкрэтным выпадку маглі быць свае нюансы. І калі дакладна не вядома, як адбылося ўваходжанне, як у выпадку з Наваградкам, то ні Дубоніс ні хто іншы не маюць права пісаць, што гэта была звычайная заваёва. Усё што вядома пра Наваградак - што там УЖО сядзіць Войшалк. Як ён там апынуўся - невядома. Калі верыць галіцка-валынскім летапісцам, Войшалк забіваў у Наваградку ў дзень па некалькі чалавек (галоўны "доказ" літоўскіх гісторыкаў). Але верыць неабавязкова (маглі ачарніць паганца, каб паказаць, як на яго паўплывала хрышчэнне). У любым выпадку, нічога не сказана, за што ён каго забіваў, як не сказана і пра тое, як ён туды патрапіў. Што ў Наваградку існавалі розныя групоўкі і не ўсім Войшалк мог падабацца, яшчэ не сведчыць, што горад ён перад гэтым заваяваў. Усе інсінуацыі на гэтым цьмяным летапісным пасажы - фантазіі інтэрпрэтатара, не больш таго, ніяк не падыход сумленнага гісторыка.